Пётр Міронавіч Машэраў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 111: Радок 111:
[[Катэгорыя:Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі]]
[[Катэгорыя:Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі]]
[[Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах]]
[[Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах]]
[[Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР]]

Версія ад 22:25, 25 красавіка 2017

Пётр Міронавіч Машэраў
Пётр Міронавіч Машэраў на паштовай марцы Беларусі
Пётр Міронавіч Машэраў на паштовай марцы Беларусі
Сцяг Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС
1966 — 1980
Сцяг14-ы Першы сакратар ЦК КП Беларусі
30 сакавіка 1965 — 4 кастрычніка 1980
Папярэднік Кірыл Трафімавіч Мазураў
Пераемнік Ціхан Якаўлевіч Кісялёў

Нараджэнне 26 лютага 1918(1918-02-26)
в. Шыркі
Смерць 4 красавіка 1980(1980-04-04) (62 гады)
Месца пахавання Усходнія могілкі
Імя пры нараджэнні Машэра Петр
Жонка Паліна Андрэеўна
Дзеці дочкі: Наталля і Алёна
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[1]
Бітвы
Узнагароды Герой СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Міронавіч Машэраў, сапраўднае прозвішча Машэра[2] (13 (26) лютага 1918, в. Шыркі, Сенненскі раён — 4 кастрычніка 1980) — беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Гады дзяцінства. У партызанах

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1939). З 15 жніўня 1939 па 22 чэрвеня 1941 працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Расонскай сярэдняй школе Віцебскай вобласці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны П. М. Машэраў стварыў і ўзначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Рассонскім раёне. З красавіка 1942 камандзір партызанскага атрада імя Н. А. Шчорса, з сакавіка 1943 — камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага, адначасова з ліст. 1943 — першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. П. М. Машэраў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і правядзенні баявых аперацый. Пад яго кіраўніцтвам партызаны наносілі ўдары па камунікацыях, органам кіравання і забеспячэння нямецкіх войск у Віцебскай і Калінінскай абласцях, Латвійскай ССР. Двойчы паранены.

Партыйны дзеяч

Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з 1966. Дэпутат ВС СССР 3-5-га і 7-8-га скліканняў, з 1966 член Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР.

Ніхто ні да, ні пасля яго так доўга не ўзначальваў беларускую партыйную арганізацыю — 15,5 года. Гісторыкі адзначаюць, што ў перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у развіцці эканомікі, навукі і культуры, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР[крыніца?].

Пасля смерці, ушанаванне памяці

Бюст П. М. Машэрава ў Віцебску

Загінуў у аўтамабільнай катастрофе на трасе Брэст-Масква, каля паварота на Смалявіцкую птушкафабрыку. Аўтамабіль «Чайка», у якім ехаў П. М. Машэраў, урэзаўся ў грузавік. Пахаваны 7 кастрычніка 1980 на Усходніх (Маскоўскіх) могілках (участак № 18) у Мінску.

Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1944) «за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4376). Герой Сацыялістычнай Працы (10 лютага 1978) «за вялікія заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савецкай дзяржавай і ў сувязі з 60-годдзем са дня нараджэння» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны сям'ю ордэнамі Леніна, медалямі.

Бронзавы бюст П. М. Машэрава ўстаноўлены ў Віцебску. У Мінску імем П. М. Машэрава названыя: праспект (колішняя Паркавая магістраль, цяпер пр-т Пераможцаў) з мемарыяльнай дошкай на доме № 1; завод аўтаматычных ліній; сярэдняя школа № 137 Першамайскага раёна. На доме № 13 на вул. Чырвонаармейскай, дзе жыў П. М. Машэраў, мемарыяльная дошка.

Літаратура

  • Партийное подполье в Белоруссии, 1941—1944. — Мн., 1984.
  • Э.Іофэ, доктар гістарычных навук. Артыкул «Хто кіраваў Беларуссю»; газета «Обозреватель», 2007 г.
  • Антонович, С. В. Петр Машеров: жизнь, судьба, память… : документальная повесть / С. В. Антонович. — Мн., 1998—351 с. Буракова, Т. Гонар і слава нашай зямлі / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. — 2008. — 22 студз. — С. 2.
  • Величко, В. Товарищ первый секретарь / В. Величко // Рэспублiка. — 2008. — 12 лют. — С. 4.
  • Гарэлікава, М. Доўгія вёрсты вайны Пятра Машэрава / М. Гарэлікава // Звязда. — 2008. — 13 лют. — С. 2.
  • Гілеп, У. Ён быў сваім…/ У. Гілеп // Краязнаўчая газета. — 2008. — № 7 (люты). — С. 1, 6.
  • Голомако, А. Машеров: светлая правда и чёрные мифы / А. Голомако // Белорусская нива. — 2008. — 12 февр. — С. 3.
  • Егорычев, В. Вся жизнь — служение народу : (к 90-летию со дня рождения П. М. Машерова) / В. Егорычев // Нёман. — 2008. — № 2. — С. 183—187.
  • Машэраў Пётр Mipонавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 543—545.
  • Навіцкі, У. І. Жыццё, аддадзенае Беларусі / У. І. Навіцкі // Беларускi гiстарычны часопiс. — 2008. — № 2. — С. 40-48.
  • Не говори с тоской, их нет… / сост. М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск, 2003—232 с.
  • Пронько, О. М. Семья Машеровых : биографическая повесть / О. М. Пронько. — Гродно, 2000. — 292 с.
  • Русецкий, А. В. Верность педагогическому призванию : к 90 летию со дня рождения П. М. Машерова / А. В. Русецкий, А. П. Орлова // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. — 2008. — № 2. — С. 3-9.
  • Якутов, В. Д. Петр Машеров : художественно-документальная повесть / В. Д. Якутов. — Мн., 1992—270 с.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Дубавец С. Караткевіч і ўлада // Радыё Свабода. 20.11.2005.