Любчанскі замак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: вікіфікацыя, вычытка
др →‎Гісторыя: вычытка, вікіфікацыя
Радок 31: Радок 31:
Пабудаваны ў [[1581]] годзе, пра што сведчыць знойдзены ў замку [[флюгер]] з выбітай датай і гербам Кішак. Ініцыятарам будаўніцтва быў магнат [[Ян Кішка]]. У 1588 г. быў складзены першы інвентар Любчанскага замка. Да [[1666]] г. належаў Яну Станіслававічу Кішку, затым перайшоў да Радзівілаў<ref name="novgazeta"/>.
Пабудаваны ў [[1581]] годзе, пра што сведчыць знойдзены ў замку [[флюгер]] з выбітай датай і гербам Кішак. Ініцыятарам будаўніцтва быў магнат [[Ян Кішка]]. У 1588 г. быў складзены першы інвентар Любчанскага замка. Да [[1666]] г. належаў Яну Станіслававічу Кішку, затым перайшоў да Радзівілаў<ref name="novgazeta"/>.


У пачатку [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] замак значна перабудаваны новым уладальнікам князем [[Крыштап Радзівіл|Крыштафам Радзівілам]].
У пачатку [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] замак значна перабудаваны новым уладальнікам князем [[Крыштаф Радзівіл|Крыштафам Радзівілам]].
[[Image:BLR Lyubcha 17thc.jpg|thumb|left|Мястэчка і замак у Любчы, 17 ст.]]
[[Image:BLR Lyubcha 17thc.jpg|thumb|left|Мястэчка і замак у Любчы, 17 ст.]]



Версія ад 10:41, 26 красавіка 2017

Замак
Любчанскі замак
Вежы Любчанскага замка
Вежы Любчанскага замка
53°45′07,31″ пн. ш. 26°04′07,74″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Любча
Архітэктурны стыль рэнесанс
Заснавальнік Ян Кішка
Дата заснавання 1581
Дата пабудовы 1581 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Любчанскі замак — замак у г.п. Любча Гродзенскай вобласці, на беразе р. Нёман, за 150 км ад Мінска. Помнік палацава-замкавага дойлідства канца XVI — 1-й паловы XVII ст.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1581 годзе, пра што сведчыць знойдзены ў замку флюгер з выбітай датай і гербам Кішак. Ініцыятарам будаўніцтва быў магнат Ян Кішка. У 1588 г. быў складзены першы інвентар Любчанскага замка. Да 1666 г. належаў Яну Станіслававічу Кішку, затым перайшоў да Радзівілаў[1].

У пачатку XVII ст. замак значна перабудаваны новым уладальнікам князем Крыштафам Радзівілам.

Мястэчка і замак у Любчы, 17 ст.

Так, паводле інвентара 1601 г., на замкавым двары стаялі дом вялікі на склепе высокім мураваным, клець, склеп памерамі меншы, хата сталовая з каморамі і святліцамі, дзе меліся печы кафляныя і «каморка патрэбная»[1].

Любча. Ю. Пешка, пачатак XIX ст.
Любчанскі замак з боку Нёмана, пач. XX ст.

З XVIII ст. замак страціў сваё абарончае прызначэнне. У ў 18641870 гг. на тэрыторыі замка быў пабудаваны палац, які быў часткова разбураны ў гады Першай сусветнай вайны. У 19471949 гг. з выкарыстаннем фундаментаў і фрагментаў сцен палаца пабудаваная сярэдняя школа. Да сярэдзіны ХХ ст. ад замка захаваліся толькі дзве вежы[1].

У 1983, 1984 і 1986 гг. на тэрыторыі замка праводзіў археалагічныя даследаванні Ігар Чарняўскі[1].

У 2003 г. быў створаны дабрачынны фонд «Любчанскі замак», які ўзначаліў Іван Антонавіч Пячынскі. Намаганнямі прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта была ажыццёўлена распрацоўка праектнай дакументацыі для правядзення рэстаўрацыйных работ на Любчанскім замку[1].

