Жак Касіні: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17: Радок 17:
|Узнагароды і прэміі =
|Узнагароды і прэміі =
}}
}}
'''Жак Касіні''' ({{lang-fr|Jacques Cassini}}; ([[18 лютага]] [[1677]]- [[15 красавіка]] [[1756]]) — [[Францыя|французскі]] астраном, сын Ж. Д. Касіні.
'''Жак Касіні''' ({{lang-fr|Jacques Cassini}}; ([[18 лютага]] [[1677]]- [[18 красавіка]] [[1756]]) — [[Францыя|французскі]] астраном, сын Ж. Д. Касіні.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 22:21, 25 мая 2017

Жак Касіні
Jacques Cassini
Дата нараджэння 8 (18) лютага 1677[1]
Месца нараджэння Парыж, Францыя
Дата смерці 18 красавіка 1756(1756-04-18)[2] (79 гадоў)
Месца смерці Туры-Су-Клермон, Францыя
Грамадзянства  Францыя
Бацька Джавані Даменіка Касіні
Маці Geneviève de Laistre[d]
Дзеці César-François Cassini de Thury[d] і Dominique-Joseph de Cassini[d]
Род дзейнасці астраном, географ
Навуковая сфера астраномія
Месца працы Парыжская абсерваторыя
Альма-матар Калеж Мазарыні
Навуковы кіраўнік Pierre Varignon[d][3] і Джавані Даменіка Касіні[3]
Вядомыя вучні Nicolas Louis de Lacaille[d]
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жак Касіні (фр.: Jacques Cassini; (18 лютага 1677- 18 красавіка 1756) — французскі астраном, сын Ж. Д. Касіні.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Парыжскай абсерваторыі, у 1691 скончыў Мазарыніеўскі калеж і з гэтага часу працаваў у Парыжскай абсерваторыі, якую ўзначаліў пасля смерці бацькі.

Асноўныя працы прысвечаны вызначэнню фігуры Зямлі, вывучэнню планет і іх спадарожнікаў, камет. Дапамагаў бацьку ў астранамічных назіраннях і геадэзічных вымярэннях. У 1695 суправаджаў яго ў паездцы па Італіі, затым наведаў Фландрыю, Нідэрланды, Англію, дзе выканаў вялікую колькасць астранамічных і геадэзічных вымярэнняў. У 1700—1701 удзельнічаў у вымярэнні паўднёвай дугі Парыжскага мэрыдыяна; у 1718 завяршыў вымярэнне паўночнай часткі гэтага мерыдыяна, давёўшы яго да Дзюнкерка. У спрэчцы аб форме фігуры Зямлі займаў памылковую пазіцыю, лічачы яе выцягнутым сфероідам. Прапанаваў метад вызначэння даўгаты з назіранняў пакрыццяў зорак і планет Месяцам. Вывучаў арбіты спадарожнікаў планет, будову кольцаў Сатурна. Выканаў шмат назіранняў камет. Вывучаў марскія прылівы. Пасля адкрыцця Э. Галеям уласных рухаў зорак першым пачаў іх вымярэнні. Быў перакананым картэзіянцам і праціўнікам тэорыі сусветнага прыцягнення, імкнуўся факты назіранняў інтэрпрэтаваць з дапамогай тэорыі віхроў.

Член Парыжскай АН (1699), член Лонданскага каралеўскага таварыства (1698).

У яго гонар названы кратар на Месяцы і астэроід № 24102.

Публікацыі

  • De la grandeur et de la figure de la terre (1720)
  • Méthode de determiner si la terre est sphérique ou non (1738)
  • Éléments d'astronomie (1740)
  • Tables astronomiques du Soleil, de la Lune, des Planètes, Des Étoiles Fixes Et Des Satellites De Jupiter Et De Saturne (1740)
  • Traité de la Comète qui a paru en décembre 1743 & en janvier, février & mars 1744 avec Jean Philippe de Chéseaux
  • Addition aux Tables astronomiques (1756)

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. а б Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 27 жніўня 2018.

Літаратура

  • Колчинский И.Г.,Корсунь А.А.,Родригес М.Г. Астрономы.Биографический справочник. — Киев: Наукова думка, 1986.