Нікаля Шарль Удзіно: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др →Біяграфія: clean up з дапамогай AWB |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
У 1823 годзе камандаваў корпусам падчас іспанскай экспедыцыі; пасля [[Ліпеньская рэвалюцыя|ліпеньскай рэвалюцыі]] далучыўся да [[Луі-Філіп I, кароль Францыі|Луі-Філіпа]]. |
У 1823 годзе камандаваў корпусам падчас іспанскай экспедыцыі; пасля [[Ліпеньская рэвалюцыя|ліпеньскай рэвалюцыі]] далучыўся да [[Луі-Філіп I, кароль Францыі|Луі-Філіпа]]. |
||
{{зноскі}} |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 21:55, 11 мая 2017
Нікаля Шарль Удзіно | |
---|---|
фр.: Nicolas-Charles Oudinot | |
| |
Дата нараджэння | 25 красавіка 1767 |
Месца нараджэння | Бар-ле-Дюк (Латарынгія, Францыя) |
Дата смерці | 13 верасня 1847 (80 гадоў) |
Месца смерці | Парыж |
Месца пахавання | |
Жонка | Eugénie de Coucy[d][1] |
Дзеці | Charles Oudinot[d] і Charles Oudinot de Reggio[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Першая французская рэспубліка[d] |
Род войскаў | пяхота |
Званне | маршал Імперыі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікаля Шарль Удзіно (фр.: Nicolas-Charles Oudinot; 25 красавіка 1767, Бар-ле-Дзюк, Латарынгія, Францыя — {13 верасня 1847, Парыж) — граф Удзіно, 1-ы герцаг Рэджа (1810), маршал Імперыі (1809).
Біяграфія
Служыў у каралеўскім войску, але хутка пакінуў яго. Рэвалюцыя ізноў зрабіла яго салдатам. У 1794 годзе ён быў ужо генералам.
У якасці начальніка штаба Масены праславіўся абаронай Генуі (1800).
У кампаніях 1805—1807 гадоў камандаваў грэнадзёрскім корпусам; удзельнічаў у бітвах пры Астраленцы, пад Данцыгам і пад Фрынландам. У 1809 годзе стаяў на чале 2-га армейскага корпуса; за бітву пры Ваграме атрымаў маршальскую булаву, а неўзабаве пасля таго тытул герцага.
У 1812 годзе на чале 2-га армейскага корпуса Удзіно ваяваў з расійскім генералам графам Пятром Вітгенштэйнам; 17 жніўня, цяжка паранены ў першай бітве пад Полацкам, здаў камандаванне Гувіёну Сен-Сіру, ад якога праз 2 месяцы прыняў яго зваротна. Падчас пераправы праз Бярэзіну ён дапамог Напалеону выратавацца, але сам быў цяжка паранены. Не акрыяўшы яшчэ ад ранаў, прыняў камандаванне 12-м армейскім корпусам, ваяваў пад Баўцэнам і быў пабіты пры Лукау 4 чэрвеня 1813 года.
Пасля перамір'я Удзіно атрымаў камандаванне над войскам, якое прызначана было дзейнічаць супраць сталіцы Прусіі. Пабіты 23 жніўня пры Гросберэне, ён быў аддадзены пад начальства маршала Нея і разам з апошнім ізноў пацярпеў паражэнне пры Дэневіцэ (6 верасня). У 1814 годзе ваяваў пры Бар-сюр-Об, потым абараняў Парыж супраць Шварцэнберга і затуляў адступ імператара.
Прыбыўшы ў Фантэнбло з Напалеонам, Удзіно ўгаворваў яго адрачыся ад прастола і, калі Бурбоны былі адноўлены, далучыўся да іх. У падзеях Ста дзён (1815) не прымаў ніякага ўдзелу.
У 1823 годзе камандаваў корпусам падчас іспанскай экспедыцыі; пасля ліпеньскай рэвалюцыі далучыўся да Луі-Філіпа.
Зноскі
- ↑ https://books.google.es/books?id=KQucWQsPGegC&dq=liesse%20duchesse%20de%20berry%201822&hl=es&pg=PA128#v=onepage&q=liesse%20duchesse%20de%20berry%201822&f=true
- ↑ а б различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
Літаратура
- Nollet-Fabert, «Histoire d’Oudinot» (Бар-ле-Дзюк, 1850)
- Nollet-Fabert, «La Lorraine militaire» (III, Нансі, 1855)
Спасылкі
Нікаля Шарль Удзіно на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1767 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Бар-ле-Дюк
- Памерлі 13 верасня
- Памерлі ў 1847 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў парыжскім Доме інвалідаў
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Святога Духу
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
- Вялікія канцлеры ордэна Ганаровага легіёна
- Імёны, высечаныя пад Трыўмфальнай аркай, Парыж