Язэп Якаўлевіч Варонка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Познія гады: clean up з дапамогай AWB
Радок 121: Радок 121:
== Познія гады ==
== Познія гады ==
У [[1923]] з'ехаў у [[ЗША]], жыў у [[горад Чыкага|Чыкага]]. Узначальваў [[Беларуска-амерыканская нацыянальная асацыяцыя|Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю]], быў адным з кіраўнікоў [[Беларуска-амерыканская нацыянальная рада|Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады]], выдаваў газету «Беларуская трыбуна», вёў беларускія і рускія праграмы на радыё.
У [[1923]] з'ехаў у [[ЗША]], жыў у [[горад Чыкага|Чыкага]]. Узначальваў [[Беларуска-амерыканская нацыянальная асацыяцыя|Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю]], быў адным з кіраўнікоў [[Беларуска-амерыканская нацыянальная рада|Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады]], выдаваў газету «Беларуская трыбуна», вёў беларускія і рускія праграмы на радыё.

{{зноскі}}


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 17:50, 10 мая 2017

Язэп Якаўлевіч Варонка
Сцяг1-ы Старшыня Народнага сакратарыята БНР
20 лютага — 9 ліпеня 1918
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Раман Аляксандравіч Скірмунт
Сцяг1-ы народны сакратар (міністр) унутраных спраў БНР
19 красавіка — 9 ліпеня 1918
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Раман Аляксандравіч Скірмунт
Сцяг1-ы народны сакратар (міністр) замежных спраў БНР
20 лютага — 9 ліпеня 1918
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Раман Аляксандравіч Скірмунт
Сцяг1-ы Старшыня Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з'езда
3 студзеня — 18 сакавіка 1918
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг1-ы Міністр беларускіх спраў Літвы
1 снежня 1918 — 12 сакавіка 1919
Кіраўнік урада Аўгусцінас Вальдэмарас (1918)
Мікалас Сляжавічус (19181919)
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Дамінік Сямашка

Нараджэнне 4 красавіка 1891
Сакольскі павет
Смерць 4 ліпеня 1952
Чыкага, ЗША
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні Язэп Якаўлевіч Варонка
Партыя Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў
Член у
Адукацыя
Дзейнасць публіцыст, журналіст, палітык, радыёвядучы, паэт
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Язэп Якаўлевіч Варонка (4 красавіка 1891, Сакольскі павет — 4 ліпеня 1952, Чыкага, ЗША), беларускі палітычны дзеяч.

Раннія гады

Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. выключаны з-за нясплаты (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасійскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбургскай газеты «Воскресная вечерняя газета» (бел.: Нядзельная вечаровая газета), часопісаў «Зритель» (бел.: Глядач), «Театральное обозрение» (бел.: Тэатральны агляд), быў сакратаром рэдакцыі газеты «Столичные вести» (бел.: Сталічныя весці).

Палітычная дзейнасць

У 1917 стаў сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады, прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дзяржаўнай нарадзе, уваходзіў у Часовую раду Расійскай рэспублікі (Прадпарламент), затым быў камісарам юстыцыі і ўнутраных спраў Вялікай беларускай рады (1917), старшынём і міністрам замежных спраў Народнага сакратарыята БНР (1918); адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР.

Быў рэдактарам часопіса «Варта», газеты «Беларускі народ».

З 1918 жыў у Каўнасе. Стаў міністрам беларускіх спраў ва Урадзе Літоўскай Рэспублікі (19181920), з вясны 1921 старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з восені 1922 старшыня Беларускай грамады ў Каўнасе. Адначасова рэдактар беларускага часопіса «Часопісь» (Каўнас, 19191920) і рэдактар-выдавец рускамоўнай штодзённай газеты «Вольная Литва» (бел.: Вольная Літва) (чэрвень 1921 — люты 1922, з перапынкамі) і яе дадатку — часопіса «Зеркало» (бел.: Люстэрка) (1921). Свае вершы ў рускамоўных выданнях падпісваў псеўданімам Юрий Вегов.

Аўтар брашур «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк» (бел.: Беларускае пытанне да моманту Версальскай мірнай канферэнцыі. Гістарычна-палітычны нарыс) (Каўнас, 1919), «Беларускi рух ад 1917 да 1920 году. Кароткi агляд. 2 выд.» (Каўнас, 1920), «Gudų klausimas».

Познія гады

У 1923 з'ехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, выдаваў газету «Беларуская трыбуна», вёў беларускія і рускія праграмы на радыё.

Зноскі

Спасылкі