Вікіпедыя:Форум/2017: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
<!-- НЕ ВЫДАЛЯЙЦЕ ГЭТЫ РАДОК, ПІШЫЦЕ ПАД ІМ. Не забывайцеся пра
<!-- НЕ ВЫДАЛЯЙЦЕ ГЭТЫ РАДОК, ПІШЫЦЕ ПАД ІМ. Не забывайцеся пра
-->
-->
== [[:ceb:Kategoriya:Mga suba sa Biyelorusya]] ==
Себуанец назаливал рек страны. Даже с координатами. [[Удзельнік:Мастер теней|Мастер теней]] ([[Размовы з удзельнікам:Мастер теней|размовы]]) 17:38, 22 ліпеня 2017 (MSK)


== Глюкі ==
== Глюкі ==

Версія ад 17:38, 22 ліпеня 2017

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.


Себуанец назаливал рек страны. Даже с координатами. Мастер теней (размовы) 17:38, 22 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Глюкі

Вітаю!

Толькі ў мяне не адкрываецца вось ужо шмат дзён спіс назірання? Старонка банальна не грузіцца, прычым усе іншыя функцыі працуюць без праблем. Што рабіць? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:31, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

У мяне праз некалькі секунд, але грузіцца.--Artsiom91 (размовы) 18:59, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Ніякіх праблем, у тым ліку затрымак, не адзначаю--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:33, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Праблема застаецца. Прычым яна не залежыць ад таго, якім чынам я выйшаў у інтэрнэт. Не залежыць яна і ад браўзера. Што рабіць? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 10:51, 20 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Ва ўсіх іншых моўных раздзелах спіс назірання працуе. Але не ў беларускім. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:01, 20 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Нейкі бот перагрузіў спісак назірання настолькі, што у мяне змены за сённяшні дзень грузіліся хвілін 5! Жах! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:16, 20 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Гэта не боты. Гэта праўкі людзей на Вікідата. Ці можна адключыць тое, што я іх бачу? Бо немагчыма карыстацца спісам назірання. Паўсюль гэты шлак. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:41, 20 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Ігар Барысавіч, відаць у Васс у меню "Настройкі" — "Спіс назірання" — унізе галка "Show Вікідадзеныя edits in your watchlist" уключаная.--Artsiom91 (размовы) 11:44, 20 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Шчыра дзякую! Цяпер усё працуе добра! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:04, 20 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Крытэры для адбору ўдзельнікаў на замежныя падзеі (пачалося галасаванне)

 Калі ласка галасаваць за кандыдатаў можна тут пад каментам кожнага meta:Talk:Community_area,_Belarus

Прывітанне,

Тут вымалявался добрая сітуацыя. 3 вікі-ўдзельніка жадае паехаць на Сустрэчу Вікімедыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Месцаў толькі 2. Трэба выбраць.

Я напісаў базавыя крытэрыі, якія на мой погляд зусім базавыя. Для таго, каб можна было прымаць рашэнне, але магчыма іх неастаткова. Таму прашу выказацца супольнасць і саміх кандыдатаў KarlKori Ihar Dorinel DobryBrat

Часу зусім няшмат, бо арганізатары чакаюць з нецярпеннем

--Mr. Zabej (размовы) 08:41, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Мяркую, базавыя крытэрыі адэкватныя. А якім чынам адбудзецца працэдура выбару ўдзельнікаў, будзе асобнае галасаванне ці пакідаць галасы тут? Віт; размовы 09:15, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Віт, Такое ў першыню, таму пакуль няма працэдуры. Мы можам яе разам распрацаваць. Калі ёсць якія прапановы, цікава паслухаць. --Mr. Zabej (размовы) 14:29, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Згодна толькі з патрабаваннямі па пашпарту і прысутнасці на працягу ўсё канферэнцыі. 1 і 3 - гэта канешне добра, але па-мойму па-за Вікіпедыяй, можна заставіць у якасці пажаданняў, якія не ўплываюць на прыняцце рашэння. Часовым крытэрыям можна выбраць колькасць правак і сцяг. Удзельніку ж, які не пройдзе, можна прапанаваць прыярытэт пры выбары ўдзельнікаў для любой Вікісустрэчы на працягу года. Дарэчы, спіс кандыдатаў яшчэ не канчатковы, і любы жадаючы ўдзельнік яшчэ можа прапанаваць сябе (варта вызначыць канчатковы тэрмін). Калі сітуацыя будзе паўтарацца, можна будзе ўводзіць галасаванні за ўдзельнікаў. --Hanylka (размовы) 09:26, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Hanylka, можаш патлумачыць, што значыць "сцяг"? Канчатковы тэрмін пятніца, 21 ліпеня, 14:00. Таксама варта вызначыць, гэта галасаванне, або кансэнсус, або адпаведнасць крытэрам. --Mr. Zabej (размовы) 14:29, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Mr. Zabej, я мела на ўвазе сцягі бюракратаў, адміністратараў, даглядчыкаў і аўтадаглядчыкаў--Hanylka (размовы) 00:27, 20 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Веданне англійскай мовы неабавязковае? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:09, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Там няма такога патрабавання, але працоўная мова там англійская. --Mr. Zabej (размовы) 19:03, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Я думаю, што лепш усяго ўдзельнікаў выбіраць па адпаведнасці крытэрыям. Прапанаваныя крытэрыі мне не зусім спадабаліся, і я дадала свае, як другі варыянт. --Hanylka (размовы) 00:27, 20 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Дадам. Тут на старонцы абмеркаванняў прапаноўваю вызначыцца з крытэрамі. Мне падаецца, самае места для гэтага.
Таксама мне цікава паехаць за свой кошт, і я напісала сваю матывацыю на тое. Кожны можа азнаёміцца, задаць пытанні і г.д.
Прадублюю тут, што самымі важнымі крытэрамі я лічу:
1. Актыўны удзел у беларускай вікі-супольнасці, як анлайн так і офлайн. (Онлайн удзел ацаніць легка, а вось афлайн - цяжэй, бо статуса "арганізатара мерапрыемстваў", ці "вікі-адукатара" і усе такое - няма.)
2. Матывацыя, запісаная на прагляд усім удзельнікам. Яна павінна быць як асабістая - свае мэты, так і агульная - як дасягненне асабістых мэтаў паспрыяюць развіццю супольнасці.
3. Абавязковая справаздача пасля мерапрыемства, расповяд супольнасці - як, што адбывалася. Шарынг досведу. Каб павялічыць агульны досвед у супольнасці.
Лічу, што важна, каб кожны кандыдат напісаў сваю матэвацыю, і як яна паўздзейнічае на агульнае.
--Svetit (размовы) 19:40, 20 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
 Калі ласка галасаваць за кандыдатаў можна тут пад каментам кожнага meta:Talk:Community_area,_Belarus

Абмеркаванне новых правіл наймення артыкулаў

Новыя правілы наймення артыкулаў вынесены на абмеркаванне. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:33, 3 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Колькасць артыкулаў

Чаму колькасць артыкулаў не павялічваецца? --Вадзім Медзяноўскі (папярэдзіць) 19:44, 26 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Глюк з дагляданнем артыкулаў

Цікавы глюк, пасля правак Glovacki (можа і кагосьці яшчэ) састарэлыя дагледжаныя артыкулы робяцца дагледжанымі, хоць у яго сцяг толькі аўтадаглядчыка, пазначаецца яго версія як "[аўтаматычна дагледжана]". Можа, удзельнік Glovacki штосьці сам пра гэта ведае? --Максім Л. (размовы) 16:16, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Прыклад гл. у гісторыі арт. "Кіеўскі метрапалітэн". --Максім Л. (размовы) 16:20, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Падобна, што такія "глюкі" з доглядам у ўдзельніка не ўпершыню [2], [3]. --Hanylka (размовы) 15:11, 8 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Хрысціянскія назвы і імёны

Панове, у бліжэйшы час я буду працаваць над біблейскай тэматыкай, таму мне патрэбна яснае разумене, які варыянт назоваў выкарыстоўваць у загалоўку. Справа ў тым, што на сучаснай літаратурнай мове існуе, фактычна, толькі адно выдане бібліі (Беларускага біблейскага таварыства, 2012), першапачатковы варыянт якога быў паракладзены ксёндзам Чарняўскім з польскай мовы. У ім назвы і ўласныя імёны перадаваліся з арыгінала (Ерузалім, Ізраэль, Ешуа і т.д..). Ёсць таксама выданне Васіля Сёмухі, зробленае з царкоўнаславянскай мовы і выдадзенае на тарашкевіцы, але ў ім ужыты і царкоўнаславянскія імёны (Ісус Нав, Якаў, Карынфяны). Існуе яшчэ некалькі выданняў Новага запавету, у якіх таксама назовы розняцца. Спадарыня Ірына Дубянецкая працуе над перакладам бібліі з арыгінальных моў, але да таго, як яна гэта зробіць, на якія выданні будзем арыентавацца ў вікіпедыі? Бо патрэбна нейкае адзінства ў гэтым пытанні. Безумоўна, у самім тэксце можна пазначаць розныя варыянты напісання назвы, але загалоўкі маюць быць стандартызаваны. Магчыма гэтая тэма ўжо недзе ўздымалася, але я не знайшоў.--В. Шэлехаў 00:42, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Вось абмеркаванне, якое было раней.--Artsiom91 (размовы) 09:03, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Найперш варта карыстацца агульнымі энцыклапедыямі. Бо, на жаль, многія пераклады грэшаць вельмі вольнай трактоўкай імён і назваў, некаторыя найменні проста не пазнаць. Таму такія пытанні трэба вырашаць у канкрэтнай пастаноўцы (г.зн. гаварыць пра канкрэтных біблейскіх асоб і пра канкрэтныя біблейскія мясціны). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:37, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
У любым выпадку, варта пазначаць усё найбольш распаўсюджаныя варыянты ў самім артыкуле.--Liashko (размовы) 17:10, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
А НАН нічога пра Іерусалім/Ерусалім не пісала? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:14, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Удакладненні

