ФК Фіярэнціна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Склад: - Ілічыч, Хжаноўскі, + Гаспар
→‎Склад: - Валера
Радок 78: Радок 78:
<!--{{Ігрок|17|{{Сцяг Нідэрландаў}}|Аб|[[Кевін Дыкс]]||1996}}-->
<!--{{Ігрок|17|{{Сцяг Нідэрландаў}}|Аб|[[Кевін Дыкс]]||1996}}-->
{{Ігрок|19|{{Сцяг Уругвая}}|ПА|[[Себасцьян Крыстафора]]||1993}}
{{Ігрок|19|{{Сцяг Уругвая}}|ПА|[[Себасцьян Крыстафора]]||1993}}
{{Ігрок|20|{{Сцяг Іспаніі}}|ПА|[[Борха Валера]]||1985}}
{{Ігрок|21|{{Сцяг Італіі}}|ПА|[[Рыкарда Сапанара]]||1991}}
{{Ігрок|21|{{Сцяг Італіі}}|ПА|[[Рыкарда Сапанара]]||1991}}
{{Ігрок|24|{{Сцяг Румыніі}}|ПА|[[Яніс Хаджы]]||1998}}
{{Ігрок|24|{{Сцяг Румыніі}}|ПА|[[Яніс Хаджы]]||1998}}

Версія ад 22:05, 10 ліпеня 2017

Фіярэнціна
ACF Fiorentina.svg
Поўная назва ACF Fiorentina SpA
Заснаваны 26 жніўня 1926
Горад Фларэнцыя, Італія
Стадыён Артэміа Франкі
Умяшчальнасць: 43 147
Уладальнік Рока Каміса[d]
Галоўны трэнер Стэфана Піёлі
Чэмпіянат Серыя A
2016/17 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Фіярэнціна» (італ.: Fiorentina) — італьянскі футбольны клуб з горада Фларэнцыя. Заснаваны ў 1926 годзе пры аб'яднанні клуба «Фірэнцэ» і футбольнай секцыі моладзевай каманды «Лібертас», аднак быў перафарміраваны ў 2002 годзе пасля банкруцтва. «Фіярэнціна» большасць часу свайго існавання гуляе ў найвышэйшым дывізіёне італьянскага футбола, і толькі чатыры клубы правялі ў Серыі A больш сезонаў, чым «Фіярэнціна». «Фіярэнціна» двойчы перамагала ў італьянскім чэмпіянаце, у сезоне 1955/56, а затым у сезоне 1968/69. Таксама клуб з'яўляецца 6-разовым уладальнікам Кубка Італіі, уладальнікам Кубка кубкаў (1961).

З 1931 года клуб гуляў на стадыёне «Артэміа Франкі», які ў цяперашні час мае магутнасць у 47 282 чалавек. Стадыён выкарыстаў некалькі імёнаў на працягу многіх гадоў і зведаў некалькі рэканструкцый. «Фіярэнціна» шырока вядомая пад мянушкай «фіялкі», якая мае спасылку на іх адметны фіялетавы колер формы.

Гісторыя

Стварэнне

«Фіярэнціна» была заснавана ў 1926 годзе членам Нацыянальнай фашысцкай партыі маркізам Луіджы Рыдольфі[1], які ініцыяваў зліццё двух фларэнційскіх клубаў — «Фірэнцэ» (італ.: Club Sportivo Firenze) і «Лібертас» (італ.: Palestra Ginnastica Libertas). Мэтай гэтага зліцця было з'яўленне ў Фларэнцыі моцнага клуба, здольнага канкураваць з супернікамі ў паўночна-заходняй Італіі. Таксама мела месца культурнае адраджэнне «Фларэнційскага кальча», продка сучаснага футболу, у які гулялі члены сям'і Медычы.

22 верасня 1929 года на таварыскі матч з «Ромай» футбалісты «Фіярэнціны» ўпершыню выйшлі на поле ў фіялетавых футболках з эмблемай у выглядзе фларэнційскай лілеі, да гэтага моманту каманда выступала ў чырвона-белай форме.

