Наталля Радзіна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Tenely (размовы | уклад)
др спасылкі
Tenely (размовы | уклад)
др дадзеныя катэгорыі
Радок 42: Радок 42:
* За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр "Вясна" / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. (ст.130-131)
* За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр "Вясна" / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. (ст.130-131)
* Адзін дзень палітвязня 2009- 2011 гг. Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) -- Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свыбода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN978-0-929849-42-3
* Адзін дзень палітвязня 2009- 2011 гг. Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) -- Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свыбода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN978-0-929849-42-3
[[Катэгорыя:Вязні сумлення]]
[[Катэгорыя:Палітвязні Беларусі]]

Версія ад 22:40, 1 мая 2017

Наталля Радзіна (нар. 03 мая 1979 г. Кобрын.) — журналістка і галоўны рэдактар апазыцыйнага сайта charter97.org.

Біяграфія

Наталля Радзіна нарадзілася 3 мая 1979 года ў Кобрыне Брэсцай вобласці.Бацька — вайсковец ваенна-паветраных сіл, маці працавала ў дзіцячым садку.

З 1979 па 1985 год пражывала ў Польшчы, дзе служыў бацька.

У 1996 годзе скончыла сярэднюю школу ў Кобрыне, у 2001-м — факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. З 1997 года працавала ў такіх незалежных выданнях, як газэта «Имя», «Народная воля», «Навіны», «Наша Свабода».

З 2001 года — галоўны рэдактар сайта «Хартыя-97»[1].

Неаднаразова падвяргалася арыштам і збіццю ў час асвятлення акцый апазыцыі[2]. Палітвязень, вязень сумлення.

Пераслед за журналісцкую дзейнасць

У 2010 годзе супраць яе ўзбуджана некалькі крымінальных спраў за публікацыі на сайце «Хартыя-97»[3].

16 сакавіка 2010 г. ў рамках расследавання крымінальнай справы аб паклёпе, узбуджанай па заяве былога начальніка УКДБ Гомельскай вобласці Івана Каржа, супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным уварваліся ў кватэру, якую Н.Радзіна афіцыйна арэндавала ў Мінску, і дзе размяшчаўся офіс сайта www.charter97.org. У выніку вобшуку супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі 8 кампутараў, адзін з супрацоўнікаў спецслужбаў у цывільным ударыў Н.Радзіну ў твар[4].

Падчас сілавога разгона Плошчы-2010 Н.Радзіна была збітая, ёй разбілі галаву[5].

У гэтую ж ноч 20 снежня была затрымана ў рэдакцыі сайта charter97.org і змешчаная пад варту ў СІЗА КДБ. Напрыканцы снежня 2010 г. ёй прад’яўленае абвінавачаньне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі)[6].

Міжнародная Амністыя назвала Н.Радзіну вязнем сумлення і запатрабавала яе вызвалення[7].

Правяла 1,5 месяца ў турме КДБ, 28 студзеня 2011 г[8]. журналістку вызвалілі да суда з умовай абмежавання перамяшчэнняў і яна мусіла знаходзіцца па месцы сваёй рэгістрацыі ў г. Кобрын[9].

Скарыстаўшыся выклікам з Кобрына у Мінск да следчага КДБ, Н.Радзіна пакінула Беларусь. 1 красавіка журналістка была ў Маскве, але без дакумэнтаў - яны засталіся ў КДБ.

Атрымаць дакументы Н. Радзіна змагла з дапамогай Упраўлення Вярхоўнага камісарыята ААН па справах бежанцаў у Расіі.Пасля прызнання Радзінай бежанцам па лініі ААН, першай дзяржавай, якая аказала ёй міжнародную падтрымку, сталі Нідэрланды. 28 ліпеня, пасля афармлення праязных дакументаў, яна вылецела з Масквы ў Амстэрдам, а праз тры дні паехала ў Летуву. У гэтай краіне пасля прэзыдэнцкіх выбараў быў зарэгістраваны сайт charter97.org. 4 жніўня Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Летуве[10].

У верасні 2012 года Н.Радзіна адкрыла офіс рэдакцыі сайту «Хартыя-97» у Варшаве[11]. Цяпер журналістка жыве і працуе ў гэтым горадзе[12].

Узнагароды

У 2010 годзе Н.Радзіна намінаваная вядучай брытанскай праваабарончай арганізацыяй “Індэкс цэнзуры” на прэмію “Свабода слова” ў намінацыі “За барацьбу супраць рэпрэсіяў і за дзейнасць, накіраваную на змяненне палітычнага клімату”[13][14].

У кастрычніку 2011 г. Наталля Радзіна стала лаўрэатам прэміі Міжнароднага камітэта абароны журналістаў "За свабоду прэсы"[15].

У 2015 г. атрымала прэмію "Свабода прэсы" міжнароднай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" за 2015 год[16].

Зноскі

Літаратура

  • За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр "Вясна" / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. (ст.130-131)
  • Адзін дзень палітвязня 2009- 2011 гг. Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) -- Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свыбода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN978-0-929849-42-3