Алег Юр’евіч Латышонак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 47: Радок 47:
З 1996 года — старшыня [[Беларускае гістарычнае таварыства|Беларускага гістарычнага таварыства]], член Усходнеславянскай камісіі Польскай Акадэміі Умення і Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук Польскай Акадэміі Навук.
З 1996 года — старшыня [[Беларускае гістарычнае таварыства|Беларускага гістарычнага таварыства]], член Усходнеславянскай камісіі Польскай Акадэміі Умення і Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук Польскай Акадэміі Навук.


== Прэміі і ўзнагароды ==
== Адзнакі і ўзнагароды ==
У 2000 годзе адзначаны адзнакай «Заслужаны дзеяч культуры». У 2008 — Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.
У 2000 годзе адзначаны адзнакай «Заслужаны дзеяч культуры». У 2008 — Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.



Версія ад 10:27, 21 мая 2017

Алег Юр'евіч Латышонак
польск.: Oleg Łatyszonek
Дата нараджэння 27 мая 1957(1957-05-27) (66 гадоў)
Месца нараджэння Эльблёнг, Вармінска-Мазурскае ваяводства, Рэспубліка Польшча
Грамадзянства Сцяг Польшчы Рэспубліка Польшча
Род дзейнасці навуковец, гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы Беластоцкі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Ягелонскі ўніверсітэт
Член у
Узнагароды
Ордэн Адраджэння Польшчы 5-й ступені
Подпіс Выява аўтографа

Алег Юр'евіч Латышо́нак (27 мая 1957, Эльблёнг) — доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям'і беларускіх інтэлігентаў. Бацька — Юрый, выхадзец з-пад Шаркоўшчыны на Віленшчыне (цяпер Віцебская вобласць). Маці — Вера (з роду Стоцкіх) з наднарваўскай вёскі Лука на Беласточчыне.

У 1965 годзе сям'я Латышонкаў пераехала ў Беласток «да сваіх». Тут Алег скончыў школу і ліцэй, дзе быў адным з заснавальнікаў скаўцкай воднай дружыны «Чаму б не» і аўтарам яе назову.

У 1980 годзе скончыў гістарычна-філасафічны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Вярнуўшыся ў Беласток, працаваў настаўнікам гісторыі ў сельскагаспадарчым механічным тэхнікуме ў Супраслі.

У 1982 годзе аршытаваны за дзейнасць у падпольным руху «Салідарнасць», восем месяцаў правёў у беластоцкім арышце. Пасля вызвалення выехаў у Кракаў, дзе працаваў у Кракаўскім Гістарычным музеі і ў Інстытуце даследавання Палоніі (польскага зямляцтва) Ягелонскага ўніверсітэта.

У канцы 80-х далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Быў адным з заснавальнікаў беларускага рокавага фестывалю «Басовішча» і аўтарам яго назвы. Сябра-заснавальнік нефармальнага Беларускага Клуба, які займаўся падрыхтоўкай да палітычнай дзейнасці апазіцыйнай беларускай эліты.

У 1991 годзе вярнуўся ў Беласток і распачаў працу ў Музеі Войска, адначасова ведучы актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. У 1992—1994 гадах старшыня Галоўнай Рады Беларускага Дэмакратычнага Аб'яднання, адзінай партыі нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У 1993—1997 гадах працаваў журналістам тыднёвіка «Ніва». З 1995 — член Управы Беларускага саюза ў Рэспубліцы Польшча, з 1997 намеснік старшыні Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. У 1998 годзе сустваральнік беларускага радыё «Рацыя».

У 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні («Беларускія ваенныя фарміраванні 1917—1923»). З 1997 года — выклачык Кафедры беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта. Разам з Яўгенам Мірановічам напісаў падручнік «Гісторыя Беларусі ад паловы XVIII да канца XX стагоддзя».

У 2007 г. ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні абараніў доктарскую працу «Ад русінаў белых да беларусаў. Вытокі беларускай нацыянальнай ідэі». У красавіку 2007 года ў Беластоку выйшла яго чарговая кніга «Ад белых русаў да беларусаў», прысвечаная паўставанню беларускай народнай тоеснасці. У 2008 годзе перавёўся на Кафедру міжнародных адносін у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе ўбачыў свет першы том збору яго твораў на беларускай мове «Жаўнеры БНР».

У 2009 годзе ў Вільні выдаў кнігу «Нацыянальнасць — Беларус». Кніга прысвечана пытанням этнагенезу беларусаў.

Суаўтар і рэдактар кнігі «Гісторыя беларусаў Падляшша» (2017), якая ахоплівае перыяд ад зыходу ледавіка да найноўшай гісторыі.

З 1996 года — старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, член Усходнеславянскай камісіі Польскай Акадэміі Умення і Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук Польскай Акадэміі Навук.

Адзнакі і ўзнагароды

У 2000 годзе адзначаны адзнакай «Заслужаны дзеяч культуры». У 2008 — Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.

Цікавыя факты

У беларускай гістарычнай супольнасці вядомы вялікі рост Алега Латышонка — 2 м 3 см.

Зноскі

Літаратура

  • Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów. U źrodeł białoruskiej idei narodowej / O. Łatyszonek. — Białystok : Wyd-wo uniwersytetu w Białymstoku, 2006. — 390 s.
  • Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 368 с.

Спасылкі