Тэатр музычнай камедыі імя Акопа Параняна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 36: Радок 36:


{{зноскі}}
{{зноскі}}

[[Катэгорыя:Тэатры Ерэвана]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1942 годзе]]
[[Катэгорыя:1942 год у Ерэване]]

Версія ад 15:25, 4 чэрвеня 2017

Тэатр музычнай камедыі ім. Акопа Параняна
Заснаваны 1941
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне

Сцяг Арменіі Ерэван

375001, вул. В. Саркісяна 4
Кіраўніцтва
Галоўны рэжысёр Ерванд Хрыстафоравіч Казанчян
Галоўны дырыжор Іспір Іванавіч Хараджанян
Галоўны балетмайстар Аляксандр Барысавіч Лебедзеў
Галоўны хормайстар Надзея Сяргееўна Аразава
Сайт comedytheater.am

Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэатр музычнай камедыі ім. Акопа Параняна — тэатр музычнай камедыі, што знаходзіцца ў сталіцы Арменіі горадзе Ерэване. Заснаваны ў 1942 годзе.

Гісторыя

Савецкі час

У лютым 1941 года на сесіі Вярхоўнага Савета Армянскай ССР быў прынята рашэнне пра арганізацыю ў Ерэване тэатра музычнай камедыі. Увасобіць рашэнне з'езда і адкрыць тэатр удалося ўжо на наступны 1942 год. Новы тэатр быў названы ў гонар вядомага армянскага драматурга Акопа Параняна, а першым яго дырэктарам, 15 сакавіка 1942 года, быў прызначаны Завен Варданян. Сярод першых пастановак ерэванскага тэатра былі творы армянскай класікі «Карынэ» Тыграна Чухаджана і «Кум Моргана» Аляксандра Шырванзадэ, апроч гэтага, тэатрам было пастаўлены шэраг спектакляў сусветнай класікі[1]. У 1943—1945 гадах тэатрам кіраваў заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР Арцемій Айвазян[2]. Сярод лепшых пастановак таго часу «Вольны вецер» Дунаеўскага, «Усходні дантыст» і «Хадж Назар» Айвазяна і Дземірчана, «Вялікае вяселле» Тыграняна і шэраг іншых[1].

У савецкі час тэатр імя А. Пароняна найчасцей звяртаецца да маральна-этычных праблем адносін у грамадскім і сямейным жыцці сучаснікаў. У музычных камедыях тэатра заўважна прыцягненне і да сатыры, да абсмейвання духоўнай злыбеды і парадыравання мяшчанства[3].

Незалежная Арменія

З развалам Савецкага Саюза тэатральнае мастацтва ў Арменіі, як і на ўсёй пост-савецкай прасторы, падупадае. Выжыўшы ў цяжкія дзевяностыя, тэатр знайшоў другое дыханне. У 1998 годзе на міжнародным тэатральным конкурсе ў Руставі тэатр робіцца пераможцам у намінацыі «лепшая класічная пастаноўка». Нягледзячы на ўсе цяжкасці, у 2007 годзе ў тэатры было паказана тры новыя спектаклі і больш 140 рэпертуарных пастановак[4]. Штогод, пачынаючы з 2010 года, у тэатры праходзіць цырымонія ўручэння нацыянальнай тэатральна прэміі «Артавазд», якая была перанесена сюды з кінатэатра «Масква»[5]. Ужо праз год на прэміі «Артавазд 2011», праходзілай у родных сценах, за пастаноўку рэжысёрам Шушан Геваргян спектакля «Арэгназан», тэатр атрымаў галоўны прыз у намінацыі «Лепшы моладзевы спектакль»[6]. У 2013 годзе на прэміі «Артавазд 2013» спектакль «Кум Моргана», пастаўлены на сцэне тэатра рэжысёрам Ервандом Казанчанам, быў прызнаны «Лепшым спектаклем»[7].

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б Музыкальная энциклопедия. т.1 — Гл. ред-ры. С. С. Мокульский, П. А. Марков — Изд-во «Советская энциклопедия», 1961 г. стр. 303
  2. Музыкальная энциклопедия. Гл. ред. Ю. В. Келдыш. Т 1. А — Гонг. 1072 стб. с илл. М.: Советская энциклопедия, 1973
  3. Жукова Л. Л. 'В мире оперетты' / гл. Черты национальной оперетты /- Москва: Знание, 1976 — с.112
  4. Ереванский театр музыкальной комедии нуждается в ремонте – директор. Новости Армении (27 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2013. Праверана 12 красавіка 2013.
  5. Сона Мелоян. "Спартак" — Чемпион!. Голос Армении (30 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2013. Праверана 12 красавіка 2013.
  6. Влад Мурадян. Вручены театральные премии «Артавазд». Собеседник Армении (16 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2013. Праверана 30 лістапада 2012.
  7. Сона Мелоян. Награды царя Артавазда — в честь короля сцены Папазяна. No 32 (20385). Голос Армении (30 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013.