Што супольнасць думае пра вяртанне да ўдакладненняў у дужках? Удакладненні праз коску я бачыў толькі ў нас і ў катэгорыя на Вікісховішчы (факультатыўна). Сама вікі як бы па змоўчанні за варыянт з дужкамі, напрыклад, [[Беларускія ведамасці (1921)|]] у тэксце выглядае як проста Беларускія ведамасці. Праз ужо шмат гадоў вікі-дзейнасці разумею, што прынятыя раней рашэнні па найменні артыкулаў былі вялікай памылкай, і меркаванне Юрыя Тарасевіча, відаць, галоўнага ідэолага «коскі» ва ўдакладненнях да імёнаў і шмат чаго яшчэ, што «коска мімавольна дысцыплінуе (граматычна), за коскай не так свабодна напішаш абы-што, кожны сваё, а дужкі менавіта заахвочваюць такое свавольства ў кваліфікатарах — досвед з англійскай ВП.» (2007) — гэта проста дэмагогія. Пры кожным перакладзе даводзіцца вышукваць дужкі і выпраўляць іх на коскі — а каму гэта трэба? Гэта нават не парадак словаў, гэта проста нейкі здзек. Ды выглядае даволі камічна, асабліва калі ў назве ёсць знакі прыпынку «Што рабіць?, раман», «Я, Клаўдзій, кніга» (гэта зварот у назве да кнігі ці ўдакладненне?), «Фільм, фільм, фільм» (ці ёсць тут удакладненне?) і г.д. Хачу звярнуць увагу, што Вікіпедыя:Найменне артыкулаў рэгламентуе толькі коску толькі ў назвах асоб і пра геаграфічныя аб'екты. P.S. Пра тэхнічны бок пытання я не забыўся, але хацелася б выслухаць меркаванні без уліку гэтай праблемы --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:38, 19 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Цалкам згодны з меркаваннем. Але гэта не адзіная праблема. Самае жахлівае — удакладненне перад назвай, кшталту Горад Мінск. Баюся нават уявіць, што адбывалася ў галовах тых, хто прыдумаў гэтае ўнікальнае для раздзелаў Вікіпедый правіла. Магчыма, варта было б цалкам перагледзець правілы наймення артыкулаў, звярнуць нарэшце ўвагу на практыку наймення ў большых раздзелах, а не выдумляць драўляны ровар.--Liashko (размовы) 00:16, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
На жаль, да нас яго ўжо нехта выдумаў, і цяпер мы вымушаны пакуль на ім катацца :( --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:39, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Заўсёды можна зладзіць галасаванне. Што наконт складанасці ў пытанні прыбірання ўдакладнення вёска-горад і г.д. у пачатку артыкулаў?--Liashko (размовы) 16:24, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
У англамоўнай Вікі сапраўды ставіцца коска, але існуюць і дужкі, калі коскай не абыдзешся. Што замінае напісаць Я, Клаўдзій (кніга)? Або патрэбна татальная ўніфікацыя? Frantishak (размовы) 03:13, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Waltham Abbey (town), але Brest, Belarus. Дзіўнаваты выбар. Мы ж энцыклапедыя, як без уніфікацыі? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:30, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
З Waltham Abbey (town), але Brest, Belarus як раз усё зразумела. Першае ўдакладненне вызначальнае, другое геаграфічнае. Удакладненні ў назвах кніг звычайна ў дужках. Папросту прыняць удакладненне ў дужках пасля назваў кніг, кіно, гульняў і не тлуміцца пра тое, каб уніфікаваць усе ўдакладненні пад адное. Frantishak (размовы) 14:35, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
  • З дужкамі прынцыпова згодны. Але і коскі зараз ужо не не замінаюць. А ці зможам тэхнічна і без значных памылак у спасылках замяніць коскі на дужкі. Або будзем потым выпраўляць доўга рукамі?--VladimirZhV (размовы) 05:34, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
З тыповымі ўдакладненні кшталту "футбаліст", "кароль/герцаг/князь N", "N раён", "1941-1945" бот зладзіць --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:30, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, [[Беларускія ведамасці, 1921|]] сістэма таксама ўспрымае правільна - Беларускія ведамасці. Што тычыцца прыбірання Гарадоў/вёсак і замены косак на дужкі, то я не супраць тэарэтычна.--Хамелка/ разм. 15:10, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Асабіста я не бачу асаблівай розніцы паміж коскай і дужкамі. Нагадваю, дазваляюцца перасылкі, таму замест выпраўленняў дужак на коскі можно проста стварыць перасылкі і ўсё. Іншых прычын для пераходу на дужкі (акрамя "так ва ўсіх") не бачу. Вядома, калі б было магчыма «бац» і ўсюды замест косак — дужкі, то можна было б і перайсці. Але зараз я не ведаю сродкаў, каб акуратна перанесці старонкі (не засмечваючы апошнія змены), выправіць перасылкі і пацвердзіць, што артыкулаў з коскай не засталося. Таму і пытанне, навошта пачынаць невядома што, калі яно хутчэй за ўсё спыніцца пасярэдзіне без яўнага станоўчага выніку.--Artsiom91 (размовы) 15:35, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Арцём, можна і трэба пераносіць паціху, размерана і без фанатызму. Станоўчы вынік будзе, але не адразу. Каб не засмечваць "Апошнія змены", можна пераносіць (хай і рукамі) з ботаўскіх уліковых запісаў. Для гэтых мэт можна стварыць адмысловыя ўліковыя запісы і даць ім ботаўскія правы.
А наогул, можна рабіць так (пасля таго, як дагаворымся): убачыў хто артыкул з "нефарматнай" назвай - перанёс, убачыў - перанёс. Паколькі кожны з нас лазіць па сваіх (вельмі розных) тэмах, паціху ўсё і зробіцца.
Спадары Чаховіч і Ляшко маюць рацыю. Рана ці позна пытанне ўзнікне зноў. Таму лепш пачаць вырашаць яго зараз. Такім чынам, падтрымліваю вяртанне дужак ва ўдакладненнях. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:28, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Выглядалі б і [[Беларускія ведамасці, 1921|]] як проста Беларускія ведамасці, калі б быў артыкул "Беларускія ведамасці, 1921", а так чырвона выглядае. --Максім Л. (размовы) 16:25, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Тэарэтычна не супраць змен і з коска/дужка, і з прэфіксамі неадназначнасцяў, калі хоць камусьці будзе ад гэтага лягчэй, пагатоў перасылкі можна мець розныя. --Максім Л. (размовы) 16:31, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Лепей артыкулы пісаць, чым «паляванне на ведзьмаў» пачынаць. Праз год-другі ізноў некаму стрэліць у галаву, што дужкі дрэнна, а калі вось коскі былі, то... і пачнецца спачатку. Ногі ж растуць яшчэ з часоў падзелу «заклятых сяброў» на вікіпЕдыю і вікіпЭдыю. Віт; размовы 17:39, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Ногі растуць з іншымоўнай практыкі. Гэта вось калісьці камусьці стрэльнула, а цяпер высунутая прапанова зрабіць урэшце па-людску.--Liashko (размовы) 18:04, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Сімвал каментарыя Каментарый На тэхнічным Форуме ў Рускай Вікіпедыі кажуць, што можна перанесці ботам. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:08, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Магчыма то яно магчыма, толькі вось Вы ўжо праставілі {{зноскі}} нават там, дзе яны ўжо былі іншым чынам дададзены. Як скласці спіс старонак для пераносу — незразумела, выправіць навігацыю ў шаблонах — таксама.--Artsiom91 (размовы) 18:23, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Выправіць навігацыю ў шаблонах — гэта пра перанакіраванні? Перанакіраванні выпраўляюцца праз AWB вельмі лёгка.--Liashko (размовы) 18:26, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Ізноў жа, калі поўны спіс ёсць. А так у нас шаблоны спісаў паслоў, па мойму, дагэтуль поўнасцю не выпраўлены.--Artsiom91 (размовы) 18:30, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Пры прастаноўцы {{зноскі}} быў не ўлічаны спачатку адзін рэдкі шаблон, іншых нараканняў быццам бы не было. Каб пераносіць, трэба вызначыцца з канчатковым варыянтам правілаў наймення артыкулаў. Liashko, перанакіраванні лёгка выпраўляюцца праз AWB, калі ў цябе адзін шаблон — націснуў і чакай, а ў нас іх тышчы толькі пра сельсаветы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:41, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Дужкі, коскі, вялікай розніцы няма, за выняткам згаданых анекдатычных выпадкаў кшталту Фільм, фільм, фільм. Вось што сапраўды нязручна - гэта ўдакладненні перад геаграфічнымі назвамі і назвы артыкулаў пра асобы (Імя, імя па бацьку, прозвішча).--KarlKori (размовы) 18:11, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Сімвал каментарыя Каментарый можа хто трохі разбіраецца ў ва ўсіх гэтых кодах ды хоча навучыцца пераносіць артыкулы ботам? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:34, 20 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Спачатку канчаткова трэба вызначыцца з кансэнсусам, а потым ужо разбірацца. Хутчэй так, а не інакш.--178.172.187.9 22:39, 25 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Укладанні не дазваляюцца

Калегі, сёння сутыкнуўся з тым, што нельга ўкласці файл у нашу Вікі (я намагаюся ствараць бібліяграфічныя артыкулы пра беларускіх дзеячаў з іх выявамі на ўмовах добрасумленнага выкарыстання, бо заўсёды добра выглядаюць карткі з фота). Так і будзе ў будучым, ці я магу заліваць на Commons? --Igro by (размовы) 11:07, 7 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]

Я разумею, у нас была праблема з тым, што дазвалялася грузіць усе файлы запар, у тым ліку без ліцэнзій. Раней унізе быў пункт "абярыце ліцэнзію", але ён быў пусты і не адыгрываў ролі. Зараз трэба гэта выправіць, пастараюся ўвечары зрабіць.--Artsiom91 (размовы) 12:09, 7 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Зроблена. Цяпер унізе можна выбраць ліцэнзію, напрыклад "Фатаграфія памерлага чалавека".--Artsiom91 (размовы) 21:13, 7 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Дзякую! --Igro by (размовы) 14:25, 8 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Залішняя сцягафікацыя з Вікізвестак

Калі бяруцца дадзеныя з Вікізвестак — адбываецца залішняя сцягафікацыя ў радку «грамадзянства». Да таго ж, сцягі не адпавядаюць часу, як напрыклад у артыкуле Васіль Пятровіч Сташэўскі. Хто разбіраецца ў шаблонах-картках — варта выправіць.--Liashko (размовы) 22:35, 4 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]

Тут увогуле трэба "грамадзянства" з Вікізвестак прыбіраць, бо інфармацыя адтуль ідзе якая папала. Ды і ў значнай колкасці выпадкаў, асабліва для дзеячаў культуры, пісменнікаў і інш. яго лепей увогуле не пазначаць.--Artsiom91 (размовы) 22:45, 4 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Каму залішняя, а каму і не. Мне не --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:50, 4 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Залішняя яна паводле палітыкі Вікіпедыі. А наконт прыбіраць — таксама згодны. Там поўную лухту выдае часта. І як увогуле можна вызначыць грамадзянства чалавека. Яно можа быць двайное, можа быць афіцыйнае грамадзянства іншай краіны. Ніколі ў крыніцах такая інфармацыя не даецца.--Liashko (размовы) 22:55, 4 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Усе хібы са сцягамі лёгка выпраўляюцца на ВД, калі захацець. Можна падрабязней пра "палітыку Вікіпедыі"? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:19, 5 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Падрабязна распісана ў англійскай Вікіпедыі.--Liashko (размовы) 12:37, 5 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Як разумею, гэта правілы і рэкамендацыі англійскай Вікіпедыі, а не ўсіх у цэлым. Таму мы не абавязаны выконваць тыя правілы, ды і фактычна ў нас склалася практыка выкарыстоўваць сцягі (вядома, калі яны правільныя і дакладныя). Іншая справа, што з Вікідата само грамадзянства (а значыць і сцягі) некарэктнае, крыніц і неабходнасці яго паказваць часта няма.--Artsiom91 (размовы) 12:44, 5 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Як я заўважыў, апошнім часам склалася адваротная тэндэнцыя, калі сцягі не ставяцца дзе не трэба. Я згодны, што трэба прыбраць перацягванне радка грамадзянства з Вікізвестак. Прыбярыце, бо я дрэнна валодаю рэдагаваннем шаблонаў.--Liashko (размовы) 13:35, 5 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Калі ў шаблоне некарэктнае грамадзянства, існуюць два варыянты дзеянняў: 1) выправіць яго ў шаблоне або ў ВД; 2) паставіць "-" у адпаведным параметры карткі. А не адсякаць выцягванне з ВД ва ўсіх артыкулах. Геаланцужкі часам таксама некарэктныя выцягваюцца, напрыклад, дзеячы ВКЛ "нараджаюцца" і "паміраюць" у сельсаветах БССР, але ж ніхто не прапаноўвае адмовіцца ад іх выкарыстання ў картках.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:08, 7 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Месца нараджэння заўсёды можна рэальна выправіць. А з грамадзянствам, я разумею, праблема што нават пасля выпраўлення некарэктныя звесткі могуць зноў падцягнуцца з іншых моў. Далей, для многіх дзеячаў грамадзянства нічога не дае і ўводзіць у зман — прыкладам, які сэнс мае грамадзянства Расіі/Аўстрыі/Прусіі для польскага дзеяча XIX стагоддзя? Таму, як мінімум для дзеячаў навукі і культуры (пісьменнікі, кампазітары, вучоныя, філосафы) не бачу сэнсу пазначаць грамазянства (якое з Вікідата, калі ж нехта менавіта ў артыкуле лічыць вартым падаць — на здароўе). Аднак, гэта дапучальна для спартсменаў, ваееных і дзяржаўных дзеячаў — бо прадстаўленне пэўнай краіны непасрэдна звязана з прафесійнай дзейнасцю, ды і краіна амаль заўсёды можа быць дакладна вызначана.--Artsiom91 (размовы) 13:38, 7 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Чарговы прыклад Майсей Кульбак. Грамадзянства: Расійская імперыя, СССР. Але ён жыў працяглы час у Берліне і Вільні. А ці было ў яго нямецкае грамадзянства, а польскае? Такіх крыніц не існуе, як і пра грамадзянства Расійскай імперыі і СССР.--Liashko (размовы) 17:01, 16 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
"Грамадзянства" тэрмін умоўны, як і "альма-матар", паказвае на прыналежнасць да дзяржаў (а за адно і праверка звестак на ВД - палякі, напрыклад, любяць прыпісваць да сябе людзей, якія ніколі не жылі на тэрыторыі Польшчы). Калі выклікае сумненні - стаўце "-" у параметры грамадзянства. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:00, 16 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Альма-матар паказвае на месца вучобы, інфармацыя якую можна спраўдзіць. А грамадзянства ні на што не паказвае, спраўдзіць немагчыма, а звесткі як правіла чапляюцца памылковыя.--Liashko (размовы) 22:16, 16 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Главы городов Белоруси

Приглашаю дополнить и перевести в Белорусскую википедию статью: ru:Список глав крупных городов Белоруссии--Kaiyr (размовы) 19:05, 27 мая 2017 (MSK)[адказаць]

Запыты на статус даглядчыка

Чаму не падводзяць вынікі за мінулыя гады? --Medzianowsky (размовы) 12:10, 25 мая 2017 (MSK)[адказаць]

Праблема з праўкамі

Здаралася з кім-небудзь такая гісторыя: раблю адну праўку (дадаю ref); потым раблю другую (выдаляю скарочаныя старонкі), але чамусьці адначасова, па-за маім удзелам, выдаляюцца змены першай праўкі... Вымушаны рабіць трэцюю праўку, каб зноў дадаць ref. Дарэчы, не першы раз у мяне такім чынам аўтаматычна выдаляюцца змены. Віт; размовы 22:46, 22 мая 2017 (+03)[адказаць]

Не сустракаў, але калі карыстацца некалькімі браўзерамі/закладкамі ці правіць розныя раздзелы, то, думаю, такое можна сустрэць. Калі ж Вы правіце ў адным месцы ўвесь артыкул, то ўвесь тэкст заўсёды перад вачыма і менавіта ён запісваецца, таму такая сітуацыя будзе неверагоднай.--Artsiom91 (размовы) 22:52, 22 мая 2017 (+03)[адказаць]
Тая ж гісторыя ізноў змяніў шаблоны з КДА на ДА, але без маёй волі адкрочваюцца папярэднія праўкі. Віт; размовы 11:18, 21 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Запрашэнне на ВікіЛетнік 2017

Вікі-Летнік 2017

Вікілетніку – быць!

