Марыя Мантэсоры: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Літаратура: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB |
др →Біяграфія: clean up з дапамогай AWB |
||
Радок 35: | Радок 35: | ||
З Нідэрландаў, дзе яна знаходзілася з 1936 года, Мантэсоры, па запрашэнні тэасофскага Таварыства, адправілася ў Індыю, дзе чытала лекцыі ў [[Мадрас]]е, [[Карачы]] і іншых гарадах, а пазней адкрыла сваю школу ў Кадайканале, якая працавала падчас Другой сусветнай вайны. Пасля Індыі яна пасялілася да канца свайго жыцця ў Нідэрландах, дзе яна памерла ў 1952 (Наардвейк-ан-Зэ). Міжнародная Мантэсоры-Арганізацыя (AMI) была таксама заснавана ў Нідэрландах у 1929 (дзейнічае па сённяшні дзень). Сын Марыі Мантэсоры Марыа ўзначальваў гэтую арганізацыю да сваёй смерці (1982). |
З Нідэрландаў, дзе яна знаходзілася з 1936 года, Мантэсоры, па запрашэнні тэасофскага Таварыства, адправілася ў Індыю, дзе чытала лекцыі ў [[Мадрас]]е, [[Карачы]] і іншых гарадах, а пазней адкрыла сваю школу ў Кадайканале, якая працавала падчас Другой сусветнай вайны. Пасля Індыі яна пасялілася да канца свайго жыцця ў Нідэрландах, дзе яна памерла ў 1952 (Наардвейк-ан-Зэ). Міжнародная Мантэсоры-Арганізацыя (AMI) была таксама заснавана ў Нідэрландах у 1929 (дзейнічае па сённяшні дзень). Сын Марыі Мантэсоры Марыа ўзначальваў гэтую арганізацыю да сваёй смерці (1982). |
||
{{зноскі}} |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 15:40, 11 мая 2017
Марыя Мантэсоры | |
---|---|
італ.: Maria Montessori | |
Дата нараджэння | 31 жніўня 1870 |
Месца нараджэння | правінцыя Анкона, Італія |
Дата смерці | 6 мая 1952 (81 год) |
Месца смерці | Нордвейк-ан-Зэ, Нідэрланды |
Грамадзянства | Італія |
Дзеці | Mario Montessori[d] |
Род дзейнасці | урач, педагог, эсэістка |
Навуковая сфера | педагогіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Helma Trass[d] |
Вядомая як | аўтар сусветна вядомай педагагічнай сістэмы |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Мантэсоры (італ.: Maria Montessori; 31 жніўня 1870 - 6 мая 1952) — італьянскі педагог, вучоны, філосаф, гуманістка, каталічка.
Адным з сведчанняў міжнароднага прызнання Марыі Мантэсоры стала рашэнне ЮНЕСКА (1988), якое датычыцца ўсяго чатырох педагогаў, якія вызначылі спосаб педагагічнага мыслення ў ХХ стагоддзі.
Біяграфія
Нарадзілася ў К'яравале (Цэнтральная Італія, правінцыя Анкона). Мантэсоры была першай жанчынай у гісторыі Італіі, якая скончыла курсы медыцыны і адной з першых носбітак вучонай ступені доктара навук.
Сусветную вядомасць Марыя Монтэсоры набыла ў сувязі з распрацаванай ёю педагагічнай сістэмай. Першая «школа Мантэсоры» была адкрыта ёю 6 студзеня 1907 года ў Рыме. Метады, заснаваныя на досведзе працы ў гэтай школе, былі пасля паспяхова развітыя і, нягледзячы на крытыку ў наступныя гады, застаюцца папулярнымі ў многіх краінах свету.
Мантэсоры пачынала з працы з разумова адсталымі дзецьмі, у далейшым яна пераключылася са спецыяльнай педагогікі на агульную, займаючыся і нармальнымі дзецьмі.
Пасля таго, як праца Мантэсоры ў рымскім Доме Дзіцяці атрымала вядомасць, на яе метад звярнулі ўвагу ў Паўночнай Амерыцы (каля 1913), пазней гэтая цікавасць спынілася.
Марыя Мантэсоры, акрамя Італіі, доўгія гады жыла і працавала ў Каталоніі і Нідэрландах.
З Нідэрландаў, дзе яна знаходзілася з 1936 года, Мантэсоры, па запрашэнні тэасофскага Таварыства, адправілася ў Індыю, дзе чытала лекцыі ў Мадрасе, Карачы і іншых гарадах, а пазней адкрыла сваю школу ў Кадайканале, якая працавала падчас Другой сусветнай вайны. Пасля Індыі яна пасялілася да канца свайго жыцця ў Нідэрландах, дзе яна памерла ў 1952 (Наардвейк-ан-Зэ). Міжнародная Мантэсоры-Арганізацыя (AMI) была таксама заснавана ў Нідэрландах у 1929 (дзейнічае па сённяшні дзень). Сын Марыі Мантэсоры Марыа ўзначальваў гэтую арганізацыю да сваёй смерці (1982).
Зноскі
Літаратура
- Марыя Мантэсоры // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 91