Віталь Анатольевіч Рымашэўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 46: Радок 46:
Выпушчаны ў ноч на 1 студзеня 2011 г. пад падпіску аб нявыездзе, пасля таго як ён напісаў тлумачальную запіску на імя А.Лукашэнкі. 30 сакавіка абвінавачанне перафармуляванае на арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх. 20 мая суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Жана Жукоўская прысудзіла Рымашэўскаму 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна<ref>[http://www.svaboda.org/a/24794588.html Віталь Рымашэўскі пра выбары ў 2010 і 2015]</ref>.
Выпушчаны ў ноч на 1 студзеня 2011 г. пад падпіску аб нявыездзе, пасля таго як ён напісаў тлумачальную запіску на імя А.Лукашэнкі. 30 сакавіка абвінавачанне перафармуляванае на арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх. 20 мая суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Жана Жукоўская прысудзіла Рымашэўскаму 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна<ref>[http://www.svaboda.org/a/24794588.html Віталь Рымашэўскі пра выбары ў 2010 і 2015]</ref>.


10 сакавіка 2017 годзе падчас сацыяльных пратэстаў быў затрыманы ў Маладэчна<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=186844 Хапун у Маладзечне: затрыманыя Лябедзька, Губарэвіч, Рымашэўскі РЭЗКІЯ КАДРЫ http://nn.by/?c=ar&i=186844] </ref> і асуджаны на 15 сутак<ref>[http://www.radyjo.net/4/28/Artykul/297416 Рымашэўскі, Губарэвіч і Лябедзька арыштаваныя на 15 сутак]</ref>.
10 сакавіка 2017 года падчас сацыяльных пратэстаў быў затрыманы ў Маладэчна<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=186844 Хапун у Маладзечне: затрыманыя Лябедзька, Губарэвіч, Рымашэўскі РЭЗКІЯ КАДРЫ http://nn.by/?c=ar&i=186844] </ref> і асуджаны на 15 сутак<ref>[http://www.radyjo.net/4/28/Artykul/297416 Рымашэўскі, Губарэвіч і Лябедзька арыштаваныя на 15 сутак]</ref>.


== Асабістае жыццё ==
== Асабістае жыццё ==

Версія ад 16:19, 2 мая 2017

Віталь Анатольевіч Рымашэўскі
Дата нараджэння 3 сакавіка 1975(1975-03-03) (49 гадоў)
Месца нараджэння Бабруйск
Грамадзянства  Беларусь
Адукацыя
Веравызнанне Праваслаўе
Партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя
Член у
Род дзейнасці Сустаршыня партыі БХД
rymasheuski.info
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віта́ль Анатольевіч Рымашэ́ўскі (нар. 1975, Бабруйск) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, сустаршыня «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі». Палітвязень[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 года ў Бабруйску Магілёўскай вобласці. Інжынэр-будаўнік, у 1997 г. скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт[2]. Працаваў па спэцыяльнасці, пачынаючы ад шараговага супрацоўніка і сканчаючы начальнікам тэхнічнага аддзела. Затым пачаў займацца прыватным бізнэсам. У палітыцы з 1996 года[3].

Грамадская і палітычная дзейнасць

Прафесійна займаецца палітыкай з 1996 года. З 1996 года—член Каардынацыйнай Рады «Беларускага аб'яднання маладых палітыкаў». У 2002—2004 гадах—член Прэзідыума Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацый «Рада». Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі. У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце «Саюз грамадскага кіравання», вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаванне ФРГ.[4]

Дзейнасць у БХД

З 2005 года займаецца аднаўленнем партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя». Сустаршыня аргкамітэту — з 2005, сустаршыня партыі — з сакавіка 2009.

Адзін з кіраўнікоў кампаніі «У абарону свабоды сумлення і веравызнання ў Беларусі», у межах якой было сабрана больш за 50 тыс. подпісаў у абарону хрысціян.

У партыі Віталь Рымашэўскі ўзначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага адзела, курыруе працу моладзевай арганізацыі Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты, з'ўяўляецца кіраўніком Мінскай арганізацыі БХД.

У маі 2009 года быў абраны кандыдатам ад БХД на прэзідэнцкіх выбарах 2010-11 гг.

19 снежня 2010 г. падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў на плошчы Незалежнасці збіты спецназам і затрыманы. Змешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. (арт. 293 КК РБ)[5].

Выпушчаны ў ноч на 1 студзеня 2011 г. пад падпіску аб нявыездзе, пасля таго як ён напісаў тлумачальную запіску на імя А.Лукашэнкі. 30 сакавіка абвінавачанне перафармуляванае на арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх. 20 мая суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Жана Жукоўская прысудзіла Рымашэўскаму 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна[6].

10 сакавіка 2017 года падчас сацыяльных пратэстаў быў затрыманы ў Маладэчна[7] і асуджаны на 15 сутак[8].

Асабістае жыццё

Жанаты. Жонка Настасся. У 2009 годзе нарадзілася дачка Ева.

Спасылкі


Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Верым! Можам! Пераможам!: падзеі Менскай вясны — 2006: Кроніка, дакументы, сьведчаньні /укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. — Менск, 2006. — 184 стар. С.102-103.