Вікілетнік адбудзецца гарантавана. 7 чэрвеня старонка летніка актуалізавана. Засталося няшмат вольных месцаў. ==Da voli (размовы) 00:50, 8 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]

З 11 па 17 ліпеня мы спрабуем сабраць разам як актыўных вікі-рэдактараў беларускай супольнасці, так і навічкоў, якія толькі робяць першыя праўкі. Каб абменьвацца досведам, знаеміцца, планаваць разам - як развіваць беларускую вікі-супольнасць. Гэты Летнік - можа стаць традыцыяй штогадовай сустрэчы вікіпедыстаў. Вядома, што ўдзел не абавязковы, і можна рэдагаваць Вікіпедыю ўдалена, але досвед розных краінаў (Польшча, Арменія, Украіна, Германія...) паказвае, што калі людзі збіраюцца разам, самаарганізуюцца, працуюць не толькі онлайн але і офлайн - супольнасць Вікіпедыі становіцца мацней і прадуктыўней.

Уся актыўнасць залежыць ад нас, ну, як звычайна ўсе, што ў Вікіпедыі :) Таму, далучайцеся да дзвіжухі, запаўняйце анкету ўдзельніка. Прапаноўвайце вашы тэмы на даклад ці майстар-клас (тут не трэба быць мега-экспертам, дастаткова проста жадаць падзяліцца тым, што вы ўжо ведаеце і робіце ў Вікіпедыі).

Падрабязней апісанне Летніка тут. Па любых пытаннях пішыце на пошту falanster.by@gmail.com, ці мне.

Калі ласка, прапаноўвайце паўдзельнічаць у Летніку тым, каму гэта можа быць цікава.

--Svetit (размовы) 16:11, 22 мая 2017 (MSK)[адказаць]

Природа Беларуси 2010

Можа каму цікава: вось тут старонкі пра азёры, каналы і г.д. з тэкстам з новай Природа Беларуси (2010) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:40, 22 мая 2017 (MSK)[адказаць]

А что за коды там используются? Мастер теней (размовы) 21:32, 14 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Мастер теней, СОАТО --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:16, 14 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Т.е. это указатель местоположения объекта. А есть ли что-то подобное российскому реестру с кодам водных объектов? Мастер теней (размовы) 23:33, 14 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Зноскі з ВД

Можа мае сэнс прайціся ботам па катэгорыі Асобы і праставіць {{Зноскі}}? Зараз карткі выцягваюць звесткі з ВД са зноскамі, які дадаюцца пасля навігацыйных шаблонаў — выглядае не вельмі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:46, 10 мая 2017 (+03)[адказаць]

Прайдзіцеся, калі ведаеце, як не дадаць збор зносак паўторна (ён можа арганізоўвацца і без шаблона {{Зноскі}}).--Artsiom91 (размовы) 11:52, 10 мая 2017 (+03)[адказаць]
Сімвал пытання Пытанне Ці можна дакладна вызначыць месца ўстаўкі шаблона {{Зноскі}}? Напрыклад, у артыкуле Алесь Рыбак бот паставіў шаблон паміж раздзеламі Спасылкі і Літаратура. Згодна з правіламі афармлення паслядоўнасць павінна быць такой: ЗноскіЛітаратураCпасылкі. Віт; размовы 10:56, 12 мая 2017 (+03)[адказаць]
Бот усё правільна ўставіў - Зноскі перад Літаратурай, гэта Спасылкі нехта не туды усунуў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:42, 12 мая 2017 (+03)[адказаць]

Вікі любіць зямлю

Прывітанне,

Тут напісалі калегі з Украіны. Запрашаюць удзельнічаць у конкурсе Вікі Любіць Зямлю. Пытаюць, чым могуць дапамагчы.

 "Напоминаем, что 1 июня Беларусь могла бы присоединиться к конкурсу Вікі любит Землю. У вас ведь уже есть список объектов природных? Какая нужна помощь?"

Таму хто мае нейкі час на гэтыя месяц можа атрымаць добры арганізацыйны досвед і ячшэ лепей новых цікавых знаёмых. Як звычайна з боку Фаланстэра могуць быць інтэлектуальныя прызы пераможцам.

Калі, хто зацікавіцца тут абазначцеся або напішыце адразу на falanster.by@gamil.com злучу з арганізатарамі з Украіны. --Mr. Zabej (размовы) 18:37, 9 мая 2017 (+03)[адказаць]

Казахскія імёны

А наколькі карэктна ператвараць казахскае Сәрсенұлы (Сарсенулы) ў Сарсенавіч? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:47, 30 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Ну, калі ў БелЭн "Нурсултан Абішавіч" — значыць, карэктна. А варыянтаў "Сарсенулы" ў рускай/беларускай мове я, напрыклад, не бачыў. Таму або "Сарсенавіч" (што хутчэй), або ўвогуле без імя па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 22:13, 30 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Імя па бацьку

Шмат артыкулаў, дзе ў назвах імя па бацьку Васільевіч. Але шмат, дзе імя па бацьку Васілевіч. Як правільна? Добра б прывесці ў аднастайнасць.--Ohlumon (размовы) 11:24, 27 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Лічу, даўно пара было ўніфікаваць: Васілевіч, Генадзевіч, Віталевіч... Віт; размовы 11:28, 27 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
А тых, у каго бацька Васілій? І правільна, дарэчы, Аркадзьевіч. --Artificial123 (размовы) 11:30, 27 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
З якой гэта крыніцы правільна "Аркадзьевіч"? Некаклі ўжо абмяркоўвалася гэтае пытанне і прыйшлі да высновы, што Правілы 2008 года ў гэтым пункце супярэчаць сваім прыкладам. Таму кожны і піша як хоча, бо фактычна з двух варыянтаў "правільнага" і "няправільнага" не існуе.--Artsiom91 (размовы) 11:41, 27 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Помню гэтае абмеркаванне. --Artificial123 (размовы) 11:45, 27 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Рускіх запісваю як Васільевіч, беларусаў як Васілевіч --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:49, 27 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Прывітанне ўсім, спадарства. На самай справе для ўласных імён характэрна варыятыўнасць, часам вельмі шырокая. Імёны па бацьку адпаведна таксама маюць варыянты. Таму абодва варыянты Васіль/Васілій (Васілевіч/Васільевіч) з'яўляюцца правільнымі (гл. напрыклад, Усціновіч А.К. Слоўнік асабовых уласных імён, Мн., 2011. С. 53, 54.).
Цяпер пра ўніфікацыю. Існаванне варыянтаў - гэта нармальна. Напрыклад, у англійскай і нямецкай вікіпедыях імёны даюцца як ёсць, без уніфікацыі па ўмоўнай "галоўнай" форме, так там ёсць і Хансы, і Іаганы, і Ёханесы, хоць усё гэта форма аднаго імені. Таму добрым выйсцем было б проста прызнаць гэту варыятыўнасць на ўзроўні назваў артыкулаў.
А цяпер да практыкі. Прапаную нічога масава не пераносіць, а глядзець, ці ёсць аўт. крыніца на бел. мове, калі так, то прыводзіць у адпаведнасць з ёю, пры неабходнасці дадаваць ужывальныя варыянты імені чалавека, калі на іх ёсць крыніцы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:54, 27 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Я выступаю за ўніфікацыю з мяккім знакам, пры гэтым мусяць быць пераносы з назвы без мяккага знака. Без уніфікацыі адбываецца каша: часам проста не можаш знайсці артыкул, каб паставіць спасылку. Што жа да Хансаў, Іаганаў і Яханесаў, на маю думку, гэта ўсё жа розныя імёны, як, напрыклад, Георгій і Юрый, хаця першаснае значэнне аднолькавае. Тут жа іншая сітуацыя. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:10, 9 мая 2017 (+03)[адказаць]

High School

Які статус маюць High School? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:43, 25 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Штосьці тыпу вучылішча. --Artificial123 (размовы) 16:27, 25 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Як старэйшыя класы (выпускныя) ў нашых гімназіях (не школах). Прынамсі, у вучэбных праграмах акцэнт робіцца на паступленне навучэнцаў у каледжы.--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:28, 25 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
А чым адрозніваюцца старэйшыя класы ў нашых гімназіях ад старэйшых класаў звычайных школ? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:19, 25 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Сп. Уладзіслаў праграмы розныя, але па сутнасці ўжо розніцы амаль няма. Як правіла, гімназіі ў нас маюць нейкую спецыялізацыю: замежная мова (англійская/нямецкая), матэматыка(-фізіка), гуманітарныя навукі і г.д. Ёсць нават з экалагічнай спецыялізацыяй. Дык вось, планавалася, што выпускныя класы гімназій, пасля экзаменацыйнай выбаркі, падрыхтоўвалі б абітурыентаў менавіта па агульнай спецыялізацыі. Аднак уся гэтая сістэма не прыжылася па цэлым шэрагу прычын, і мы маем тое, што маем.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:36, 25 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Лёс Вікілетніка. Куды паварочваем? (абноўлена)

Прывітанне,

Навіна тычыцца ўсіх вікіпедыстаў, але асабліва тых, хто зацікаўлены ў тым, каб вікілетнік адбыўся. Зараз час, калі неабходны ваша пазіцыя і думкі.

Ёсць дзве навіны.

  1. Нарэшце мы атрымалі зваротную сувязь ад Вікімедыі па нашай прапанове Вікікэмпа.
  2. З каментароў вынікае скарачэнне падтрымкі і прапанова змены фармата мерапрыемства.
 Вось тут самі каменты. Па справе - вось гэта частка "Comments on the request" 

Цікава, што вы думаеце на гэты конт?

Сёння а 18 00 буду размаўляць з прадстаўніцай з Вікімедыі. Гатовы агучыць вашы пытанні, хваляванні, сумневы, каментары. Думаю, гэта не апошняя размова на гэтым тыдні будзе, таму скідвайце іх тут. --Mr. Zabej (размовы) 09:42, 25 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Наконт скарачэння тэрміну да 5 дзён слушна. Ну і бюджэт таму трэба скараціць. Можа, камп'ютары б/в узяць? --Artificial123 (размовы) 09:52, 25 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Вітаю. Па-мойму 5 дзён усё ж мала. З улікам таго, што два дні з іх пойдуць на прыезд/ад'езд застанецца толькі 3 поўныя дні, а гэта ўжо ніякі не летнік. Хаця б дзён 7 тады. Ну а наконт грошай, то вельмі шмат запісана на падарункі, спрэчная патрэба ў прыездзе беларускіх музыкаў/артыстаў. Так што больш за 1000 долараў лёгка эканоміцца нават без скарачэння дзён.--Hanylka (размовы) 11:20, 25 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
А для каго летнік ладзіцца? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:40, 25 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Школьнікаў. --Artificial123 (размовы) 16:28, 25 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Artificial123, Чаховіч Уладзіслаў Вікілетнік для вікіпедыстаў, якія пачалі і патрэбны розныя веды і для ужо сталых удзелнікаў. У сувязі з падразаннем магчымай падтрымкі будзем арыентавацца на найбольш гатовых і актыўных удзельнікаў. Колькасць застаецца тожа нават магчыма павялічым. Зараз важна, каб як мага больш зацікаўленых ва удзеле выказаліся, якую яму.ёй тэму цікава раскрыць, або паслухаць. --Mr. Zabej (размовы) 00:27, 26 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Якіх вікіпедыстаў??? Нашых, СНДшных, усходнееўрапейскіх? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:59, 26 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Так, удзельнікі з розных гарадоў і мястэчак Беларусі. Калі хопіць рэсурсаў, плануем 1-2 чалавекі запрасіць з суседніх вікі-супольнасцяў для абмена ведамі. --Mr. Zabej (размовы) 11:01, 26 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Прабачце, Фонд вылучыў $4,000 USD на правядзенне летніка для 10 рэдактараў з Беларусі? Ці я нешта не зразумеў? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:53, 27 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Чаховіч Уладзіслаў, не, не так. Прачытайце калі ласка само апісанне ідэі, старонку размоваў ўважліва і мой адказ вам за 00:27, 26 красавіка 2017. Плюс на форуме некалькі запісаў і абмеркаванняў было, што плануецца. Зараз ідзе фаза перамоў з Вікімедыяй, якія карэктуюць нашы планы. --Mr. Zabej (размовы) 14:01, 28 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Я не валодаю англійскай мовай --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:10, 28 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Калі лаканічна. Зараз абмяркоўваем па якой сцэнару рушыць. Большасць схіляецца на 5 дзён. Колькасць і мэты тыя ж. Будзем напаўняць старонку беларускую. Шчыра кажучы не хапае рук на ўсе пераклады. Найбольш прапрацаванана бел.мове дзве абвесткі 1, 2 --Mr. Zabej (размовы) 14:49, 28 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Калі выдаткоўваемых фондаў не хапае, можна замест Вікілетніка ў гэтым годзе правесці адзін ці два Вікі-ўікэнда. Вылучыць на кожны з іх адну галоўную тэму і адну дадатковую і падрабязна іх разабраць. Напрыклад, "Як не трэба пісаць артыкулы?". Вольны час таксама трэба мець, каб карысць была не толькі для галавы, але і для душы. Калі месца перанясем на Мінск (дзе можна знайсці хуткасны Інтэрнэт), то гэта могуць быць сумесны шпацыр па сталіцы, наведванне выставы, заапарку ці яшчэ якіх забаў. Калі знойдзецца прыдатная аграсядзіба, таксама экскурсія па мясцовасці, вечарыны ля вады, байкі ля вогнішча.
Скарочаны варыянт мерапрыемства мае свае плюсы: менш турботаў у арганізатараў, больш шанцаў, што ўдзельнікі збяруцца. Калі ўсё будзе ладна і народ застанецца задаволены, на наступны год нам выдаткуюць больш дапамогі.
Гатовы падтрымаць любы варыянт. --Da voli (размовы) 10:45, 26 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Апошнія навіны з палеткаў

Першае, сабралі некаторыя каментары:

  1. у фб групе
  2. тут на форуме
  3. і ў трэла.

