Бітва пры Т’юксберы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
replace with clean SVG without errors (GlobalReplace v0.6.5)
Радок 10: Радок 10:
|праціўнік2 = [[Выява:Lancashire rose.svg|20px]] [[Ланкастэры]]
|праціўнік2 = [[Выява:Lancashire rose.svg|20px]] [[Ланкастэры]]
|камандзір1 = [[Выява:Royal Arms of England (1399-1603).svg|15px]] [[Эдуард IV]]
[[Выява:Arms of Thomas of Lancaster, 1st Duke of Clarence.svg|15px]] [[Рычард III|Рычард]], [[герцаг Глостэр]]
[[Выява:Arms of George Plantagenet, 1st Duke of Clarence.svg|15px]] [[Джордж Плантагенет, 1-ы герцаг Кларэнс|Джордж]], [[герцаг Кларэнс]]
[[Выява:Blason fam uk Hastings (selon Gelre).svg|15px]] [[Уільям Гастынгс, 1-ы барон Гастынгс з Эшбі дэ Ла Зуш|Уільям, барон Гастынгс]]
|камандзір1 = [[Выява:Royal Arms of England (1399-1603).svg|15px]] [[Эдуард IV]]
[[Выява:Arms of Thomas of Lancaster, 1st Duke of Clarence.svg|15px]] [[Рычард III|Рычард]], [[герцаг Глостэр]]
[[Выява:Arms of George Plantagenet, 1st Duke of Clarence.svg|15px]] [[Джордж Плантагенет, 1-ы герцаг Кларэнс|Джордж]], [[герцаг Кларэнс]]
[[Выява:Blason fam uk Hastings (selon Gelre).svg|15px]] [[Уільям Гастынгс, 1-ы барон Гастынгс з Эшбі дэ Ла Зуш|Уільям, барон Гастынгс]]
|камандзір2 = [[Выява:Beaufort Arms (France modern).svg|15px]] [[Эдмунд Бофарт, 4-ы герцаг Сомерсет|Эдмунд Бофарт]], 4-ы [[герцаг Сомерсет]] †
[[Выява:Arms of Margaret of Anjou.svg|15px]] [[Маргарыта Анжуйская]] #
[[Выява:Arms of the Prince of Wales (Modern).svg|15px]] [[Эдуард Вэстмінстэрскі]] †
|камандзір2 = [[Выява:Arms of the Duke of Beaufort.svg|15px]] [[Эдмунд Бофарт, 4-ы герцаг Сомерсет|Эдмунд Бофарт]], 4-ы [[герцаг Сомерсет]] †
[[Выява:Arms of Margaret of Anjou.svg|15px]] [[Маргарыта Анжуйская]] #
[[Выява:Arms of the Prince of Wales (Modern).svg|15px]] [[Эдуард Вэстмінстэрскі]] †
|сілы1 = 3 500
|сілы1 = 3 500
|сілы2 = 5 000
|сілы2 = 5 000

Версія ад 07:41, 3 ліпеня 2017

Бітва пры Т'юксберы
Асноўны канфлікт: Вайна Пунсовай і Белай ружы
Бітва пры Т'юксберы. Мініяцюра з Генцкай хронікі
Бітва пры Т'юксберы. Мініяцюра з Генцкай хронікі
Дата 4 мая, 1471
Месца каля Т'юксберы ў Глостэршыры, Англія
Вынік Канчатковая перамога Ёркаў
Праціўнікі
Ёркі Ланкастэры
Камандуючыя
Эдуард IV
Рычард, герцаг Глостэр
Джордж, герцаг Кларэнс
Уільям, барон Гастынгс
Эдмунд Бофарт, 4-ы герцаг Сомерсет
Маргарыта Анжуйская #
Эдуард Вэстмінстэрскі
Сілы бакоў
3 500 5 000
Страты
невядома 2 000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва пры Т'юксберы (англ.: Battle of Tewkesbury) — бітва паміж войскамі Ланкастэраў і Ёркаў падчас вайны Пунсовай і Белай ружы ў заходняй Англіі, на тэрыторыі графства Глостэршыр, якая адбылася 4 мая 1471 года і завяршылася рашучай перамогай Ёркаў. Бітва пры Т'юксберы завяршыла адзін з перыядаў гэтай вайны, за якім рушылі ўслед 14 гадоў міру, якія доўжыліся аж да выступлення Генры Цюдара супраць караля Рычарда III.

