Сілезскі этналект: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: ext:Luenga silésia
вікіпедыя ўжо ёсць!
Радок 31: Радок 31:


== У Вікіпедыі ==
== У Вікіпедыі ==
Хоць і былі спробы адкрыць [[Вікіпедыя|Вікіпедыю]] на сілезскай мове, але запыт на стварэнне такога праекта не быў задаволены. У польскай Вікіпедыі ёсць некалькі артыкулаў, напісаных на сілезскай мове.
Хоць і былі спробы адкрыць [[Вікіпедыя|Вікіпедыю]] на сілезскай мове, але спачаткузапыт на стварэнне такога праекта не быў задаволены. У польскай Вікіпедыі ёсць некалькі артыкулаў, напісаных на сілезскай мове.

23 мая 2008 года была атрымана згода на адкрыццё сылезскай Вікіпедыі, і 26 мая з'явіўся дямен szl.wikipedia.org.


==Прыклад тэксту==
==Прыклад тэксту==
Радок 53: Радок 55:
==Глядзіце таксама==
==Глядзіце таксама==
*[[Сілезскі алфавіт]]
*[[Сілезскі алфавіт]]

{{Interwiki|szl|сілезскай мове|}}


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 20:09, 26 лютага 2009

Сілезская
Саманазва ślůnsko godka
Краіны Польшчы, Чэхіі, Германіі, ЗША і іншых краінах
Рэгіёны
Афіцыйны статус непрызнаная
Агульная колькасць носьбітаў каля 1,25 мільёна
Класіфікацыя

Індаеўрапейская
 Славянская
  Заходнеславянская

    Сілезская мова
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 szl
Ethnologue szl
ELCat 8349
IETF szl
Glottolog sile1253
Вікіпедыя на гэтай мове

Сілезская мова (па-сілезску: ślůnsko godka, польск.: Język śląski or Dialekt śląski) разглядаецца як дыялект польскай мовы альбо як асобная заходне-славянская мова, блізкая да чэшскай і польскай моваў. Як можна даведацца з каталогу Ethnologue, гэта верхне-сілезскі дыялект польскай мовы, на якім размаўляюць польскія сілезцы з Верхняй Сілезіі.

Распаўсюджанне

Большасць карыстальнікаў гэтай мовы насяляюць Верхнюю Сілезію, падзеленую на дзве часткі - паўднёва-заходнюю частку Польшчы і паўночна-ўсходнюю частку Чэхіі. У цяперашні час па-сілезску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сілезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах.

Па выніках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы (2002), прыблізна 70000 чалавек назвалі сілезскую мову роднай, а таксама прыблізна 170000 чалавек назваліся сілезцамі па нацыянальнасці. Наогул, агульная колькасць носьбітаў гэтай мовы (большасць з каторых не вызнае яе за асобную мову) перавышае два мільёны чалавек. Таксама налічваецца каля 100000 сілезскамоўных (цешынска-сілезскамоўных), якія жывуць у Чэхіі; Цэшынска-сілезскі дыялект шырока распаўсюджаны і на тэрыторыі Польшчы, у Цешынскай Сілезіі. 10878 чалавек з Чэхіі лічаць сябе сілезцамі па нацыянальнасці. Акрамя Польшчы і Чэхіі, на сілезскай мове размаўляюць і ў іншых частках свету.

Дыялект альбо мова?

Пункты гледжання на гэтае пытанне ў розных даследчыкаў кардынальна розняцца. Гэтае пытанне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі мовы, бо частка яе носьбітаў не прызнае яе за мову, а лічыць дыялектам польскай мовы, але частка носьбітаў вызнаюць сябе сілезцамі і лічаць сілезскую мову адрознай ад польскай.

Калі класіфікаваць яе як дыялект, то гэта самы самастойны з усіх польскіх дыялектаў. Калі лічыць яе асобнай мовай, то трэба прызнаць яе блізкую сувязь з польскай і чэшскай мовамі, з вялікім уплывам нямецкай мовы.

У Вікіпедыі

Хоць і былі спробы адкрыць Вікіпедыю на сілезскай мове, але спачаткузапыт на стварэнне такога праекта не быў задаволены. У польскай Вікіпедыі ёсць некалькі артыкулаў, напісаных на сілезскай мове.

23 мая 2008 года была атрымана згода на адкрыццё сылезскай Вікіпедыі, і 26 мая з'явіўся дямен szl.wikipedia.org.

Прыклад тэксту

Вось прыклад вершаванкі на сілезскай мове:

Pjerůn

Jasny pjerůn ščilou z ńeba

Zaroz śe přežegnać čeba.


Пераклад на беларускую мову:

Пярун

Яркі пярун стрэльнуў з неба -

Зараз жа перажагнуцца трэба.

Глядзіце таксама

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
сілезскай мове


Спасылкі