Другое, пасля размовы наша мяжа па бюджэту = 5k. З Вікімедыі прапанавалі разбіць нашу пасля кэмпавую актыўнасць у іншы праект.

Трэцяе, у пятніцу будзе другі званок. З Вікімедыі папрасілі нас скласці спіс тэмаў, якія мы хочам пракруціць на летніку и максімальна прыярытызаваць. Калі мы мабілізуемся зможам атрымаць адказ па адабрэнню або не на наступным тыдні. --Mr. Zabej (размовы) 00:35, 26 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Вікідата "гуляецца"

Ці можам мы штосьці зрабіць з гэтай штукай, каб у нас не было казусаў? Напрыклад, толькі што заўважыў, што ў Францішка Аляхновіча мовай твораў стаяла выключна "руская". І гэта ў добрым артыкуле. Я ўжо маўчу пра тыя, што не маюць статусаў. Напэўна, варта парэкамендаваць запаўняць усе радкі шаблонаў, каб вікідата іх нам не запаўняла лухтою. Ці хто мае іншыя думкі? П. С. Саму Вікідату я, вядома, рэдагаю, калі заўважаю такія глюкі. Бо ад такога нашы выдатныя дзеячы ў трунах круцяцца з такой хуткасцю, што можна энергію без АЭС выпрацоўваць. Акрамя таго, гэта нараджае плёткі аб тым, што "Вікіпедыя - рассаднік хлусні". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:51, 24 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Менш пафасу, больш працы ў Вікідата. --Artificial123 (размовы) 20:56, 24 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Запыты па статус адміністратара

Актуальны запыт ёсць тут. Абмаяркоўваем, галасуем. --JerzyKundrat (размовы) 13:10, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Ад сённяшняга дня Artsiom91 атрымаў статус адміністратара. Плённай працы! — JerzyKundrat (размовы) 23:06, 1 мая 2017 (+03)[адказаць]
Усім дзякуй за ўдзел у галасаванні. Адзінае, спадар Максім, не вельмі разумею атрыманне мной сцяга даглядчыка. За даглядчыка супольнасць не галасавала, і наяўнасць гэтага сцяга для адміністратарства, як разумею, неабавязковая (папраўце, калі не так). Таму, калі ніхто не супраць, прапаную сцяг даглядчыка зняць.--Artsiom91 (размовы) 08:55, 2 мая 2017 (+03)[адказаць]
Вітаю, пан Artsiom91, з правілаў ВП:Д: «Адміністратары маюць права на атрыманне сцяга даглядчыка без дадатковага абмеркавання (у тым ліку, могуць прызначыць яго сабе самі), калі толькі яны не былі пазбаўленыя яго раней у сувязі з парушэннямі дзеючых правілаў», — у Вас раней не было і не пазбаўлялі, таму даў і забіраць не бачу прычыны. Аўтаматычна гэты сцяг, як ведаю, не далучаецца да магчымасцяў адміністратара. --Максім Л. (размовы) 13:03, 2 мая 2017 (+03)[адказаць]
Зразумеў. Зараз не маю жадання карыстацца сцягам даглядчыка, таму яго здымаю. Пазней, згодна з правіламі, змагу сам сабе яго паставіць.--Artsiom91 (размовы) 13:42, 2 мая 2017 (+03)[адказаць]

Галасаванне па найменню артыкулаў пра цырымоніі Оскар

Стварыў галасаванне, запрашаю зацікаўленных выказваць сваё меркаванне.--Artsiom91 (размовы) 14:24, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Катэгорыі выпускнікоў

Паведамляю, што цяпер карткі цягнуць з ВД акрамя катэгорый паводле месцаў нараджэння, смерці і пахавання яшчэ і "катэгорыі выпускнікоў". Так што пажадана дадаваць асобам (асабліва беларускім) параметр альма-матар у ВД, ствараць адпаведныя катэгорыі і прывязваць іх да навучальных устаноў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:28, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

"Палітвязні", "Вязні сумлення" ды іншыя "Палітзняволеныя"

Апошнім часам назіраю тэндэнцыю да таго, што ў нашых артыкулах пра беларускіх апазіцыянераў з'яўляюцца падобныя тэрміны, прычым не ў такім кантэксце, што "арганізацыя Х прызнала чалавека У вязнем сумлення", а ў выглядзе безапеляцыйнай падачы інфармацыі. Калі-нікалі нават у прэамбуле ёсць. Некаторыя ўдзельнікі ўвогуле робяць выключна падобныя праўкі. Нагадваю, што Вікіпедыя не трыбуна. Пытаюся ў супольнасці, што рабіць з такімі праўкамі ды як увогуле ставіцца да гэтай тэндэнцыі. Мы, быццам бы, прэтэндуем на званне энцыклапедыі, а не на жоўтай газеткі... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:37, 16 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Кожнае выкарыстанне гэтага слова без АК аўтаматычна адзначаць шаблонам {{Крыніца}}--Віт; размовы 21:21, 16 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Кожны выпадак патрэбна разглядаць асобна. Калі праваабарончая арганізацыя Беларусі (прызнаная міжнароднай праваабарончай арганізацыяй) надавала такі тытул, калі ласка, спасылка на адпаведны сайт і дадзены тэрмін працягвае існаваць. А калі гэта простае слова ў артыкуле «Радыё Свабоды», «Наша Нівы», «Народнай Волі» і г.д. і г.д. — такое сцверджанне патрэбна выдаляць.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:30, 17 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

А цяпер параўняйце гэтыя тры радкі - з артыкулам Белая Русь (Республиканское общественное объединение). І гэта тыпычна. Я разумею: колькасць вышэй усяго. Але ж брыдка бачыць.--Ohlumon (размовы) 17:55, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Па-мойму для гэтай арганізацыі тры радкі - гэта найбольш адпаведны аб'ём артыкула. Хоць, нехта іншы можа са монй не пагадзіцца і артыкул разбудаваць. --JerzyKundrat (размовы) 18:00, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Не чытайце. --Artificial123 (размовы) 18:01, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Трохі дапоўніў, каб сп. Ohlumon не нэрваваўся. А ўвогуле, раю замест таго, каб марнаваць час на выказванне тут незадавальнення трыма радкамі, лепш было націснуць «Правіць» і дадаць у артыкул яшчэ хоць бы тры радкі. І іншы ўдзельнік дадасць калі-небудзь яшчэ тры радкі... Так працуе Вікіпедыя, так артыкул «абрасце» зместам, ён жа створаны толькі сёння...--Віт; размовы 23:21, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
На вялікі жаль, сп. Ohlumon заходзіць да нас з «Вялікай» місіяй «пракантраляваць працэс», ні больш, і ня менш...--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:09, 15 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Агітатары Белай Руссі дабраліся да Вікіпедыі? Уступаць хоць не прымусяць?--Liashko (размовы) 00:15, 15 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Справа не ў тым, белая русь ці малінавая. Немагчыма лічыць гэта артыкулам. Вунь Беларуская вызваленчая армія - параўняйце з рувікі. Тэма складаная. Першы артыкул - агрызак (без спасылак, без АК), з якога нічога не зразумець, другі - дасканалы тлумачальны артыкул. У ўкраінцаў і то лепей. Цяпер патроху у навуковых колах перасталі адносіцца к англа і рускай вікіпедыям з іроніяй, бо павысіўся ўзровень, з'явілася шмат артыкулаў, тэмы якіх ў навуцы і не начавалі. Некалькі такіх артыкулаў ёсць і у БелВікі. Але ж вось такія, з трымя радкамі, усё забіваюць. Адсюль і адносіны к БелВікі не самыя паважлівыя. Спадзяюся, нехта гэта прачытае, - і заместа трох радков напіша 10-15.--Ohlumon (размовы) 09:09, 15 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Напішыце 10-15, а не варнякайце. Кожны піша, пра што хоча. А то прыйшоў рэвізор, пасварыў, паставіў двойку і сышоў. --Artificial123 (размовы) 09:15, 15 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Антыномія: ...з'явілася шмат артыкулаў, тэмы якіх ў навуцы і не начавалі.... У Вікіпедыі такія матэрыялы не могуць з'яўляцца прынцыпова, таму што ў Вікіпедыі не дазволеныя "арыгінальныя", г.зн. у іншых месцах дагэтуль непублікаваныя даследаванні, высновы і г.д. Yury Tarasievich (размовы) 09:37, 15 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Пан Yury Tarasievich, ну, наўскід. Тэма Дамініканцы ў Беларусі ёсць у навуцы? Нема. Толькі няўразумелы маленькі артыкульчык ў ЭВКЛ. Фундаментальныя крыніцы па езуітам ёсць, па яўрэям процьма, францысканцы ёсць, а дамініканцаў ў Беларусі нема. А гэта ж яны стаялі у пачатку нашай дзяржавы. Прыйшлося збіраць інфу па ускосным крыніцам, па кроплям з розных моў. І, паверце, тэм, якіх ў навуцы нема – шмат; я ж не пісаў, што іх трэба без крыніц даваць.--Ohlumon (размовы) 11:10, 15 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Калі такіх тэм няма ў навуцы, для іх аўтаматычна няма вікі-дазволеных крыніц. Yury Tarasievich (размовы) 23:45, 15 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Чым тут дэмагогію разводзіць, лепш бы пісалі. Чамусьці астатнія моўчкі пішуць, адзін Вы невядома чаго хочаце дабіцца. --Artificial123 (размовы) 10:41, 22 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Навошта Партал Вікіпедыя:Супольнасць?

Цікава, хто карыстаецца гэтым парталам? Наогул ці прыносіць ён вам карысць? Што найбольш патрэбнае ў ім на ваш погляд?

Стварыў галасавалку на старонцы групы ў ФБ. Буду ўдзячны за вашы меркаванні. --Mr. Zabej (размовы) 13:16, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Трэба аднаўляць там актыўнасць. Патрэбны ў якасці "стужкі ўнутраных навін" супольнасці.Віт; размовы 17:13, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Асабіста я пра гэтую старонку ведаю, але не карыстаюся (толькі зрэдку заглядаю), бо яна не абнаўляецца, а асноўныя спасылкі і так мне вядомыя. Зараз наладжана навігацыя па асноўных старонках супольнасці (можна і тут на Форуме ўверсе ўбачыць). Яе, на мой погляд, для большасці статычных функцый дастаткова. Ідэя старонкі Вікіпедыя:Супольнасць добрая, але яе патрэбна рэгулярна абнаўляць. Карысна будзе там даваць спасылкі на актуальныя абмеркаванні, конкурсы, таксама даваць азнаёміцца з правіламі і інш. Тут проста трэба знайсці чалавека, які будзе гэта рабіць на рэгулярнай аснове. А пакуль такіх няма, то хай так сабе будзе — карысныя спасылкі ёсць, можа хто і зацікавіцца.--Artsiom91 (размовы) 18:13, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Artsiom91, Віт, дзякуй за меркаваннні. Так можна "дохлыя" пункты прыбраць, а што найбольш актуальна паказаць і наадварот вывесці. Я гатовы заняцца падтрымкай гэтай старонкі, але перад усім важна, як выкажыцца супольнасць і вопытныя, і пачынаючыя вікіпедысты. Каб улічыць гэта пры змене навігацыі. Дарэчы таксама ёсць у панэлі зверху чырвоныя спасылкі: Апытанні, Абмеркаванне правіл, Навічкам. Што укладалі стваральнікі ў гэтыя пункты... цікава. --Mr. Zabej (размовы) 20:38, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Тыя пункты, хутчэй за ўсё, пераклалі з ру-вікі і да канца не адаптавалі. У нас ёсць шэраг спроб сабраць "увядзенне ў Вікіпедыю" (Вікіпедыя:Партал:Вікіпедыя, Вікіпедыя:Праект і інш.), можна іх прывесці ў нармальны выгляд і дадаць спасылку туды ж.--Artsiom91 (размовы) 21:05, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Колішнія раёны Беларусі

