Валяр’ян Язэпавіч Янушкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{значэнні2|тып=прозвішча|Янушкевіч}}
{{цёзкі2|Янушкевіч}}
{{Мастак
{{Мастак
| імя = Валяр'ян Язэпавіч Янушкевіч
| імя = Валяр'ян Язэпавіч Янушкевіч
Радок 7: Радок 7:
| загаловак =фота [[Яўген Аляксеевіч Колчаў|Яўгена Колчава]]
| загаловак =фота [[Яўген Аляксеевіч Колчаў|Яўгена Колчава]]
| дата нараджэння =16.12.1962
| дата нараджэння =16.12.1962
| месца нараджэння = [[Вёска Ракаў|Ракаў]]
| месца нараджэння =
| дата смерці =
| дата смерці =
| месца смерці =[[Горад Мінск|Мінск]]
| месца смерці =
| паходжанне =
| паходжанне =
| падданства =
| падданства =

Версія ад 11:50, 22 мая 2017

Валяр'ян Язэпавіч Янушкевіч
Фатаграфія
Фота Яўгена Колчава
Дата нараджэння 16 снежня 1962(1962-12-16) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства Беларус
Род дзейнасці скульптар, мастак
Жанр
скульптар, мастак
Вучоба Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валяр'ян Язэпавіч Янушкевіч (16 снежня 1962, в. Ракаў, Валожынскі раён Мінскай вобласці) — беларускі скульптар.

Брат Ф. Янушкевіча і Я. Янушкевіча. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1987), творчыя майстэрні АМ СССР у Мінску (1992).

Файл:Francysk Skaryna statue in Lida.jpg
Помнік Ф. Скарыну ў Лідзе (1992—93)

Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры, жывапісе. Аўтар помнікаў А. Міцкевічу ў г. Ліда (1988—89) і Навагрудак (1987—92), харты князя Радзівіла ў замкавым парку ў г. Нясвіж (1991), Ф. Скарыну ў Лідзе (1992—93), І. Падарэўскаму ў г. Кракаў (1995), М. Доўнар-Запольскаму ў г. Рэчыца (1997), Б. Івановай у г. Уроцлаў, Я. Скрыгану ў г. Йыхві (Эстонія, абодва 1998), К. Каліноўскаму ў г. Шальчынінкай (Літва, 1998—99), М. К. Агінскаму ў г. Маладзечна[1] (2001) і інш.; мемарыяльных дошак Ф. Скарыну ў Кракаве (1989—91), у г. Падуя (1992), Мінску (1996), М. К. Агінскаму ў г. Фларэнцыя (1996) і інш.; мастацкага афармлення касцёлаў Св. Роха ў Мінску (1992—2001), Св. Андрэя Баболі ў Полацку (1999—2003), надмагілляў. Выканаў серыю рэльефаў «Беларускія легенды» для Музея камянёў у Мінску (1989), рэльефы «Сон Гедзіміна», «Над магілай паўстанца», «Цені Барбары», «Смерць Л. Баразны» (усе 1989), «Ценям А. Міцкевіча» (1990), для Музея М. Багдановіча (1991), вышэйшай духоўнай семінарыі ў г. Гожаў (Польшча, 1993), касцёла Св. Дамініка ў в. Ракаў Мінскай вобласці (абедзве 1994), «Полацкая Багародзіца» (1997), «Міндоўг» (2002) і інш.; станковыя кампазіцыі «Ф. Кашкурэвіч» (1982), «С. Янкоўскі» (1984), «Лялевель» (1986), «Ягайла» (1989), «Вітаўт Вялікі» (1991), «Т. Хвайніцкая» (1995), «Т. Касцюшка» (1996), «Я. Купала» (2001) і інш. Працуе таксама ў жывапісе.

Творы, выкананыя ў рэалістычных традыцыях, вылучаюцца адухоўленасцю, глыбокім псіхалагізмам у раскрыцці вобраза, лёгкасцю кампазіцыйнага вырашэння.

Зноскі

  1. Юлія Ванслаў. «У Маладзечне з'явіцца помнік Агінскаму» //«Рэгіянальная газета», 2 чэрвеня 2000 г., № 22 (267)

Літаратура

  • Салавей Л. Янушкевіч // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.