Русь: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Мяняем: hr:Kijevska Rus' |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др →Гісторыя: лінк |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Датай узнікнення Русі лічыцца [[862]] г., якім [[Аповесць мінулых гадоў]] датуе запрашэнне славянамі на княжанне [[варагі|варагаў]]. Варагі на чале з [[Рурык|Рурыкам]] прыйшлі ў горад [[Ладага]], потым - у [[Ноўгарад]], а каля [[880]] г. князь [[ |
Датай узнікнення Русі лічыцца [[862]] г., якім [[Аповесць мінулых гадоў]] датуе запрашэнне славянамі на княжанне [[варагі|варагаў]]. Варагі на чале з [[Рурык|Рурыкам]] прыйшлі ў горад [[Ладага]], потым - у [[Ноўгарад]], а каля [[880]] г. князь [[Алег]] перанес сталіцу ў Кіеў. У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад хазарскай залежнасці, падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія плямёны, і ўжо на пачатку [[X стагоддзе|X ст.]] Кіеўская Русь была вялікай і моцнай дзяржавай. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз дзяржаву праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «[[з варагаў у грэкі (гандлёвы шлях)|з варагаў у грэкі]]» (з Балтыйскага да [[Чорнае мора|Чорнага мора]], па [[Днепр|Дняпры]]) і з [[Балтыйскага мора|Балтыйскае мора]] ў краіны Сярэдняй і Ўсходняй [[Азія|Азіі]], па [[Волга|Волзе]]. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны [[футра]], [[воск]], [[мёд]]. |
||
З X ст. варажскі ўплыў у дзяржаве паступова змяншаецца, хаця княская [[дружына]] да сярэдзіны [[XI стагоддзе|XI ст.]] заставалася пераважна варажскай. |
З X ст. варажскі ўплыў у дзяржаве паступова змяншаецца, хаця княская [[дружына]] да сярэдзіны [[XI стагоддзе|XI ст.]] заставалася пераважна варажскай. |
Версія ад 11:52, 20 лютага 2009
Шаблон:Вызн — сярэднявечная усходнеславянская дзяржава, якая існавала ў IX - XII ст. на тэрыторыі сучасных Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама (часткова) Латвіі, Польшчы і Эстоніі. Сталіца - Кіеў. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XI стагоддзя, пад час кіравання Яраслава Мудрага. З сярэдзіны XII ст. распадаецца на ўдзельныя княствы, галоўнымі з якіх былі Кіеўскае, Чарнігаўскае, Пераяслаўскае, Галіцкае, Уладзіміра-Суздальскае, Полацкае, Смаленскае, а таксама Пскоўская і Наўгародская землі.
Назва «Кіеўская Русь»
Панятак Кіеўская Русь уведзены ў абарачэнне гісторыкамі для азначэння часавага перыяду існавання адзінай усходнеславянскай дзяржавы Русь ва Усходняй Еўропе з канца IX ст. пасля пераносу сталіцы з Ладагі або Ноўгарада ў Кіеў (у 882 годзе Алегам) і аб'яднанні пад уладай князёў дынастыі Рурыкавічаў двух галоўных цэнтраў усходніх славян — Ноўгарада і Кіева, (а таксама земляў, размешчаных уздоўж шляха з вараг у грэкі) аж да падзення Кіева.
Гл. таксама: Паходжанне назвы Русь.
Гісторыя
Датай узнікнення Русі лічыцца 862 г., якім Аповесць мінулых гадоў датуе запрашэнне славянамі на княжанне варагаў. Варагі на чале з Рурыкам прыйшлі ў горад Ладага, потым - у Ноўгарад, а каля 880 г. князь Алег перанес сталіцу ў Кіеў. У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад хазарскай залежнасці, падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія плямёны, і ўжо на пачатку X ст. Кіеўская Русь была вялікай і моцнай дзяржавай. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз дзяржаву праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «з варагаў у грэкі» (з Балтыйскага да Чорнага мора, па Дняпры) і з Балтыйскае мора ў краіны Сярэдняй і Ўсходняй Азіі, па Волзе. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны футра, воск, мёд.
З X ст. варажскі ўплыў у дзяржаве паступова змяншаецца, хаця княская дружына да сярэдзіны XI ст. заставалася пераважна варажскай.
Пад час княжання Святаслава (945 - 972) Русь нанесла сакрушальныя ўдары па хазарах і па булгарах.
У 988 г., вялікі князь Уладзімір (княжыў у 980 - 1015 гг.) зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Прыняўшы хрысціянства усходнега абраду, ён падкрэсліў стратэгічную накіраванасць Русі на супрацоўніцтва з Візантыяй. З прыняццем хрысціянства на Русі пачалі ўзводзіцца храмы і манастыры, якія сталі асновай рускай культуры.
Найвышэйшага росквіту дзяржава дасягнула ў XI ст., пад кіраўніцтвам Яраслава Мудрага.
З сярэдзіны XII ст. Русь распадаецца на некалькі удзельных земляў і фактычна спыняе сваё існаванне як адзіная дзяржава. Большасць гэтых княстваў у XIII ст. былі захопленыя мангола-татарамі.
У канцы XIII - пачатку XIV стагоддзя на тэрыторыі Русі узнікаюць новыя палітычныя цэнтры: Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Маскоўскае, ад якога бярэ пачатак сучасная Расія. Гэтыя княствы пачалі жорсткую барацьбу між сабой за спадчыну Русі.