А можа хто ўзяцца за напісанне артыкулаў пра колішнія раёны Беларусі? Ствараю карты БССР на студзень 1940 года (прыклад), а ўстаўляць іх фактычна няма куды: калі ў Вілейскай вобласці 2 «чырвоныя» раёны, то ў Беластоцкай амаль усе. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:38, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Калі пра былыя раёны на тэрыторыі цяперашняй Беларусі пра ўсе (ці амаль пра ўсе) ёсць у ЭГБ, то з Беластоцкай вобласцю праблемы — інфармацыі няма. Штосьці паспрабую дапісаць.--Artsiom91 (размовы) 11:56, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Добра было б паказаць крыніцу для тых картаў. Што ж да тэкстаў па раёнах, то хіба пашукаць статыстычныя даведнікі па СССР 1940-1941? Yury Tarasievich (размовы) 09:40, 15 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Па самой вобласці трохі можна паназбіраць па БелСЭ. Yury Tarasievich (размовы) 09:50, 15 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Загалоўкі старонак

Чаму ў загалоўках старонак пасля слова "Вікіпедыя" не идзе "свабодная энцыклапедыя"? Medzianowsky (размовы) 21:41, 6 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

У іншамоўных Вікіпедыях нідзе няма--Віт; размовы 10:12, 11 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Няпраўда, загалоўкі старонак у ўкладках і гісторыі браўзера, у іншых моўных раздзелах ёсць. Medzianowsky (размовы) 18:07, 17 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Відаць, у мяне такі браўзер... Віт; размовы 10:24, 18 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Камусьці не пофіг? --Artificial123 (размовы) 10:25, 18 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Праекты: добрыя, выдатныя артыкулы, выдатныя спісы

Шаноўныя прадстаўнікі Вікі-супольнасці. Згаданыя вышэй праекты фактычна заглохлі, прычым выключна з той прычыны, што галасуюць рэгулярна 2-3 чалавекі. Я прапаноўваю 3 вырашэнні гэтай праблемы.

  1. Закрыць праекты з прычыны іх незапатрабаванасці ў супольнасці.
  2. Усё жа пачаць супольнасці галасаваць больш актыўна (нам трэба прынамсі 4 галасы "за", каб з чыстым сэрцам абіраць артыкулы добрымі).
  3. Абіраць артыкулы прынамсі пры двух галасах "за", калі на працягу доўгага часу ніхто не выказваецца супраць.

Чакаю Вашых прапаноў і меркаванняў на гэты конт, а таксама галасоў на адпаведных старонках. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:40, 30 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Закрываць — занадта радыкальны крок, мяркую. Калі супольнасць не хоча ўдзельнічаць у галасаванні, то нічога не астаецца, як абіраць артыкул проста на падставе адсутнасці галасоў «супраць», негледзячы на колькасць галасоў «за». Асабіста мне не вельмі падабаецца такое рашэнне, бо падае паказчык аб'ектыўнасці--Віт; размовы 10:48, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Супраць трэцяга варыянта. Не выказваюцца "Супраць", таму што не чытаюць, а не таму, што няма недахопаў. Гэта проста дыскрэдытуе самі праекты, зробіць статусныя артыкулы неякаснымі. --Kalinowski (размовы) 11:48, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Марк Аўрэлій Кар і фільм Людзі на балоце маюць па 4 галасы і не маюць значных хібаў - т.б. фактычна атрымалі статус добрых, засталося толькі каму-небудзь падвесці вынік --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:20, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Я падвяду вынікі, Уладзіслаў. Спадзяюся, супольнасць ажывіцца ў гэтым кірунку. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:37, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Мяркую ў Выдатныя таксама можна ўжо абраць артыкулы пра Шанхай Мастэрс 2011 і 2015, з улікам таго, што гэта не першае іх намінаванне--Віт; размовы 14:06, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Адназначна Сімвал голасу «супраць» Супраць першай прапановы (пра закрыццё). Становішча ад закрыцця ніяк не палепшыцца, а толькі замацуецца. Трэцяя прапанова спрэчная, бо можа, як заўважыў спадар Каліноўскі, адмоўна адбіцца на якасці новых статусных артыкулаў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:12, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Думаю, найлепшы рэцэпт - гэта ўдзел па магчымасці і цярпенне. Ну і канечне, напаміны супольнасці лішнімі ніколі не будуць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:14, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Вось гляджу я - практычна ўсе за другі варыянт, толькі вось без прапаноў як гэты варыянт ажыццяўляць. «Цярпенне», Сп. Дзяніс? Але гэтае пытанне кожны год і падымаецца з прычыны, што гэтае цярпенне скончылася, на гэты раз у Сп. Ігара Барысавіча. У свой час, я прапаноўваў уключыць у крытэрыі вылучэння пункт аб тым,каб удзельнік які выстаўляе намінацыю дасылаў кожнаму актыўнаму ўдзельніку (больш за 100 правак; гэту статыстыку не так цяжка знайсці) напамін на старонку размоў. Нават,не памятаю якое было галасаванне, я паспрабаваў такі метад ажыццявіць. Вынік: 14 удзельнікаў якім я напісаў - прагаласавалі 11. Восем з іх прагаласавалі абгрунтоўваючы свой вынік. Але! Маю радасць вельмі хутка прыпынілі,лісты ад аднаго адміністратара і аднаго ўдзельніка, якія, у розных формах, мне напісалі каб я не займаўся лухтой, не засмечваў іх старонку размоў і не адцягваў іх ад працы ўсялякімі галасаваннямі, у якіх яны не бачаць сэнсу. Ну і як Вы збіраецеся павялічваць колькасць т.зв. выбаршчыкаў? Вы паглядзіце як праходзіць галасаванне, пра заліўку, якая зробіць БелВікі - другой Шведскай Вікіпедыя? І колькі там прагаласавала ўдзельнікаў, і хто галасуе. Нажаль некаторыя адміны і ў гэтым, мабыць, не бачаць сэнсу. Можа таму трэба часова прыпыніць праект? Часова, да зручнага часу, ня ведвю, можа з'явяцца ўдзельнікі, якія з новай хвалі пачнуць падрыхтоўваць гэтыя праекты, ці нешта іншае. Трэці варыянт адназначна - не, бо колькасць абраных пачне хутка расці, а вось якасць, на маю думку, не. І дазвольце яшчэ адзін варыянт прывесці, як варыянт, прабачце за сумбур:) Каб кандыдаты ў добрыя і выдатныя адрозніваліся па зместу на 40% і 20% адпаведна ад артыкулаў з іншай Вікіпедыі, дзе ён таксама быў абраны, ці з'яўляўся кандыдатам. Такая кардынальная мера, на маю думку, зробіць нашы артыкулы на самой справе добрымі і выдатнымі. А так атрымліваецца ў некаторых выпадкпх, што нашы добрыя і выдатныя, ніякія не «добрыя і выдатныя»,а наўпрост пераклады, добрых і выдатных іншых Вікі.--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:05, 1 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Dzianis, я адназначна супраць таго, каб патрабаваць арыгінальны змест ад нашых выдатных і добрых артыкулаў. Пераклады дык пераклады. А наконт павелічэння ўзроўню адказнасці - згодны. Прапаноўваю стварыць спіс добраахвотнікаў, якія хочуць галасаваць за артыкулы. А можна і не ствараць. Яны фактычна тут і сабраліся. Ад іх і будзем патрабаваць галасоў ці за, ці супраць, ці "ўстрымаўся". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:20, 1 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Перакладаць с рускай на беларускую артыкулы для намінацый мера, якая была прыдатная часова для першых спроб і накачкі мінімальным кантэнтам праектаў абраных артыкулаў. Але цяпер, калі гэта на сталых пазіцыях увайшло ў трэнд, здаецца прыносіць больш шкоды, што ж тут здзіўляцца зараз? Ага, прачнуліся! Гэта звычайна лішні раз пераконвае што творчай фантазіі і руплівасці ў многіх рэдактароў хапае толькі каб цягнуць усё што ні попадзя з Ру-Вікі ў гугл-транслейт. Падрадковы, часта неякасны пераклад выставіць на намінацыю і атрымаць свой сацісфэкшн - любуйцеся які я малайчына, як удала скапіяваў усё да косак, нават выявы тыя самыя ўсюды ўляпіў, вычытвайце дарагая супольнасць, выпраўляйце хібы, думайце як убраць недарэчнасці, абумоўленыя перакладным характарам артыкула. Засмеціць такімі "выдатнымі" артыкуламі гэтую старонку не такі ўжо подзвіг, але не варта здзіўляцца што сапраўдныя самабытныя (ці хаця б мінімальна пераробленыя дапрацаваныя і ўважліва вычытаныя) якасныя артыкулы губляюцца сярод калек, што цікавасць да праекта абраных скацілася ў нуль нават у супольнасці Бе-Вікі, што ўжо казаць пра шэрагоўцаў-чытачоў, якія думаюць што артыкулу беларускай версіі - гэта ўсяго толькі менш якасная імітацыя, крывая копія артыкулаў з Ру-Вікі. Сапраўды, пры такім падыходзе і нежаданні зразумець прычыны занядбанасці намінацый лепшым выйсцем будзе першы пункт, каб не займацца непатрэбным. Пры ўсёй павазе.--178.172.187.9 14:40, 5 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

178.172.187.9, меркаванні ананімаў не ўлічваюцца. Вам вынеса папярэджанне за парушэнне этыкі і дэанталогіі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:45, 5 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Хочаце сказаць, што ананімы не могуць нічога пісаць увогуле? Можа яшчэ правіць мне забороніце, бо я неаўтарызаваны?--178.172.187.9 15:51, 5 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Шаноўны ўдзельнік з ір178.172.187.9, дзякуй за Вашае меркаванне. Праўце смела. --JerzyKundrat (размовы) 16:03, 5 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Удзельнік заблакаваны за некультурныя паводзіны. Наступная блакіроўка будзе на тыдзень. Потым - назаўсёды. JerzyKundrat, меркаванне ананімаў улічвацца не будзе ніколі ў пытаннях, у якіх ананімы не могуць галасаваць. А ананімы ў нас не галасуюць за статусныя артыкулы. Яны могуць рабіць свае ананімныя праўкі, але, даруйце, калі мы будзем звяртаць увагу на меркаванне кожнага ананіма, які завітае да нас, Вікіпедыя ператворыцца ў балаган. Ёсць рэальны Форум рэальнай супольнасці, усе члены якой зарэгістраваныя, з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі, абмяркоўваюць актуальныя пытанні. Для таго рэгістрацыя і існуе. Калі б яна нічога не значыла, яе бы не існавала. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:14, 5 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Сп. Ігар Барысавіч, з усёй павагай, але дзе гэта Вы прачыталі, што ананімны ўдзельнік не мае права выказваць свае думкі, і дзяліца меркаваннем. Ён не галасаваў, і гэта выдатна бачна! Дарэчы, нажаль, але ў нашых правілах выбару дадзеных арт. таксама не сказана, што ананімны ўдзельнік не мае права ні галасаваць, ні выказваць свае думкі. Таму Ваша блакіроўка як мінімум беспадстаўная.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:30, 5 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
А я дык звяртаю ўвагу на розныя меркаванні, і прычын для блакіроўкі тут няма. --JerzyKundrat (размовы) 18:31, 6 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Нельга зневажаць працу іншых удзельнікаў, бо гэта не этычна. Ананіма разблакуем. Змены ў правілы абрання артыкулаў унясем. Прапішам забарону ананімам на галасаванне, бо, калі яе не прапісаць, будуць дзясяткі ўкраінцаў і рускіх, туркаў і армян, індусаў і пакістанцаў галасаваць так, як ім сэрца кажа ды душа, што баліць за радзіму. А трэба мець нейтральнасць. Чалавек жа зарэгістраваны ды са стажам — зусім іншая справа. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:16, 7 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Нейтральнасць трэба мець, нiхто не спрачаецца, але рэгiстрацыя не панацэя ад усяго таго, што вы напiсалi, ну вось зусiм. Да таго ж неэтычна выдзяляць iндусау цi украiнцау, гэта яшчэ як? Пры галасваннi(!) ананiмы i не улiчвалiся, здаецца (хоць тут магчыма лепш прывязаць цэнз да колькасцi правак у асноунай прасторы незалежна ад зарэгiстраванасцi, т.б. стаж). Зрэшты сухое галасаванне шаблонамi "за/супраць" наурад цi лепш за разгорнутае меркаванне на беларускай мове (вось гэта лагiчна), якiм падмацаваны голас. Вось калi правiлы будуць замацаваны тады i трэба на iх спасылацца, папярэджваць i звяртаць увагу, гэта ж таксама лагiчна. Не згодны, што вышэй парушыу этыку звыш таго, што i так зразумела, пра абраныя(!) артыкулы рэч,- не пра працу казау, а пра кепскi трэнд. Калi ёсць абразы, дык iх выдаляюць абавязкова, бо так зусiм дзiуны той хуткi бан. Гэта меркаванне, яго не абавязкова падзяляць, выбачаюся калi пакрыудзiу, спадзяюся не закiдаюць камянямi i я буду працягваць i надалей- - усё той жа
ОК. Упэўнены, людзі, якія рабілі аўтапераклады, прынялі Вашыя выбачэнні. Вы маеце даволі вялікі стаж, таму раю Вам зарэгістравацца. Гэта таксама можна зрабіць пад выдуманым нікам на выдуманым е-мэйле. Такім чынам Вы не страціце ананімнасць, а пераваг атрымаеце вельмі многа. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:33, 7 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Мяркую, Міжнародны адказны купон можна ўжо i абраць. Віт; размовы
Зроблена. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:59, 12 мая 2017 (+03)[адказаць]
Лічу, Чэрокі варта ўжо абраць. Віт; размовы 12:48, 22 мая 2017 (+03)[адказаць]
Спадар Віт, у нас не забаронена любым удзельнікам падводзіць вынікі абмеркавання. Таму, калі крытэрыі выкананы, можаце смела абіраць адпаведна з інструкцыяй.--Artsiom91 (размовы) 13:36, 22 мая 2017 (+03)[адказаць]

