Іраклій (Лісоўскі): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др (GR) File renamed: File:Irakli Lisoŭski. Іраклі Лісоўскі (XIX).jpg → File:Irakli Lisoŭski. Іраклі Лісоўскі (1898).jpg date fix by uploader |
|||
Радок 49: | Радок 49: | ||
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|[[Сяргей Казуля|Казуля С.]]|Лісоўскі Іраклій|2|200}} |
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|[[Сяргей Казуля|Казуля С.]]|Лісоўскі Іраклій|2|200}} |
||
* {{Крыніцы/ЭГБ|4}} |
* {{Крыніцы/ЭГБ|4}} |
||
{{зноскі}} |
|||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 23:51, 10 мая 2017
Іраклій Лісоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Herakliusz Lissowski | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Царква | Украінская грэкакаталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Феадосій (Растоцкі) | ||||||
Пераемнік | Рыгор (Кахановіч) | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Імя пры нараджэнні | Іраклій Лісоўскі | ||||||
Нараджэнне |
1734 Вусач, Полацкае ваяводства (цяпер Беларусь) |
||||||
Смерць |
30 жніўня 1809 Орша |
||||||
Дынастыя | Лісоўскія[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іраклій Лісоўскі (свецкае імя Іосіф; 1734, Полацкае ваяводства — 30 жніўня 1809) — царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Уніяцкі архіепіскап полацкі (з 1784), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (з 1806, без зацверджання Папам Рымскім).
Біяграфія
Прадстаўнік беларускага шляхецкага роду Лісоўскіх герба «Вожык». Навучаўся ў школе пры кляштары дамініканцаў у Вушачах, дзе ўступіў у ордэн базыльян Св. Іасафата.
Быў ігуменам Полацкага манастыра пры Сафійскім саборы, а з 1778 — архімандрытам Ануфрыеўскага манастыра (Мсціслаўскае ваяводства). 3 1780 член кансісторыі Полацкай уніяцкай епархіі.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) і скасавання таго ж года Кацярынай II уніяцкіх епархій (апроч Полацкай) фактычна кіраваў усімі ўніятамі Расійскай імперыі.
Падтрымліваў утварэнне Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце (1803), адкрыў семінарыю для белага духавенства ў Полацку (1806).
Быў прыхільнікам ачышчэння абраднасці ад лацінскіх пазычанняў. Склаў і даслаў у Рым на зацверджанне службоўнік з паралельнымі царкоўна-славянскім і лацінскім тэкстам.
Дамогся ад імператара Аляксандра I утварэння ўнутры рымска-каталіцкай калегіі асобнага дэпартамента для ўніятаў (1805), старшынёй якога зрабіўся сам. Спрыяў выданню царскага дазволу для ўніятаў, якія прынялі лацінскі абрад, вярнуцца да папярэдняй веры.
Ва ўнутрыцаркоўнай барацьбе абапіраўся на падтрымку царызму. У 1795 забараніў уніяцкім святарам процідзейнічаць схіленню (часам гвалтоўнаму) сваіх вернікаў у праваслаўе. У 1805 спрыяў выданню загаду Пецярбургскай рымска-каталіцкай калегіі аб скасаванні базыльянскіх манастыроў.
Крыніцы
- Лісоўскі Іраклій // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Зноскі
Спасылкі
- Bishop Iraklij Listovskyj (англ.)