Пасля цяжкага старту і трох сезонаў у ніжэйшых лігах, «Фіярэнціна» выйшла ў Серыю A ў 1931 годзе. У тым жа годзе быў адкрыты новы стадыён у Фларэнцыі, названы «Джавані Берта», у гонар знакамітага фашыста, аднак цяпер ён вядомы як «Артэміа Франкі». У той час стадыён быў шэдэўрам інжынернага мастацтва, і цырымонія яго адкрыцця была грандыёзнай. Каб на роўных спаборнічаць з найлепшымі камандамі Італіі, «Фіярэнціна» ўмацавалася новымі ігракамі, у прыватнасці ўругвайцам Педра Петронэ па мянушцы «бамбардзір» (ісп.: El Artillero). Нягледзячы на ​​добра праведзены сезон і занятае чацвертае месца, у наступным годзе «Фіярэнціна» вылецела ў Серыю B, аднак хутка вярнулася ў вышэйшы дывізіён. У 1941 годзе клуб атрымаў свой першы Кубак Італіі, але каманда не здолела дамагчыся значнага поспеху ў 1940-х гадах з-за Другой сусветнай вайны і іншых праблем.

Першы скудэта

У 1950-х гадах «Фіярэнціна» займала стале месца ў пяцёрцы найлепшых каманд лігі. Каманда складалася з выдатных ігракоў, Джуліяна Сарта, Серджыа Чэрвата, Франчэска Разета, Гвіда Гратона, Джузэпэ К'япэла і Альда Скарамучы, але найлепшым з усіх быў атакавалы дуэт у асобе бразільца Жулінью і аргенцінца Мігеля Мантуоры. Гэтая каманда выйграла першае чэмпіёнства для «Фіярэнціны» ў сезоне 1955/56, на 12 ачкоў адарваўшыся ад «Мілана», які фінішаваў другім. «Мілан» абышоў «Фіярэнціну» ў наступным годзе ў барацьбе за чэмпіёнства, але больш значным стала тое, што «Фіярэнціна» стала першай італьянскай камандай, якая згуляла ў фінале Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе прайграла ў асноўны час з лікам 0:2 мадрыдскаму «Рэалу», дзе бліскаў Альфрэда Ды Стэфана. У наступных трох сезонах «Фіярэнціна» займала другое месца ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў. У сезоне 1960/61 клуб зноў перамог у розыгрышы Кубка Італіі і паспяхова выступаў на міжнароднай арэне, выйграўшы Кубак уладальнікаў кубкаў у матчы супраць «Рэйнджэрс».

Пасля некалькіх гадоў, на працягу якіх каманда станавілася віцэ-чэмпіёнам, «Фіярэнціна» апусцілася ўніз у 1960-х гадах, займаючы 4—6 месцы, аднак клуб атрымаў перамогі ў Кубку Італіі і Кубку Мітропы ў 1966 годзе.

Склад

Станам на ліпень 2017 года.

Паз. Імя Нар.
2 Сцяг Сербіі Аб Нікола Міленкавіч 1997
5 Сцяг Харватыі ПА Мілан Бадэль 1989
8 Сцяг Уругвая ПА Маціяс Весіна 1986
9 Сцяг Харватыі Нап Нікола Калініч 1988
10 Сцяг Італіі Нап Федэрыка Бернардэскі 1994
12 Сцяг Румыніі Бр Чыпрыян Тэтэрушану 1986
13 Сцяг Італіі Аб Давідэ Асторы 1987
15 Сцяг Уругвая Аб Максіміліяна Алівера 1992
19 Сцяг Уругвая ПА Себасцьян Крыстафора 1993
21 Сцяг Італіі ПА Рыкарда Сапанара 1991
24 Сцяг Румыніі ПА Яніс Хаджы 1998
Паз. Імя Нар.
25 Сцяг Італіі Нап Федэрыка К'еса 1997
26 Сцяг ЗША Нап Джошуа Перэс 1998
30 Сцяг Сенегала Нап Кума Бабакар 1993
31 Сцяг Харватыі Аб Хрвое Міліч 1989
32 Сцяг Славеніі Нап Ян Млакар 1998
40 Сцяг Сербіі Аб Ненад Томавіч 1987
57 Сцяг Італіі Бр Марка Спарцьела 1992
97 Сцяг Польшчы Бр Бартламей Дрангоўскі 1997
Сцяг Партугаліі Аб Бруну Гаспар 1993
Сцяг Харватыі Нап Ёсіп Маганьіч 1999
Сцяг Бразіліі Аб Вітор Угу 1991

Зноскі

Спасылкі