10-годдзе Беларускай Вікіпедыі

10 гадоў Беларускай Вікіпедыі
10 гадоў Беларускай Вікіпедыі

27 сакавіка 2007 г. пачала працу Беларуская Вікіпедыя. --Rymchonak (размовы) 15:45, 30 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Віншую!:-)--Віт; размовы 17:04, 30 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Пытанне да адміністратараў: ці практыкуецца ў БелВікі рассылка прэс-рэлізаў з нагоды падобных вікі-падзей?--Віт; размовы 08:37, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Трэба неяк гэта прэзентаваць па-за вікі-супольнасцю --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:56, 30 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Журналісты ў дапамогу! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:36, 30 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Ці ёсць выхады на журналістаў? Прэс-рэліз хутка не створыш, больш аператыўна даць інтэрв'ю з нагоды 10-годдзя. --Rymchonak (размовы) 09:30, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Da voli журналіст --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:12, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
+ У Міхася з "Фаланстэра" ёсць досвед працы з журналістамі. --Rymchonak (размовы) 12:16, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Напісаў у нашу ніву пра падзею, спадзяюся зацікавяцца.-KarlKori (размовы) 19:31, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Мяркую, што яны хутчэй напішуць нешта, калі мы будзем мець прэс-рэліз, дзе будуць раскрыты ключавыя даты і дасягненні Беларускай Вікіпедыі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:22, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Стварыў з гэтай нагоды веснавую "паштоўку" :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:37, 30 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Сп.Уладзіслаў, а ці магчыма змясціць гэтую паштоўку на галоўнай старонцы тэрмінам да 27.04.2017?
Падтрымліваю, трэба на галоўную часова замест стандартнага малюнка--Віт; размовы 09:37, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
На галоўнай старонцы няма стандартнага малюнка, відаць, вы пра лагатып гаворыце. На ўсялякі выпадак зрабіў лога (мабыць варта слова "гадоў" больш тлустым зрабіць?), але гэта трэба ў Maksim L. спытаць, бо ён больш дасведчаны ў лагатыпах. Наколькі я ведаю, на такі доўгі тэрмін (да 27.04.2017) замяняць асноўны лагатып непажадана. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:33, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Так, зрабіце "гадоў" тлустым. Было б добра лагатып вывесіць хаця б на тыдзень. --Rymchonak (размовы) 10:37, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Зрабіў абвестку ў сацсетках --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:50, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Дзякуй. --Rymchonak (размовы) 11:50, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
  • І ніхто за межамі БелВікі не зацікавіўся. У Арменіі ўжо гулялі б як націянальнае свята. Там дзяржаўны прызыў: адзін армян - адзін артыкул! Пашліце ліст заступніку міністра інфармацыі Алесю Карлюкевічу - некага адправіць.--Ohlumon (размовы) 12:31, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Нехай адзін з ўмяняямых адмінаў пазвоніць у "Савецкую Беларуссію" Людміле Рублеўскай - на мой погляд, яна адна нешта разумее ў БелВікі. Ну і газета масавая.--Ohlumon (размовы) 12:47, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Калі быў напісаны 100 000 артыкул - таксама ніхто не зацікавіўся :( --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:34, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Урэшце, ставім юбілейны лагатып? --Максім Л. (размовы) 13:33, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Я Сімвал голасу «за» За--Rymchonak (размовы) 13:34, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «за» За. Хачу :) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:05, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Ну канешне ж Сімвал голасу «за» За--Віт; размовы 14:07, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Чаховіч Уладзіслаў, лагатып мусіць быць 135×155 кропак і ў фармаце .png, у мяне зараз няма чым канвертаваць. Загружаць як новую версію файла Файл:Wiki.png. --Максім Л. (размовы) 14:41, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Канвертар не патрэбны насамрэч - вікі сама ўмее --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:18, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Зроблена --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:01, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Вікіпедыя:Прэс-рэлізы/Да 10-годдзя Беларускай Вікіпедыі — коратка выказаў свае думкі, можа хто выправіць/дапоўніць/дапрацуе? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:47, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Вельмі добра. Гарны публіцыст прападае. Але, магчыма, не толькі ўлада павінна.--Ohlumon (размовы) 12:51, 1 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Так, яшчэ грамадзянскае грамадства павінна, але ў Беларусі яго тупа няма --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:48, 1 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
А чаму 7 ляпясткоў? Ў лотасе і курае гэта нешта адзначае, а тут што?--Ohlumon (размовы) 09:09, 2 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Час здымаць, па-мойму, ужо больш за месяц вісіць --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:08, 2 мая 2017 (+03)[адказаць]

Так. --Artificial123 (размовы) 10:24, 2 мая 2017 (+03)[адказаць]

Перайменаванне артыкула

Якім чынам мне перайменаваць артыкул Аватар (фільм, 2009) у Аватар, фільм, 2009 згодна з дзеючай практыкай удакладненняў у назве артыкулаў? Калі я выкарыстоўваю кнопку «Перанесці» уверсе старонкі, то атрымліваю:

" Вам не дазволена пераносіць гэтую старонку, з-за наступнай прычыны:

Старонка з такой назвай ужо ёсць, або вамі выбрана недапушчальнае імя. Выберыце іншае імя.

"
Зроблена. --Artificial123 (размовы) 14:08, 29 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Партал "Філатэлія"

Хачу стварыць партал "Філатэлія" на ўзор рускага. Ці ёсць хтосьці, хто быў бы радыкальна супраць? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:58, 27 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Стварайце смела! Не будзеце ж пра кожную старонку пытаць. Калі каму нечакана штосьці не спадабаецца, выставіць да выдалення.--Artsiom91 (размовы) 22:04, 27 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Толькі за--Віт; размовы 08:09, 28 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Буду дапамагаць, па меры сіл --Igro by (размовы) 17:23, 12 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Стратэгічнае планаванне вікі-супольнасці

right}}
right}}

Гэта тычыцца кожнага актыўнага вікірэдактара і вікі-актывіста.

29 сакавіка, 19:00 абмяркоўваем стратэгію вікі-руху да 2030 году (Адрас: https://falanster.by/be/kantakt). Па-першае, гэта будзе наш унёсак у сусветны рух; па-другое, вызначэнне прыярытэтаў для мясцовай вікі-супольнасці.

Вельмі важна, каб мы таксама паўдзельнічалі ў гэтай падзеі. Перад наведваннем, калі ласка азнаёмцеся са спасылкамі, яны дапамогуць зрабіць размову плённай.

Для іншагародніх магчымы ўдалены ўдзел: паведамце на пошту: falanster.by@gmail.com свой скайп аккаунт

Карысныя спасылкі

  1. Падборка звестак, на базе якіх можам абмяркоўваць.
  2. Тут агульныя падыходы іншых філіялаў
  3. Якіх прынцыпаў прытрымліваемся падчас дыскусіі

--Mr. Zabej (размовы) 11:42, 26 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Вікіфікатар

Ужо амаль месяц амаль ніколі не падгружаецца Вікіфікатар пры рэдагаванні артыкулаў. У кодзе старонак ніякіх праблем не выдае, аключэнне апошніх гаджэтаў таксама ніяк не уплывае на сітуацыю. У каго-небудзь яшчэ знік? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:10, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

У мяне працуе, як працаваў і мінулым разам, калі Вы пісалі пра праблемы. --Максім Л. (размовы) 11:50, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Аб'екты каталога PGC

