Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон
шаблон
Радок 1: Радок 1:
{{Картка ўзнагароды
{{пішу||}}'''Меда́ль «За адзна́ку ў ахо́ве дзяржа́ўнай мяжы́ СССР»''' — дзяржаўная ўзнагарода [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]].
|Назва = Медаль «За адрозненне ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
|Выява = Guard of USSR Borders.jpg
|Выява стужка = GuardRibbon.gif
|OriginalName =
|Краіна = {{Сцяг СССР}} [[СССР]]
|Тып = [[медаль]]
|Каму ўручаецца =
|Падставы ўзнагароджання =
|Статус = не ўручаецца
|Параметры = дыяметр — 32 мм
|Дата заснавання = [[13 ліпеня]] [[1950]]
|Першае ўзнагароджанне =
|Апошняе ўзнагароджанне =
|Колькасць = каля 67 520
|Старэйшая ўзнагарода = [[Медаль «Партызану Айчыннай вайны»]] ІІ ступені
|Малодшая ўзнагарода = [[Медаль «За адрозненне ў вайсковай службе»]] І ступені
|Адпавядае =
}}
'''Меда́ль «За адзна́ку ў ахо́ве дзяржа́ўнай мяжы́ СССР»''' — дзяржаўная ўзнагарода [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]].


Заснаваны [https://ru.wikisource.org/wiki/Указ%20Президиума%20ВС%20СССР%20от%2013.07.1950%20об%20учреждении%20медали%20„За%20отличие%20в%20охране%20государственной%20границы%20СССР“ Указам Прэзідыума ВС СССР ад 13 ліпеня 1950 года]. Аўтар малюнка медалі — мастак П. М. Веременко.
Заснаваны [https://ru.wikisource.org/wiki/Указ%20Президиума%20ВС%20СССР%20от%2013.07.1950%20об%20учреждении%20медали%20„За%20отличие%20в%20охране%20государственной%20границы%20СССР“ Указам Прэзідыума ВС СССР ад 13 ліпеня 1950 года]. Аўтар малюнка медаля — мастак П. М. Вераменка.


== Статут медаля ==
== Статут медаля ==

Версія ад 14:28, 15 мая 2017

Медаль «За адрозненне ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Дата заснавання 13 ліпеня 1950
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць каля 67 520
Характарыстыкі
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «Партызану Айчыннай вайны» ІІ ступені
Малодшая Медаль «За адрозненне ў вайсковай службе» І ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меда́ль «За адзна́ку ў ахо́ве дзяржа́ўнай мяжы́ СССР» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.

Заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 13 ліпеня 1950 года. Аўтар малюнка медаля — мастак П. М. Вераменка.

Статут медаля

Медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» узнагароджваліся ваеннаслужачыя пагранічных войскаў МДБ, МУС, КДБ СССР і асобы з ліку грамадзянскага насельніцтва:

  • за адвагу і самаадданасць, праяўленыя ў баявых дзеяннях пры затрыманні парушальнікаў дзяржаўнай мяжы СССР;
  • за ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі пагранічнага нарада пры ахове недатыкальнасці мяжы СССР;
  • за высокую пільнасць і ініцыятыўныя дзеянні, у выніку якіх былі затрыманы парушальнікі дзяржаўнай граніцы;
  • за ўмелую арганізацыю пагранічнай службы і прыкладную працу па ўмацаванні дзяржаўных межаў СССР;
  • за бездакорнае нясенне службы па ахове дзяржаўных межаў СССР;
  • за актыўную дапамогу пагранічным войскам у іх баявой працы па ахове дзяржаўных межаў СССР.

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «Партызану Айчыннай вайны» II ступені.

У 1966 годзе змянялася апісанне медаля, у 1977 і 1980 палажэнне аб ім.

Медалём маглі ўзнагароджваць паўторна, за новыя подзвігі і адрозненні. Па стану на 1 студзеня 1995 медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» здзейснена прыкладна 67 520 узнагароджанняў.

Пасля распаду СССР медаль была адноўленая ў якасці ўзнагароды Расійскай Федэрацыі.

Апісанне

Рэверс медаля

Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» да 1966 года вырабляўся з серабра. Пазней з нейзільбера, пасярэбраная, а затым і з медна-нікелевага сплаву. Медаль мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На адным баку медаля намаляваная фігура ўзброенага аўтаматам ППШ салдата, які стаяў на варце каля пагранічнага слупа, на заднім плане — горы.

На адваротным баку медаля надпіс рэльефнымі літарамі «За отличие в охране государственной границы СССР». У ніжняй частцы па акружнасці размешчаны дубовыя галіны, перавітыя стужкай. У верхняй частцы намаляваная выпуклая пяціканцовая зорка, а ў ніжняй — серп і молат.

Абодва бакі медаля па акружнасці абрамлены выпуклым борцікам. Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай зялёнай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з чырвонымі палоскамі па краях стужкі шырынёй 3 мм кожная.

Літаратура

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 154—155. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 62.

Спасылкі