Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 41: Радок 41:
[[Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Беларусі]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Беларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай фалькларыстыкі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай фалькларыстыкі]]
[[Катэгорыя:Беларусісты]]
[[Катэгорыя:Постаці беларусазнаўства]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР]]

Версія ад 20:21, 24 чэрвеня 2017

Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў
Дата нараджэння 24 ліпеня 1927(1927-07-24)
Месца нараджэння Гомель, Беларуская ССР
Дата смерці 29 сакавіка 2012(2012-03-29) (84 гады)
Месца смерці Мінск, Беларусь
Грамадзянства Сцяг БССР Беларуская ССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фалькларыстыка, беларусістыка
Месца працы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1971)
Навуковае званне прафесар (1980)
Альма-матар Гомельскі педагагічны інстытут

Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў (24 ліпеня 1927, Гомель, БССР, СССР29 сакавіка 2012, Мінск, Беларусь) — беларускі фалькларыст. Доктар філалагічных навук (1971), прафесар (1980).

Біяграфія

У 1951 г. скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. З 1954 г. і да сваёй смерці працаваў у НАН Беларусі, дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да загадчыка аддзела славістыкі ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы.

Апублікаваў больш за 200 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі «Ад традыцыйнага фальклора да рэвалюцыйнай паэзіі», «Беларускі фальклор у параўнальным асвятленні», вучэбныя дапаможнікі «Нарысы па беларускаму фальклору», «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» і іншыя, а таксама артыкулы.

Сабраў шматлікія запісы казак, паданняў, народнай драмы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1968 г. за ўдзел у выданні шматтомнага збору «Беларуская народная творчасць». Член бюро камісіі па славянскім фальклоры пры Міжнародным камітэце славістаў і Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні і распаўсюджванні славянскіх культур.

Зноскі

Літаратура