Наталля Радзіна: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
арфаграфія, вікіфікацыя |
вычытка |
||
Радок 32: | Радок 32: | ||
== Узнагароды == |
== Узнагароды == |
||
У 2010 годзе Н.Радзіна намінаваная вядучай брытанскай праваабарончай арганізацыяй «Індэкс цэнзуры» на прэмію «Свабода слова» ў намінацыі «За барацьбу супраць рэпрэсіяў і за дзейнасць, накіраваную на змяненне палітычнага клімату»<ref>[https://palitviazni.info/viazen/natallia-radzina Натальля Радзіна] </ref><ref>[Адзін дзень палітвязня 2009—2011 гг. Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2011. 328 с. C. 161. |
У 2010 годзе Н.Радзіна намінаваная вядучай брытанскай праваабарончай арганізацыяй «Індэкс цэнзуры» на прэмію «Свабода слова» ў намінацыі «За барацьбу супраць рэпрэсіяў і за дзейнасць, накіраваную на змяненне палітычнага клімату»<ref>[https://palitviazni.info/viazen/natallia-radzina Натальля Радзіна] </ref><ref>[Адзін дзень палітвязня 2009—2011 гг. Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN 978-0-929849-42-3]</ref>. |
||
У кастрычніку 2011 г. Наталля Радзіна стала лаўрэатам прэміі Міжнароднага камітэта абароны журналістаў «За свабоду прэсы»<ref>[https://palitviazni.info/viazen/natallia-radzina Натальля Радзіна] [http://www.svaboda.org/a/24349072.html Натальля Радзіна атрымае прэмію Свабоды Прэсы]</ref>. |
У кастрычніку 2011 г. Наталля Радзіна стала лаўрэатам прэміі Міжнароднага камітэта абароны журналістаў «За свабоду прэсы»<ref>[https://palitviazni.info/viazen/natallia-radzina Натальля Радзіна] [http://www.svaboda.org/a/24349072.html Натальля Радзіна атрымае прэмію Свабоды Прэсы]</ref>. |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. (ст.130-131) |
* За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. (ст.130-131) |
||
* Адзін дзень палітвязня 2009—2011 гг. Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свыбода, 2011. 328 с. C. 161. |
* Адзін дзень палітвязня 2009—2011 гг. Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свыбода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN 978-0-929849-42-3 |
||
[[Катэгорыя:Вязні сумлення]] |
[[Катэгорыя:Вязні сумлення]] |
||
[[Катэгорыя:Палітвязні Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Палітвязні Беларусі]] |
Версія ад 09:37, 5 мая 2017
Наталля Радзіна (нар. 03 мая 1979 г. Кобрын.) — журналістка і галоўны рэдактар апазыцыйнага сайта charter97.org.
Біяграфія
Наталля Радзіна нарадзілася 3 мая 1979 года ў Кобрыне Брэсцай вобласці. Бацька — вайсковец ваенна-паветраных сіл, маці працавала ў дзіцячым садку.
З 1979 па 1985 год пражывала ў Польшчы, дзе служыў бацька.
У 1996 годзе скончыла сярэднюю школу ў Кобрыне, у 2001-м — факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1997 года працавала ў такіх незалежных выданнях, як газэта «Имя», «Народная воля», «Навіны», «Наша Свабода».
З 2001 года — галоўны рэдактар сайта «Хартыя-97»[1].
Неаднаразова падвяргалася арыштам і збіццю ў час асвятлення акцый апазыцыі[2]. Палітвязень, вязень сумлення.
Пераслед за журналісцкую дзейнасць
У 2010 годзе супраць Н.Радзінай ўзбуджана некалькі крымінальных спраў за публікацыі на сайце «Хартыя-97»[3].
