Юрый Радзівіл (1556—1600): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
Радок 38: Радок 38:

Пасля смерці [[Стэфан Баторый|Стэфана Баторыя]] на элекцыйным сойме [[1587]] падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў [[Максіміліян III Габсбург|Максіміліяна]], але абраны быў [[Жыгімонт III Ваза]]. Пасля збліжэння Жыгімонта III у 1589 з Габсбургамі ўплыў Юрыя Радзівіла пры двары зноў вырас. 3 1591 года — [[біскуп кракаўскі]]. Спрыяў шлюбу Жыгімонта III з эрцгерцагіняй з дома Габсбургаў [[Ганна Аўстрыйская, 1573—1598|Ганнай]] (1592). Адзін з бліжэйшых дарадчыкаў караля, у 1596—1597 вёў перагаворы пра далучэнне Рэчы Паспалітай да антытурэцкай каталіцкай лігі.

{{зноскі}}

== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 19:21, 11 мая 2017

Юрый Радзівіл
польск.: Jerzy Radziwiłł

Ананімны партрэт (XVII стагоддзе)
Герб
біскуп Кракаўскі
9 жніўня 1591 — 21 студзеня 1600
Царква Каталіцкая Царква
Папярэднік Пётр Мышкоўскі
Пераемнік Бернард Мацяёўскі

Дзейнасць дыпламат, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 31 мая 1556(1556-05-31)
Лукішкі пад Вільняй
Смерць 21 студзеня 1600(1600-01-21) (43 гады)
Рым
Пахаванне Рым
Дынастыя Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл «Чорны»
Маці Альжбета Шыдлавецкая
Прыняцце свяшчэннага сану 10 красавіка 1583
Кардынал з 12 снежня 1583
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый (Ежы) Радзівіл (31 мая 1556, в. Лукішкі, цяпер у межах Вільні21 студзеня 1600, Рым), царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Біскуп віленскі (1579—1591) і кракаўскі (з 1591), кардынал (1583).

Біяграфія

Паходзіў з магнацкага роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Мікалая, Альбрэхта, Станіслава.

Вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце (да 1572); вывучаў філасофію і тэалогію ў Рымскім калегіуме (1575—1576). У дзяцінстве выхоўваўся ў кальвінісцкім духу, у 1576 перайшоў у каталіцызм.

Каад'ютар (памочнік-намеснік) біскупа Валерыяна Пратасевіча (1574—1579). З 1579 года біскуп віленскі, атрымаў званне кардынала (1583). Актыўна змагаўся супраць Рэфармацыі, у 1581 упершыню ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку, у 1582 на ўласныя сродкі адкрыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Вільні. У 1582—1584 адначасова намеснік караля (губернатар) у Інфлянтах, але гэтая пасада была яму ў цяжар.

Пасля смерці Стэфана Баторыя на элекцыйным сойме 1587 падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў Максіміліяна, але абраны быў Жыгімонт III Ваза. Пасля збліжэння Жыгімонта III у 1589 з Габсбургамі ўплыў Юрыя Радзівіла пры двары зноў вырас. 3 1591 года — біскуп кракаўскі. Спрыяў шлюбу Жыгімонта III з эрцгерцагіняй з дома Габсбургаў Ганнай (1592). Адзін з бліжэйшых дарадчыкаў караля, у 1596—1597 вёў перагаворы пра далучэнне Рэчы Паспалітай да антытурэцкай каталіцкай лігі.

Зноскі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.

Спасылкі