Вітаю, супольнасць. Ёсць думка пасля дадання ўсіх спісаў аб'ектаў PGC пачаць заліваць самі аб'екты. Меркаваны артыкул будзе выглядаць прыкладна так. Не будзе параметра "сузор'е", мабыць, за дапамогай нейкага модуля яго можна вызначаць зыходзячы з каардынат. Таксама будуць спасылкі ўнізе на каталогі і сайты баз дадзеных. Катэгарызацыя будзе, ніводнага ізалята не будзе. Чакаю Вашых думак, дзякуй. --Artificial123 (размовы) 15:27, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Усімі рукамі Сімвал голасу «за» За. Гэта праца прынясе толькі плён. Па-першае, гэта лішні раз абвергне стэрэатып аб тым, што Вікіпедыі на непапулярных мовах амаль цалкам гуманітарна-культурніцкія. Па-другое, гэта вельмі значна павялічыць колькасць артыкулаў у нашым раздзеле, што дасць плюс у спаборніцтве Вікіпедый. Па-трэцяе, гэта навуковая інфармацыя, якой самае месца ў Вікіпедыі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:44, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Калі толькі з боку колькасці разглядаць гэтае пытанне, то дасць плюс хіба што ў спаборніцтве сярод рэйтынгу ботапедый, куды наша абавязкова патрапіць, калі так пойдзе і далей. Разлічваць на тое, што дзякуючы шэрагу ботазалівак, беларуская вікіпедыя стане папулярнай, наіўна. Хутчэй наадварот -- з'явіцца перадузятасць і іншы стэрэатып, які будзе ўжо аб тым, што бел-вікі мае накручаную колькасць артыкулаў, нізкую якасць, і "ўвогуле няма там чаго чытаць" і г.д. І пераадолець гэты стэрэатып будзе ўжо нашмат цяжэй, бо як ужо заўважылі ніжэй -- "выпраўляць (дапаўняць) мільён артыкулаў куды цяжэй".--Weintrauber (размовы) 22:35, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Шаноўны Weintrauber, а я мяркую, што, каб выглядаць Вікіпедыяй (а не маргінальным сайцікам), мы мусім мець прынамсі 200 тысяч артыкулаў, бо сорамна, калі нейкія мікрамовы, кшталту літоўскай, абганяюць нас значна. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:52, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Якраз пасля вось такім шляхам бел-вікі і стане маргінальным сайцікам -- а як яшчэ назваць вікі з процьмай стабаў напісаных па шаблоне, гэта ўжо дакладна будзе не энцыклапедыя. А наконт "мікрамоваў" і колькаці: паколькі пайшла размова аб кольскаці я паглядзеў статыстыку (не самая апошняя, але дае ўяўленне): літоўская -- агулам 181К (на момант генерацыі статыстыкі), з іх ботамі створана 7,1К (4%); эстонская -- 155К агулам, з іх ботамі створана (!) 826 (1%); латвійская (яны адстаюць, але пэўна таксама "мікра" па вашай класіфікацыі моваў) -- 74К агулам, ботамі -- 744 (1%). Яшчэ дадам іўрыт: 203К / 1.9К(1%) і фінскую 410К / 17! (0%). А цяпер шукаем беларускую: 127К, ботстабаў -- 33К (26%). Калі даганяць літоўцаў, а гэта +50К, стабаў у нас стане каля 40% +/-. І калі будзе роўная з імі колькасць параўнайце: безмала палова ботамі будзе заліта ў нас і "жывыя" артыкулы ў іх. Ну і хто пасля гэтага "мікра"? Таму лічу, што эфект будзе адваротны -- гэта будзе найлепшай ілюстрацыяй стану бе-вікі і, калі Вы лічыце белвікі як адзін з індыкатараў, белмовы ўвогуле (а калі яшчэ дадаць у параўнанне колькасць носьбітаў, пры чым рэальных, а не дэклараваных, па суадносцінах стане зразумела, хто як раз і ёсць "мікра"). Даганяючы "карлікаў" стаць у адзін шэраг з такімі моўнымі гігантамі як себуанская і варайская вікі (эта ваапшчэ гдзе?) -- вось дзе будзе сапраўдная ганьба.--Weintrauber (размовы) 23:57, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Добры дзень, супольнасць. Калі ў артыкулах будуць толькі статыстычныя звесткі — я Сімвал голасу «супраць» Супраць такой заліўкі, т.б. значнасць «гэтай справы» для развіцця БелВікі вельмі яскрава паказаў Сп.Weintrauber. Калі б на першым месцы ў Вікіпедыі стаяла б колькасць, паважаны Сп. Ігар Барысавіч Цярэшчанка, я б даў сваю згоду, і таксама як Вы, быў бы ўсімі рукамі за. Але, перашапачаткова — якасць! Таму і супраць. Я падтрымліваю ідэю «каталагізацыі» — стварэнне табліц, згодна з каталогамі, якія існуюць, і ў якіх уся статыстычная інфа будзе адлюстрована. Сп. Artificial123, каб Ваша праца не аказалася марнай, прапаную правесці галасаванне.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:58, 24 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Dzianis Niadbajla, тут яно неяк само пачалося. Ці аформіць як трэба? --Artificial123 (размовы) 01:33, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
На маю думку патрэбна аформіць, каб пытанні(-не) былі больш зразумелыя.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:04, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Асабіста я не бачу неабходнасць у артыкуле пра кожную галактыку, улічваючы што акрамя каардынат і памераў нічога пра іх невядома. Спісу болей чым дастаткова, акрамя раздування колькасці артыкулаў гэта нічога не прынясе. Але, вядома, дадаваць артыкулы пра даследаваныя галактыкі (дзе ёсць інтэрвікі, болей інфармацыі і г.д.) можа быць карысна, прынясе аднастайнасць у афармленні і адзінасць фарматаў. Спяшацца ў гэтай справе дакладна няма куды, бо выпраўляць (дапаўняць) мільён артыкулаў куды цяжэй, чым загаддзя вырашыць усе магчымыя пытанні і зрабіць адразу годныя артыкулы. Хацелася б пабачыць канкрэтныя прыклады. Прапаную зрабіць заліўкай (у тым выглядзе, як яна плануецца) артыкулы en:PGC 6240, en:PGC 39058, en:PGC 214560, en:PGC 1000714 і паглядзець, як яны будуць выглядаць у параўненні з іншымі вікамі. Загаддзя стварыць катэгорыі з сартаваннем, якое прапануецца. Можа, тады супольнасць зможа выказацаь дадатковыя прапановы і заўвагі.--Artsiom91 (размовы) 15:58, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Artsiom91, я не казаў пра мільён. Катэгорыямі займуся сёння. Як Вы іх бачыце? З ключамі? --Artificial123 (размовы) 16:01, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Вось, удакладніце колькі хочаце артыкулаў заліць, калі не ўсе — якія канкрэтна. Катэгорыі, калі артыкулаў у іх будзе многа, павінны быць са зручнай навігацыяй уверсе (як тут алфавіт, толькі для PGK трэба больш дакладная). Рабіць процьму катэгорый па інтэрвалах не бачу сэнсу, функцыю пошуку павінны выконваць каардынацыйныя спісы і навігацыя.--Artsiom91 (размовы) 16:07, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Я думаў пачынаць з першых і па некалькі тысяч у месяц закідваць. Наконт навігацыі добрая думка, можна ставіць там інтэрвалы ці тыпы галактык. --Artificial123 (размовы) 16:15, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Artsiom91, Закінуў PGC 6240, PGC 39058, PGC 214560 і PGC 1000714. Гэта тое, што аўтаматам ствараецца. Астатняе, мяркую, рукамі дапісвалі. --Artificial123 (размовы) 19:27, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Хібнасць бачных памераў, думаю, у картцы лепш проста праз ± пісаць. Незразумела адкуль катэгорыя "Лінзападобныя галактыкі" ставіцца. І чаму артыкулы не будуць сіротамі, таксама незразумела. Сузор'е і выяву можна з Вікідата падцягнуць.--Artsiom91 (размовы) 19:39, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Добра, перараблю на ±. Катэгорыя ставіцца залежна ад класіфікацыі Хабла. Сіротамі не будуць, так як на артыкулы ёсць спасылкі са спісаў. Ці я памыляюся? --Artificial123 (размовы) 19:45, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Знайшоў памылку, няправільна пісалася катэгорыя. Цяпер нармальна будзе. --Artificial123 (размовы) 19:52, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Ну, перарабляць ± неабавязкова было так — у саміх артыкулах можна было пакінуць як ёсць, а падправіць картку, каб яна памеры з хібнасцю (пры яе наяўнасці) паказвала (тады можна проста памеры ўзяць для будзь-якіх разлікаў). Наконт сірот, давайце паглядзім, ці дадасць бот пазначэнне як сіраты, я не ўпэўнены што спасылкі са службовых спісаў успрымаюцца (у любым выпадку лепш было б зрабіць навігацыю па суседніх аб'ектах, як для NGK). У картцы "Назва = 1000714" — нідзе не пазначана, што паводле каталога PGK. З катэгорыямі паводле коду хабл-тыпа лепш наладзіць картку, каб яна катэгорыі сама дадавала.--Artsiom91 (размовы) 19:59, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Я з шаблонамі не вельмі, таму не магу там правіць амаль. Наконт назвы зразумеў, выпраўлю. Наконт катэгорый было б крута. А вось з навігацыяй трэба падумаць, як гэта робіцца. --Artificial123 (размовы) 20:06, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Хвіліна - адзінка вымярэння часу, вуглы мераем градусамі і мінутамі. --JerzyKundrat (размовы) 21:12, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Дзякуй, у шаблоне {{RA}} было няправільна. --Artificial123 (размовы) 21:19, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
А можна выцягнуць яшчэ сузор'е з карткі ў тэкст? Бо — галактыка. выглядае неяк не вельмі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:57, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Чаховіч Уладзіслаў, калі можна па каардынатам вызначыць сузор'е, тады пасля заліўкі ботам прабегчыся. Зараз не магу. --Artificial123 (размовы) 23:03, 22 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Artsiom91, бот шаблон {{Ізаляваны артыкул}} не дадаў. Адной праблемай менш. --Artificial123 (размовы) 09:42, 24 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Па-мойму лепш стварыць якасныя спісы, чым безліч стабаў. Не думаю, што хоць дзясятая частка з гэтых стабаў некалі будзе дапоўнена не статыстычнай інфармацыяй.--Hanylka (размовы) 00:26, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Калі гаварыць увогуле — ідэю заліўкі падтрымліваю. Колькасць артыкулаў у Белвікі павінна расці. Але паўстае пытанне якасці, тут можа сапраўды лепей правесці галасаванне супольнасці ці нейкім іншым спосабам вырашыць што і як заліваць, каб спрыяць напаўненню артыкулаў. PGC 6240 цалкам прымальны як стаб, але што зрабіць каб артыкул так стабам назаўжды і не застаўся...--Віт; размовы 20:36, 24 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Спадарства, тут старонка для галасавання. Бярэм удзел, галасуем, выкаўваем заўвагі, задаем пытанні. --Artificial123 (размовы) 15:19, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Рэкі без шаблона-карткі

Чаму ў некаторых рэк няма шаблона-карткі? Трэба дадаць. Medzianowsky (размовы) 10:11, 19 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Дадайце. --Artificial123 (размовы) 11:51, 19 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Няма грошаў, а значыць, і магчымасці. Medzianowsky (размовы) 12:44, 19 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Стала быць, трэба шукаць магчымасць зарабіць грошы. --JerzyKundrat (размовы) 12:53, 19 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Інтэрвікі

Чаму інтэрвікі ідуць не ў алфавітным парадку зараз? --Artificial123 (размовы) 09:38, 15 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Відаць, часова нешта было, зараз здаецца ўжо ўсё ў парадку.--Artsiom91 (размовы) 09:45, 15 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Тут не. --Artificial123 (размовы) 09:47, 15 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
На нядаўна рэдагаваных артыкулах могуць быць праблемы, але нулявая праўка ўсё выпраўляе.--Artsiom91 (размовы) 09:49, 15 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Адміндзеянні

Тут статыстыка адміндзеянняў за апошні год. Ну і навошта нам адміністратары з ніжняй паловы спіса? --Artificial123 (размовы) 23:33, 12 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Ліш массавыя чысткі спасуць Родзіну, астацца доўжэн толькі адзін!--178.172.187.9 11:34, 16 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Не адкрываецца --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:37, 17 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Адкрылася. Нешта я прапусціў, але як неадміністратары могуць выдаляць старонкі? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:40, 17 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
"Удзельнік сцёр старонку шляхам перазапісу". Маецца на ўвазе, што была перасылка, а стаў артыкул. --Artificial123 (размовы) 11:44, 17 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Паламаныя спасылкі на Вікісховішча

У артыкулах пра населеныя пункты і чыгуначныя станцыі Беларусі ёсць спасылкі на Вікісховішча, якія нікуды не вядуць. Medzianowsky (размовы) 21:33, 8 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Стварыце. --Artificial123 (размовы) 21:34, 8 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Або выдаліце тыя спасылкі, для якіх катэгорыі і праўда няма. --Максім Л. (размовы) 21:37, 8 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Гэта не варыянт, асабліва калі шаблоны падцягваюць звесткі з Вікідадзеных. Сёння катэгорыі няма, заўтра ёсць — гэта цяжка адсачыць, а шаблон ужо будзе выдалены. Магчыма варта змяніць сам шаблон, каб ён пісаў, што катэгорыі няма, але вы можаце дадаць свае фотаздымкі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:25, 8 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Добры дзень, супольнасць! У мяне маленькае пытанне, што рабіць з Прыднястроўем, а дакладней з іх «двухсцяжжам», неяк так:) Справа ў тым, што парламент непрызнанай нікім тэрыторыі «весяліцца па поўнай», і прымае 2 сакавіка 2017 г. рашэнне, што расейскі трыкалор атрымлівае статус другога дзяржаўнага сцяга. Але калі шаблоны ствараліся, нікому і ў галаву не магло прыйсці, што магчымы такі зыход падзей, у выніку чаго два сцяга размясціць у іх немагчыма. Што рабіць будзем?--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:43, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Не трэба выдумляць праблем на роўным месцы. Сцяг Прыднястроўя застаецца сцягам Прыднястроўя, у шаблоне ён адзін і будзе — гэта толькі шаблон-картка, якая не прэтэндуе на поўнае адлюстраванне ўсёй вядомай інфармацыі. Аб тым што сцяг Расіі стаў другім дзяржаўным, можна напісаць у тэксце ў адпаведных артыкулах — але, вядома, калі рашэнне парламента набудзе моц і ўвогуле стане зразумела, які менавіта статус атрымае расійскі сцяг (тэкст закона з'явіцца, напрыклад).--Artsiom91 (размовы) 13:38, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Мяркую, праблемы трэба вырашаць па меры іх паступлення. Сапраўды, калі будзе юрыдычнае абгрунтаванне падзеі, то і вырашым як адлюстраваць змены ў Вікіпедыі--Віт; размовы 10:31, 3 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

127 000

Які артыкул стаў 127 000-м? --Artificial123 (размовы) 10:41, 1 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Лютэранская кірха, Новачаркаск --Rymchonak (размовы) 10:52, 1 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Вікі-летнік 2017. Заяўка на грант

Вітаю, вікі-рэдактараў і актывістаў. Тут ваўсю пішам заяўку на грант для Вікі-летніка 2017.

Зараз ужо патрэбна вычытка, і калі у вас есць - дапаўненні. (Праўце адразу на мета, ці пішыце у каментарах пытанні, заўвагі). Калі вы з ангельскай не вельмі - глядзіце прэзентацыю (заяўка напісана па ей і канспекту з апошняй сустрэчы).

Заўвагі прымаюцца на працягу пятніцы і суботы.

Запрашаю вікі-рэдактараў падтрымаць справу - пазначыць свой нік (і абгрунтаванне) тут (пад надпісам Endorsements).

Усе, хто жадае прыняць удзел, як у падрыхтоўцы, так і потым у самім летніку - пішыце :) Летнік можа стаць першым злетам супольнасці са ўсей Беларусі, і абменам досведам. --Svetit (размовы) 23:49, 23 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Гаджэт

Новая штука, зацаніце. --Artificial123 (размовы) 22:39, 21 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Бачу 8 аграгарадкоў - як яны туды патрапілі? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:09, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Там не толькі ізаляваныя артыкулы, але і кластары (шэраг арытулаў, яія спасылаюцца адін на аднаго, а другія ні на адін з іх не спасылаюцца). У нас на шэраг сельсаветаў няма спасылак — вось аграгарадок з вёскамі звязаныя шаблонам, а больш на іх ніхто не спасылаецца.--Artsiom91 (размовы) 14:17, 2 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Прапановы

Перайменаванне

Усе артыкулы, у дачыненні да якіх вядзецца абмеркаванне на старонцы "Да перайменавання", павінны змяшчаць адпаведны шаблон ці ў самім артыкуле ці на старонцы размоў пра да яго. Хто за? Хто супраць? Тут нядаўна ўзнікла праблема з гэтым.

Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся. І так працы хапае. І ніякай праблемы няма. Калі перайменаванні масавыя, тады не трэба. --Artificial123 (размовы) 11:23, 19 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Інструкцыя па транслітарацыі з англійскай мовы

Стварыць прымітыўную інструкцыю па транслітарацыі ўласных імёнаў з англійскай мовы. Каб не існавалі адначасова "НЕльсаны Мандэлы" і "КенЭдзі". Інструкцыя будзе грунтавацца на падобных правілах рускай мовы па перадачы дакладных спалучэнняў гукаў і літар. Гэта пераважны тычыцца пытанняў "э" ці "е", якія ў большасці выпадкаў падпарадкоўваюцца логіцы ды аналагічным правілам з рускай мовы, але часам адбываюцца збоі (з прычыны таго, што часам аўтары БелЭн "не парятся" і пішуць, што хочуць, руйнуючы ўсю логіку). Хто за? Хто супраць?