Да часу бітвы пры Т'юксберы псіхічнахворы кароль з дынастыі Ланкастэраў Генрых VI быў у другі раз схоплены сваім праціўнікам, каралём з Ёркскага дому Эдуардам IV, і кінуты ў Таўэр. Пастаянныя змены на каралеўскім троне Англіі былі следствам інтрыг Уорыка, «стваральніка каралёў» Рычарда Невіла, які спачатку падтрымліваў Эдуарда IV, а затым пасварыўся з ім і перайшоў на бок Генрыха VI. Уорык загінуў у бітве пры Барнеце за два тыдні перад бітвай пры Т'юксберы.

Другую армію ланкастэрцаў, якая дзейнічала ў Англіі, узначальвала жонка караля Генрыха Маргарыта Анжуйская і іх 17-гадовы сын Эдуард Вэстмінстэрскі, прынц Уэльскі. Даведаўшыся пра разгром ёркцамі войскаў Уорыка, ашаломленая Маргарыта павяла сваю армію да ракі Северн аля горада Глостэр, каб пераправіцца цераз яе, але ў гэтым ёй перашкодзіў камендант Глостэра Рычард Бошамп, прыхільнік Ёркаў. Тут яе нагналі войскі ёркцаў пад камандаваннем Эдуарда IV.

Ваеннае камандаванне арміяй ланкастэрцаў прыняў на сябе Эдмунд Бофарт, 4-ы герцаг Сомерсет, вопытны палкаводзец. Аднак ён недаацаніў сілы і магчымасці праціўніка, які меў да таго ж і перавагу ў артылерыі. Дапусціўшы тактычную памылку, Сомерсет дазволіў малодшаму брату караля Эдуарда IV Рычарду (будучаму каралю Рычарду III) атакаваць і адкінуць флангі баявой лініі Ланкастэраў. Пачалася паніка, якая вымусіла ўсю армію паспешна ўцякаць, у чым Сомерсет абвінаваціў аднаго са сваіх военачальнікаў, лорда Венлака (раней які служыў Ёркам), і пакараў смерцю яго (паводле іншых звестак Венлаку ўдалося бегчы).

На полі бітвы, названага Крывавы луг (Bloody Meadow), загінула палова войска Ланкастэраў. Сярод загінулых быў і спадчыннік караля Генрыха VI Эдуард Вэстмінстэрскі[1]. Паводле легенды, Эдуард паў ад рукі свайго сваяка, малодшага брата караля Эдуарда IV, герцага Кларэнса. Эдуард Вэстмінстэрскі з'яўляецца адзіным у гісторыі Англіі прынцам Уэльскім, які загінуў у бітве. Пазней усе палкаводцы ланкастэрцаў, якія ўдзельнічалі ў бітве пры Т'юксберы, былі арыштаваны і пакараны смерцю. Каралева Маргарыта Анжуйская і яе ятроўка Ганна Невіл, дачка Уорыка і ўдава Эдуарда Вэстмінстэрскага, трапілі ў палон да Эдуарда IV Ёрка. Праз некалькі дзён пасля гэтай бітвы ў Таўэры быў забіты кінуты туды Генрых VI.

Частка ацалелых ланкастэрцаў пасля разгрому на Крывавым лугу здолела дабрацца да абацтва Т'юксберы, якое знаходзілася паблізу. На адных з дзвярэй у Т'юксберыйскім абацтве захаваліся 68 металічных пласцін ад даспехаў брыганціна, у якіх воіны ўдзельнічалі ў бітве пры Т'юксберы.

Зноскі

1. Эдуард, сын Генриха VI // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Шаблон:Вайна Пунсовай і Белай ружы