16 сакавіка 2010 г. ў рамках расследавання крымінальнай справы аб паклёпе, узбуджанай па заяве былога начальніка УКДБ Гомельскай вобласці Івана Каржа, супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным уварваліся ў кватэру, якую рэдактар афіцыйна арэндавала ў Мінску, і дзе размяшчаўся офіс сайта www.charter97.org. У выніку вобшуку супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі 8 кампутараў, адзін з супрацоўнікаў спецслужбаў у цывільным ударыў Н.Радзіну ў твар[4].
Падчас сілавога разгона Плошчы-2010 Н.Радзіна была збітая, ёй разбілі галаву[5].
У гэтую ж ноч 20 снежня была затрымана ў рэдакцыі сайта charter97.org і змешчаная пад варту ў СІЗА КДБ. Напрыканцы снежня 2010 г. ёй прад'яўленае абвінавачаньне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі)[6].
Міжнародная Амністыя назвала Н.Радзіну вязнем сумлення і запатрабавала яе вызвалення[7].
Правяла 1,5 месяца ў турме КДБ. 28 студзеня 2011 г[8]. журналістку вызвалілі да суда з умовай абмежавання перамяшчэнняў, і яна мусіла знаходзіцца па месцы сваёй рэгістрацыі ў г. Кобрын[9].
Скарыстаўшыся выклікам з Кобрына у Мінск да следчага КДБ, Н.Радзіна пакінула Беларусь. 1 красавіка яна была ў Маскве, але без дакумэнтаў, якія засталіся ў КДБ.
Атрымаць дакументы Н. Радзіна змагла з дапамогай Упраўлення Вярхоўнага камісарыята ААН па справах бежанцаў у Расіі. Пасля прызнання Радзінай бежанцам па лініі ААН, першай дзяржавай, якая аказала ёй міжнародную падтрымку, сталі Нідэрланды. 28 ліпеня, пасля афармлення праязных дакументаў, яна вылецела з Масквы ў Амстэрдам, а праз тры дні паехала ў Летуву. У гэтай краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў быў зарэгістраваны сайт charter97.org. 4 жніўня Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Летуве[10].
У верасні 2012 года Н.Радзіна адкрыла офіс рэдакцыі сайту «Хартыя-97» у Варшаве[11]. На сённяшні дзень журналістка жыве і працуе ў гэтым горадзе[12].
Узнагароды
У 2010 годзе Н.Радзіна намінаваная вядучай брытанскай праваабарончай арганізацыяй «Індэкс цэнзуры» на прэмію «Свабода слова» ў намінацыі «За барацьбу супраць рэпрэсіяў і за дзейнасць, накіраваную на змяненне палітычнага клімату»[13][14].
У кастрычніку 2011 г. Наталля Радзіна стала лаўрэатам прэміі Міжнароднага камітэта абароны журналістаў «За свабоду прэсы»[15].
У 2015 г. атрымала прэмію «Свабода прэсы» міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» за 2015 год[16].
Зноскі
- ↑ Натальля Радзіна
- ↑ Натальля Радзіна
- ↑ Натальля Радзіна
- ↑ Мать Натальи Радиной: Я горжусь своей дочерью (фото)
- ↑ Натальля Радзіна
- ↑ Натальля Радзіна
- ↑ ПРЕСС-РЕЛИЗ
- ↑ Натальля Радзіна выйшла зь СІЗА КДБ
- ↑ Натальля Радзіна выйшла зь СІЗА КДБ
- ↑ Натальля Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Летуве Крутой маршрут
- ↑ Натальля Радзіна
- ↑ Натальля Радзіна
- ↑ Натальля Радзіна
- ↑ [Адзін дзень палітвязня 2009—2011 гг. Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN 978-0-929849-42-3]
- ↑ Натальля Радзіна Натальля Радзіна атрымае прэмію Свабоды Прэсы
- ↑ Наталья Радина и Егор Мартинович стали лауреатами премии «Свобода прессы» организации «Репортеры без границ»
Літаратура
- За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. (ст.130-131)
- Адзін дзень палітвязня 2009—2011 гг. Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свыбода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN 978-0-929849-42-3