Генадзь Васілевіч Кісялёў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Выбраная бібліяграфія: clean up з дапамогай AWB |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB |
||
Радок 69: | Радок 69: | ||
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Постаці беларусазнаўства]] |
||
[[Катэгорыя:Архівісты Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Архівісты Беларусі]] |
Версія ад 20:21, 24 чэрвеня 2017
Генадзь Васілевіч Кісялёў | |
---|---|
Файл:Генадзь Васілевіч Кісялёў.jpg | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лістапада 2008 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік, гісторык літаратуры, археограф |
Навуковая сфера | археаграфія, філалогія, гісторык, літаратуразнавец, беларусістыка |
Месца працы | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут |
Вядомы як | аўтар атрыбуцыі ананімных беларускіх паэм XIX стагоддзя Тарас на Парнасе і Энеіда навыварат |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Генадзь Васілевіч Кісялёў (19 сакавіка 1931, Каломна Маскоўская вобл. РСФСР — 14 лістапада 2008, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, архівіст і пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і служачых. Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Скончыў Маскоўскага гісторыка-архіўны інстытут (1953) працаваў у архіўных установах ЛітССР. У 1956—1959 вучыўся ў аспірантуры пры Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. У 1960—1971 — навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва ЛітССР. З 1971 — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР (з 1964). Быў жанаты, меў двух дачок — Лію і Наталлю, унука Яна.
Дзейнасць
У друку дэбютаваў у 1958 годзе. Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), даследаванняў «Загадка беларускай „Энеіды“» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчай дылогіі «Разыскивается классик…» (1989), гістарычных нарысаў «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 года на Міншчыне» (1990). Аўтар зборнікаў гісторыка-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «З жыццяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990). Адзін са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864» (1965).
Даследаваў беларускую літаратуру і нацыянальны рух 19 ст., жыццё і творчасць К. Каліноўскага, В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Вярыга-Дарэўскага, П. Шпілеўскага, Я. Коласа і Я. Купалы. Атрыбутаваў аўтарства «Энэіды навыварат» і «Тараса на Парнасе». Таксама працаваў над скарыназнаўчымі тэмамі, дзе сам сябе лічыў за «неафіта», хаця насамрэч і тут зрабіў значны ўклад.
Прызнанне
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў «Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».
Выбраная бібліяграфія
- Сейбіты вечнага: Артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў рэвалюцыйнага руху 1863 г. Мн., 1963.
- 3 думай пра Беларусь: Даследаванні і знаходкі з гісторыі беларускай літаратуры і рэвалюцыйнага руху другой паловы XIX ст. Мн., 1966.
- Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971.
- Пра паэтаў і вершы // Полымя. 1971. № 8.
- «…Я жыў з імі, я рос сярод іх…» [П. Шпілеўскі] // Полымя. 1974. № 3.
- Некаторыя пытанні вывучэння паэмы «Энеіда навыварат» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1975. № 4.
- Пошукі імя. Мн., 1978.
- Героі і музы. Мн., 1982.
- Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: Спроба навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў. Мн., 1988.
- Разыскивается классик..: Историко-литературная дилогия. Мн., 1989.
- Вакол загадкі «Фэлькі з Рукшэніц» // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мн., 1990.
- Каліноўскі знаёмы і незнаёмы // Полымя. 1993. № 6.
- Радаводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха — наступнікі. Мн., 1994.
- Ян Баршчэўскі — спрэчкі біёграфаў // Полымя. 1995. № 11.
- Сыракомля ці Дунін-Марцінкевіч? Невядомая беларуская паэма пра варшаўскія падзеі 1861 года // ЛіМ. 1996. 2, 9 жн.
- Феномен Альгерда Абуховіча // Полымя. 2001. № 3.
- Францішак Багушэвіч і паўстанне 1863 года // Роднае слова. 2001. № 3.
- Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. 2-е выд. Мн., 2003.
- Выбранае / Генадзь Кісялёў; уклад., камент. Л. Кіялёвай, В. Чамярыцкага; прадм. М. Тычыны. — Мн.: Беларуская навука, 2016. — 575 с.
Зноскі
Літаратура
- Кісялёў Генадзь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Кісялёў Генадзь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- 14 ноября в Минске на 78-м году жизни скончался историк, литературовед, писатель и археограф Геннадий Киселев // БелаПАН / Новости: Культура. 14 ліст. 2008, 12:32.
- Памёр Генадзь Кісялёў // Наша Ніва on-line: Культура. 14 лiст. 2008, 12:31.
Спасылкі
- Корбут В. Летописец из кельи Святого Игнатия // Беларусь сегодня № 5(2438), 2014.
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Каломне
- Памерлі 14 лістапада
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
- Дактары філалагічных навук
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Постаці беларускага літаратуразнаўства
- Постаці беларусазнаўства
- Архівісты Беларусі