Руская праваслаўная царква: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне, арфаграфія
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 19: Радок 19:
* [http://www.mospat.ru/ Афіцыйны сайт]
* [http://www.mospat.ru/ Афіцыйны сайт]
* [http://www.mospat.ru/index.php?mid=88 Статут РПЦ]
* [http://www.mospat.ru/index.php?mid=88 Статут РПЦ]

{{orthodoxy-stub}}


{{Праваслаўе}}
{{Праваслаўе}}
Радок 24: Радок 26:
[[Катэгорыя:Руская праваслаўная царква]]
[[Катэгорыя:Руская праваслаўная царква]]
[[Катэгорыя:Аўтакефальныя праваслаўныя цэрквы]]
[[Катэгорыя:Аўтакефальныя праваслаўныя цэрквы]]

{{stub}}

Версія ад 16:57, 6 ліпеня 2017

Храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве

Руская праваслаўная царква, Маскоўскі Патрыярхат — аўтакефальная праваслаўная царква, якая займае 5-е месца ў дыпціху праваслаўных цэркваў, найбольшая з існуючых праваслаўных цэркваў. З'яўляецца найбольшай рэлігійнай арганізацыяй у Расіі, Беларусі і Украіне. У склад Маскоўскага Патрыярхата ўваходзяць аўтаномныя Японская, Кітайская, Украінская, Латвійская, Эстонская праваслаўныя цэрквы, Руская праваслаўная царква за мяжой і Праваслаўная царква Малдовы.

Іншымі памеснымі (аўтакефальным) царквамі, што ўваходзяць у дыпціх, прызнаецца адзінай кананічнай праваслаўнай царквой на тэрыторыі былога СССР з выключэннем Грузіі, дзе кананічнай з'яўляецца Грузінская праваслаўная царква, і Эстоніі, дзе апрача РПЦ кананічнай з'яўляецца Эстонская апостальская праваслаўная царква Канстанцінопальскага Патрыярхата.

Аўтакефалію ад Канстанцінопальскага Патрыярхата царква атрымала ў 1448 годзе, Патрыярхат устаноўлены ў 1589. З 1721 па 1917 кіравалася Свяцейшым Сінодам. У 1917 годзе быў адноўлены патрыярхат.

На канец 2006 года, і да ўз'яднання з РПЦЗ, РПЦ мела 136 епархій; 1 экзархат (Беларускі); 171 архіерэяў, з іх 131 епархіяльных, 40 вікарных, без уліку 13, якія былі на адпачынку. Дзейнічаюць 713 манастыроў, у тым ліку ў Расіі: 208 мужчынскіх і 235 жаночых; на Украіне: 89 мужчынскіх і 84 жаночых; у іншых краінах СНД і Прыбалтыкі: 38 мужчынскіх і 54 жаночых; у рэшце замежных краін: 2 мужчынскіх і 3 жаночых. Стаўрапігіяльных манастыроў 25. Агульная колькасць прыходаў — 27 393 (колькасць хутка ўзрастае). Агульная колькасць духавенства — 29 450.

Духоўных навучальных устаноў 75, з іх 5 духоўных акадэмій, 34 духоўныя семінарыі, 36 духоўных вучылішчаў. Усяго на дзённай форме навучання каля 5400 чалавек. Таксама дзейнічаюць 2 праваслаўныя ўніверсітэты і 1 багаслоўскі інстытут.

Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы — Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл (з 1 лютага 2009 года).

Гл. таксама

Спасылкі

Шаблон:Orthodoxy-stub