У 2011 г. усходні схіл замчышча раскопвала Ірына Ганецкая, была знойдзена мураваная сцяна, якая ішла ад брамнай да ўсходняй вежы, у бок мястэчка, а таксама рэшткі старога ганка, які знаходзіўся паміж замкавым флігелем і брамнай вежай. У 2012 г. Андрэем Мяцельскім вывучаўся ўчастак прасла сцяны паміж Брамнай вежай і паўночна-заходняй. У ліпені 2014 года былі праведзены работы па выяўленні паўночна-заходняй вежы, якая стаяла на абрывістым беразе Нёмана. Акрамя падмурка вежы быў знойдзены і рэчавы матэрыял. Гэта ў асноўным кухонны посуд і пячная кафля XVIIXIX стст., керамічная дахоўка — чарапіца, зрэдку трапляецца шкляны посуд XVIIIXIX стст. Таксама плануецца адкрыць рэшткі чацвёртай — паўночна-ўсходняй вежы і рэшткі замкавай забудовы[1].

Архітэктура

Адзін з карпусоў замка

Любчанскі замкавы комплекс размешчаны на левым беразе Нёмана на насыпаным пагорку плошчай каля 0,7 га, якое ўзвышаецца на 6-7 метраў над поймай ракі. У плане — прамавугольнік памерамі 64x87 м, чатыры вуглавыя вежы, палац (не збярогся) і крапасныя сцены таўшчынёй 1,3 м утваралі замкнёны ўнутраны двор. Тэрыторыя з трох бакоў абкружана ровам шырынёй каля 30 м і глыбінёй да 7-10 м, а з чацвёртага — ракой. Такая замкнутая прасторавая кампазіцыя была тыповай для большасці палацава-замкавых ансамбляў XVI—XVII ст. З чатырох вежаў замка захаваліся дзве. Вежы складзены з цэглы і валуноў[2]. Па свайму стылю замак знаходзіцца на мяжы готыкі і рэнесансу.

Вежы

Брамная вежа і гаспадарчы корпус да рэстаўрацыі

Галоўная паўднёва-заходняя вежа, т.зв. Брамная, у плане кубічная (прыкладна 10х10 м), прыблізна з паловы вышыні пераходзіць у васьмярык, завершаны рэнесансным купалам з ліхтаром (арх. У. В. Трацэўскі). На сцяне, арыентаванай у бок панадворку, знаходзіўся гадзіннік. Вокны 2—3-га ярусаў былі прыстасаваныя для гарматнага бою, круглыя байніцы ўверсе — для ружэйнага. Астатнія паверхі з выкарыстоўваліся як жылыя і падсобныя памяшканні. Перакрыцце першага яруса — скляпеністае, другога і трэцяга — бэлечнае[2]. У вежы знаходзіцца брама і меўся пад'ёмны драўляны мост[2]. У мінулым толькі праз яе можна было трапіць ва ўнутраны двор замка. Вежу ўпрыгожваў флюгер з гербам Радзівілаў. Па сваёй аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі гэтая вежа вельмі падобная да вежаў Мірскага, Навагрудскага і Віцебскага замкаў[3].

Адноўленая вежа

Квадратная ў плане (8,3х8,3 м) паўднёва-ўсходняя вежа пабудавана ў XVII ст., мае тры ярусы і накрытая шатровым дахам[2]. На першым паверсе мелася чатыры байніцы для стрэльбаў, на другім — чатыры гарматныя, на трэцім — 12 байніц для стрэльбаў. Цокальны паверх вежы ў 1601 г. займала піўніца з драўлянымі дзвярыма на завесах і жалезнай кратай. Паверх, які знаходзіўся вышэй, тады выконваў ролю склепа і закрываўся абабітымі жалезам дзвярыма. Вокны былі закрытыя жалезнымі кратамі. Вежу ўпрыгожваў флюгер з гербам Радзівілаў[3]. За савецкім часам вежа была закінута і разбуралася, ад яе засталіся толькі падмуркі. У наш час адноўлена.

