Кальцавы бульвар: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28: Радок 28:


{{зноскі}}
{{зноскі}}
{{няма катэгорый}}


[[Катэгорыя:Паркі Ерэвана]]
[[Катэгорыя:Паркі Ерэвана]]

Версія ад 15:51, 4 чэрвеня 2017

Кальцавы бульвар
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
возера Паплавок
возера Паплавок
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Плошча30 га
Размяшчэнне
40°10′36″ пн. ш. 44°31′23″ у. д.HGЯO
РаёнКентрон
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кальцавы бульвар (арм.: Օղակաձեւ Զբոսայգի), таксама Парк маладосці[1]парк у раёне Кентрон горада Ерэван, сталіцы Арменіі.

Гісторыя

Быў агаданы ў генеральным плане развіцця горада 1924 года, у выніку праект ажыццёўлены толькі часткова — парк ахапляе цэнтральную частку горада з поўначы, усходу і паўднёвага ўсходу. Цягнецца ад праспекта Тыграна Маца і сабора Святога Рыгора Асветніка на поўдні да возера Паплавок і праспекта Маштоца на поўначы. Мае форму сярпа даўжынёй каля 2,5 кіламетраў і шырынёй 120 метраўШаблон:-1, унутраную мяжу якога складаюць вуліцы Масковяна і Ханджяна, а вонкавую — вуліца Ісаакяна, вуліца Алека Манукяна і вуліца Ерванда Кочара. З поўначы на поўдзень парк перасякаюць вуліца Трачана, вуліца Абавяна, вуліца Налбандзяна, вуліца Герацы, праспект Саят-Новы і вуліца Варданяна.

Славутасці

У парку ўсталявана мноства помнікаў, сярод іх — помнікі класіку армянскай паэзіі Авеціку Ісаакяну, пісьменніку і рэвалюцыянеру XIX стагоддзя Мікаэлу Налбандзяну, паэту і музыканту XVIII стагоддзя Саят-Нова. У ліку паркавых скульптур — кампазіцыя «Рукі», сімвалізуючая сяброўства паміж Ерэванам і яго італьянскім горадам-братаннікам Карара, якая была падорана праз год пасля візіту ў Італію ў 1962 годзе дэлегацыі працаўнікоў Ерэвана. У скверы непадалёк знаходзіцца копія зваротнага гасцінца ерэванцаў — туфавая стэла-фантан, якую падпіраюць два баранчыкі, аўтарства архітэктара Рафо ІсраэлянаШаблон:-1.

У парку знаходзяцца будынкі Дома шахмат імя чэмпіёна свету Тыграна Петрасяна і Дома камернай музыкі імя КамітасаШаблон:-1. У паўночнай частцы парка знаходзіцца выхад са станцыі метро Ерытасардакан.

Галерэя

Зноскі