Уздзенскі раён: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) др →Гідраграфія: вікіфікацыя |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 114: | Радок 114: | ||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
{{Уздзенскі раён}} |
|||
{{АП Мінскай, 1991}} |
{{АП Мінскай, 1991}} |
||
Версія ад 10:59, 16 ліпеня 2017
Уздзенскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Узда | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Дзмітрый Анатолевіч Колас[d] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 88,12 %, руская 10,64 % Размаўляюць дома: беларуская 61,38 %, руская 35,93 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
23 657 чал.[1] (21-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 20,03 чал./км² (15-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 93,24 %, рускія — 4,34 %, іншыя — 2,42 %[1] |
||||
Плошча |
1 180,97[2] (20-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
197 м[3] | ||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Тэлефонны код | (1718) | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уздзенскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці.
Плошча раёна складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва — 25,2 тыс. чалавек (2007). Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Узда.
Адміністрацыйны падзел
Адміністрацыйна раён падзелены на 6 сельсаветаў: Азерскі, Дзешчанскі,Нёманскі, Слабадскі, Уздзенскі, Хатлянскі.
Геаграфія
Геаграфічнае становішча
Мяжуе з Капыльскім, Дзяржынскім, Стаўбцоўскім, Слуцкім, Пухавіцкім і Мінскім раёнамі Мінскай вобласці.
Рэльеф і карысныя выкапні
Тэрыторыя раёна размешчаная ў межах Стаўбцоўскай раўніны і адгор'яў Мінскага ўзвышша. Рэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 160 — 180 м над узроўнем мора, максімальная - 219 м (каля вёскі Возера).
Клімат і расліннасць
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня -6,5 °С, ліпеня 17,8 °С. Ападкаў 632 мм. Вегетацыйны перыяд — 190 дзён.
Пад лясамі 39% тэрыторыі раёна, найвялікшы масіў Лашанскае лецішча. Пад балотамі 1,6% плошчы.
Гідраграфія
Галоўныя рэкі — Нёман з прытокамі Уса і Лоша, на ўсходзе — Шаць (прыток Пцічы).
Насельніцтва
- 2001 — 27,6 тыс. чал.
- 2007 — 25,2 тыс. чал.
Гаспадарчая дзейнасць
Малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасці.
Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Мінск — Слуцк — Мікашэвічы, Мінск — Узда — Капыль, Мар'іна Горка — Узда — Стоўбцы.
Інфармацыя для турыстаў
Захаваліся помнікі архітэктуры:
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (1838—1840) у аграгарадку Возера,
- Свята-Пакроўская царква (ХІХ ст.) у в. Забалацце,
- Свята-Пакроўская царква (1897) у аграгарадку Хатляны,
- сядзіба ў в. Наднёман (ХІХ ст.),
- касцёл (XVI ст.) і сядзіба ў в. Кухцічы (Першамайск) (1-я палова ХІХ ст.),
- сядзіба (1-я палова ХІХ ст.) у в. Таўкачэвічы,
- касцёл (ХІХ ст.) і царква ў пасёлку Узда.
Вядомыя асобы
- Герман Мацвеевіч Бокун
- Аляксей Георгіевіч Бондар
- Сцяпан Герасімавіч Булат
- Яўген Зак (1884, в. Магільна — 1926) — беларускі, французскі і польскі мастак
- Міхаіл Лазар (1924, в. Даўгінава —) — беларускі краязнаўца
- Мечыслаў Мар'янавіч Марквардэ
- Алесь Пальчэўскі — беларускі пісьменнік
- Павел Іванавіч Шыдлоўскі — дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар.
Гл. таксама
Літаратура
- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9
Спасылкі
Зноскі
- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.