Выяўленыя ў 2014 годзе падчас раскопак рэшткі паўночна-заходняй вежы залягалі на глыбіні 3,85-5 м ад узроўню сучаснай паверхні і былі заглыблены ў грунт яшчэ на глыбіню 3,5 м. Памеры яе ў аснове складалі прыкладна 11,6х12,6 м. Падмурак вежы быў складзены з велізарных валуноў у два рады на вышыню каля аднаго метра. Затым узводзіліся сцены вежы шырынёй каля метра са знешняга і ўнутранага боку з цэглы-пальчаткі. Прастору паміж сценамі запаўнялі бітай цэглай, вапнай, валунамі і дробнымі камянямі. Кладка рэнесансная (трохслойная) — чаргаванне суцэльных радкоў лажкоў і тычкоў. Акрамя Любчы, яна зафіксавана, напрыклад, пры раскопках умацаванняў Віцебскага замка. Вежа паступова звужалася і набывала выгляд усечанага конуса. На вышыні 3,5 м ад асновы яе памеры былі ўжо 9,4х9,4 м. Шырыня заходняй, усходняй і паўночнай сцяны вежы была 2,2 м, а паўднёвай — 1,2 м. Унутраная прастора вежы займала плошчу каля 30 кв. м. Вежа арыентавана сценамі па баках свету. З паўднёвага боку яна спалучаецца з праслам сцяны, што ідзе да Брамнай вежы[1].

Палац

Неагатычны палац, здымак ХІХ ст.

У ХІХ ст. на тэрыторыі замка існаваў мураваны палац з рысамі неаготыкі. Палац меў сіметрычную трохчасткавую кампазіцыю, якую стваралі прамавугольныя ў плане бакавыя аднапавярховыя накрытыя двухсхільнымі дахамі крылы (галоўны двухпавярховы аб'ём з вальмавым дахам). Фасады галоўнага аб'ёма былі вылучаныя рызалітамі: паўночна-ўсходнім, які завяршаўся трохвугольным франтонам, паўднёва-заходнім і цэнтральным, які завяршаўся парапетам. У месцах раскрапоўкі і на вуглах размяшчаліся вежы, аформленыя зубцамі. Сцены тарцоў бакавых крылаў завяршалі ступеньчатыя франтоны з прамавугольнымі праёмамі. Прамавугольныя вокны палаца былі ўпрыгожаныя сандрыкамі. У галоўным аб'ёме размяшчаліся залы і жылыя пакоі, планіроўка — калідорная, у бакавых крылах — гаспадарчыя памяшканні. Інтэр'еры залаў і пакояў мелі багатую лепку, кафляныя печы. Тры лесвіцы, якія вялі з першага на другі паверх, былі ўпрыгожаныя балясінамі[2].

Іншыя пабудовы

Па перыметры замкавага панадворку размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы. Ва ўсходняй частцы крапасной сцяны была фортка, якая выходзіла на другі мост[2]. На ўчастку ад паўднёва-ўсходняй вежы і да ўязной брамы стаяў «дом на падклеце», тры «гмахі» і «дварэц», дзе жылі ўраднікі, а побач — замкавы бровар[3]. За таксама землянымі ўмацаваннямі знаходзяцца два двухпавярховыя корпусы, пабудаваныя на месцы старажытных збудаванняў у канцы 18 — 1-ай пал. 19 ст.


Зноскі

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Чарняўскі, І., Саітгарэева, С. Замак у Любчы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі — 4/1984
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Страчаная спадчына / Т.В. Габрусь, А.М. Кулагін, Ю.У. Чантурыя і інш. Уклад. Габрусь Т.В. — Мн.: Полымя, 1998. — 351 с.: іл. — ISBN 985-07-0036-Х - С. 19-20.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9), С. 400.

Спасылкі