ёсць такое Англійска-беларуская практычная транскрыцыя (Вікторка) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:17, 19 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Hanylka, праблема ў тым, што ніякіх правілаў для шырокага кола людзей не існуе. Але спадар Чаховіч Уладзіслаў прапаноўвае працу, якой мы можам карыстацца. Паколькі, як я казаў, у БелЭН не пахне ніякімі правіламі ды логікай увогуле. Асабліва гэта тычыцца перадачы галосных. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:35, 20 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Слова «Ўолтэр» паказвае, што гэтымі правіламі трэба вельмі асцярожна карыстацца. Але, вядома, што яны лепей, чым адсутнасць правіл.--Hanylka (размовы) 09:05, 20 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Вікі-летнік 2017. Сустрэча па падрыхтоўцы. Хто зацікаўлены?!

Раблю тут рэпост паведамлення ад Удзельнік:Mr. Zabej:

"Паважаны, вікі-актывіст,
На мой погляд зараз у вікі супольнасць Беларусі папаўняецца новымі людзьмі. Для таго каб умацаваць сувязі паміж новымі удзельнікамі і адмыслоўцамі варта сустрэцца ў рэале. Такой сустрэчай можа быць Вікілетнік.
Папярэдні пост з апытаннем, паказаў жывы інтарэс супольнасці да тэмы Вікілетніка 2017, але для пачатку падрыхтоўкі важна, каб мы сустрэліся і абмеркавалі ў рэале сумневы і пажаданні. Таму...
Запрашаю на вікі сустрэчу ў аўторак (21 лютага) вечарам, 19:00 пачынаем.
Асноўная тэма прэзентацыя ідэі "Вікілетніка". Я зраблю паўэр-поінт прэзентацыю, дзе апішу ідэю, прадстаўлю, што ўжо зроблена і адкажу на пытанні, наогул можна абмеркаваць усе рызыкі і хваляванні.
Задача сустрэчы: зацікавіць супольнасць і сабраць максімальна баяздольную каманду для падрыхтоўкі і правядзення. Насамрэч не так шмат трэба.
Чаму важна ўдзельнічаць на сустрэчы?
1. Разам вырашаем ці ладзім Вікі-летнік наогул у гэтым годзе? А час зручны таму, што ёсць шмат разагрэтых мясцовых супольнасцяў (навічкоў), іх цікавасць, пачынаецца вікі-клуб, конкурс Віківясна закручваецца. Гэта вельмі зручны момант для наступнага кроку ў развіцці супольнасці. Не факт, што ў наступным годзе можна будзе такую цікавасць сабраць без звышнамаганняў, таму час дзейнічаць.
2. Таксама без удзелу вікі-супольнасці, гэту задачу будзе складана асіліць. Неаходна дапамога не толькі ў складаных задачах, але і ў простых анлайн і афлайн задачах. Калі кожны возьме хаця б кавалачак, справа будзе зроблена разам, талакой.
3. Наогул, на мой погляд, Вікілетнік - мае сэнс, таму што можа стаць мерапрыемствам, дзе супольнасць аб'яднаецца ў рэале сумеснай справай і стане мацней.
Дата і дзень: аўторак, 21 лютага.
Пачатак 19:00
Адрас: Захарава, 77а, пам 2б.
Карта https://falanster.by/be/kantakt
#уаўторакабоніколі"

Хто будзе? Пішыце тут. Як-што - пытайце.--Svetit (размовы) 13:12, 18 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Вікі-летнік 2017. Самаарганізуемся?

Паважанае вікі-спадарства,

У нашых галовах назрэла ідэя - правесці Вікі-летнік ў сярэдіне гэтага года. Ідэю падтрымалі ​Удзельнік:KarlKori, Удзельнік:Svetit, Удзельнік:Hanylka, Удзельнік:Ihar Dorinel​ і пачалі самарганізоўвацца. Вядома, што целегу трэба рыхтаваць зімой для лета, таму дадаў тут апытанку. Якую тэму вам бы хацелася б раскрыць для ўдзельнікаў падчас мерапрыемства? Калі не маеце ФБ, проста напішыце тут у каментах ваша стаўленне або ваш удзел у мерапрыемстве. Буду удзячны.

На трэла бордзе пачалі рыхтаваць задачы.

З павагай, --Mr. Zabej (размовы) 12:53, 14 лютага 2017 (+03)[адказаць]

А дзе гэта будзе? Medzianowsky (размовы) 04:25, 7 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Дэдлайн для вызначэння ўдзельнікаў 15.05.2017. --Artificial123 (размовы) 14:27, 9 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Цікавенькае пра беларусаў і Вікіцытатах

Гляньце, шаноўнае спадарства, які цікавенькі артыкульчык забацаў нехта Yaraslau Zubrytski пра беларусаў. Вось тутака глядзіце. Адтуль вынікае ў прыватнасці, што беларусы ледзь не быдла, ну ці, самае мяккае, маўклівыя панурыя парабкі, якія любяць халяву, а не сваіх "гэрояў", да якіх, відаць, адносіць сябе вышэйзгаданы Yaraslau Zubrytski. Бо ўзяўся ж данесці праўду да "быдланоў" і "адкрыць ім вочы".

Малайчынка, добра падабраў цытаты, што тут скажаш.

У мяне пытанне да ўсіх, гэта нармальна? --2001:638:504:C00E:223:AEFF:FEA6:2ECF 16:48, 6 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Гэта нармальна, артыкул можна дапісываць, кропка. Гэткі флуд на форуме варта ўдаляць, бо смахвае на правакацыю з мэтаю траўлі ўдзельніка: "Малайчынка", "вынікае што беларусы быдла", "данесці праўду да быдланоў", пераход на асобу рэдактара - дастаткова для прафілактычнага бана.--178.172.187.9 13:02, 16 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Ну, тут усё проста — дадайце ў артыкул іншыя цытаты пра беларусаў: беларусаў-талентаў, беларусаў-барацьбітоў, разумных і прыгожых! Кожны хай дадасць, не забаронена ж --Віт; размовы 17:01, 6 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Можна толькі «падзякаваць» Яраславу, што ён не толькі знайшоў такое, але яшчэ і вырваў з кантэксту ў большасці выпадкаў. А са Сп. У. Някляевым, я напрыклад, цалкам згодзен.--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:11, 6 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Europeana/1914-18

Раю азнаёміцца. Што з гэтага можам зрабіць? --Artificial123 (размовы) 21:54, 3 лютага 2017 (+03)[адказаць]

К гісторыі Палесся

Беларусь-Украіна: маскоўскі погляд.--Ohlumon (размовы) 13:31, 29 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

А што тут абмяркоўваць, нейкія трызненні ў быццам бы "Літаратурнай газеце"? Ай ну, маскоўскі погляд усім даўно вядомы. І да гісторыі ён не мае ніякіх адносін. Ну не растлумачыш такім як спадар Назараў, што байцамі АУН на поўдні Беларусі былі менавіта мясцовыя жыхары. Не растлумачыш, што дзейнасць украінскай культурніцкай арганізацыі "Просвіта" ў міжваенны час у паасобных паветах Палескага ваяводства набыла вельмі вялікую папулярнасць, у адрозненні ад аналагічных беларускіх арганізацый. Ну не разумеюць яны, што яшчэ перад вайной палешукі былі этнасам без нацыі, і украінскія актывісты працавалі ў гэтым накірунку куды больш паспяхова, чым нашыя. І ніводзін спадар Назараў не пагадзіцца з вышэй згаданымі фактамі, бо гэта проста не ўлягаецца ў іх светапогляд, бо яны проста не ведаюць беларускай, украінскай і польскай гісторыі, але чамусьці вельмі любяць разважаць на гэтыя тэмы.KarlKori (размовы) 23:47, 29 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Пан KarlKori, дык ў белвікі гісторыі Палесся нема. Ёсць Гісторыя Інданезіі. Якая беларускаму чытачу як трусу гальштук.--Ohlumon (размовы) 15:53, 31 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Ohlumon, штосьці хочаце — напішыце. А то ўжо як аналаг удзельніка Kv75, толку ніякага, адны размовы. --Artificial123 (размовы) 15:59, 31 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Ну, я зрабіў болей 500 артыкулаў пра Беларусь, трохі прытаміўся. Яны амаль ўсе перакладзены удзельнікамі белвікі. Не магу кідацца на кожную тэму. Апошняя мая Краязнаўства Беларусі. Дарэчы, Artificial123, вы з Адраджэннем мяркуеце разбірацца?--Ohlumon (размовы) 16:54, 31 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
А якім я бокам да яго? --Artificial123 (размовы) 17:01, 31 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Памыліўся ў назве - Гл. СА Беларускае нацыянальнае адраджэнне.--Ohlumon (размовы) 09:25, 2 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Чытайце апошнюю маю рэпліку на СА артыкула. --Artificial123 (размовы) 09:54, 2 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Спадар Ohlumon, асобныя артыкулы па Палессю ёсць. Дакладна бачыў па лінгвістыцы і дойлідству, помнікі архітэктуры Палесся ўвогуле вельмі добра прадстаўлены. Лакуны ёсць, так, яны ў нас паўсюль, але праца не стаіць на месцы. Немагчыма закрыць усе дзіркі наяўнымі сіламі. Таму давайце проста працаваць над ліквідацыяй недахопаў. KarlKori (размовы) 16:09, 31 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Бумажных крыніц хапае, але ў мяне нема часу і магчымасцей іх збіраць і аналізаваць. Які сэнс дзіркі затыкаць? Тут патрэбен вялікі артыкул з вельмі крыніцамі.--Ohlumon (размовы) 16:54, 31 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Так, такі артыкул патрэбен.. Але я, напрыклад, яго пакуль не пацягну таксама.KarlKori (размовы) 17:07, 31 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Галасаванне па крытэрыях значнасці спартсменаў

З 1 лютага праводзіцца галасаванне па прыняцці крытэрыяў значнасці спартменаў. Да пачатку галасавання можна ўносіць змяненні ў праект, выказваць заўвагі, прапаноўваць дадатковыя пытанні для галасавання.--Artsiom91 (размовы) 10:58, 23 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

На гэтым усё і скончыцца:) Не хачу нікога абразіць, але чамусьці, калі справа даходзіць да правіл, усе ўдзельнікі БелВікі выказваюць проста фантастычную абыякавасць. Ды што там казаць пра ўдзельнікаў, калі з 8 адмінаў (не лічачы Wizardist'а), удзел у абмеркаванні і галасаванні ўзялі толькі 4. А потым, гэты, мякка кажучы жмуток правілаў, будуць выклікаць сумневы, спрэчкі і г.д. Hey! адміны (Belarus2578, Maksim L., Дзяніс Тутэйшы, Хомелка) выкажыце хоць Вы сваю думку :)))--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:05, 6 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Гэта не абыякавасць, Дзяніс, гэта трое дзяцей і муж з домам :). Я пра спартсменаў пішу толькі з энцыклапедый за вельмі маленькім выключэннем, так што ўсе мае значныя па агульнаму крытэрыю для асоб, без спецыяльных. Я не спец і практыкі не маю, таму і сказаць мне асабліва няма чаго па тэме. Адміны зусім не абавязаныя ўдзельнічаць у кожным абмеркаванні абы толькі нешта ляпнуць.--Хамелка/ разм. 18:41, 6 лютага 2017 (+03)[адказаць]
Выказаўся на адпаведнай старонцы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:22, 7 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Планы БелЭн

Гэта тут.--Ohlumon (размовы) 22:12, 21 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Спадзяюся, што новая Беларуская энцыклапедыя будзе выдадзена па-беларуску, а не як нядаўнія «Республика Беларусь», «Регионы Беларуси» ды іншыя… Дарэчы, пра само выдавецтва ў нас няма артыкула --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:39, 22 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Спадзяюся, што і сайт Беларускай энцыклапедыі будзе па-беларуску. --Rymchonak (размовы) 11:01, 22 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
  • Невядома, што атрымаецца. Энцыклапедыя "Рэспубліка Беларусь" здзіўляе непрафесіяналізмам: артыкулы нейкія кароткія, 70% больш за палову наогул без зносак, без літаратуры. Баюся, што гэтыя 39 рэдактараў і аб Вікіпедыі не чулі.--Ohlumon (размовы) 15:14, 22 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Пра Вікіпедыю ведаюць, бо ў энцыклапедыі «Максім Багдановіч» ёсць артыкул «Багдановіч і інтэрнэт», дзе напісана пра Вікіпедыю. У БСЭ артыкулы правяраліся па 6-7 разоў і ганарар за артыкул (больш за 30001 знак) дасягаў 400 савецкіх рублёў. Усё змянілася. --Rymchonak (размовы) 19:45, 22 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Rymchonak, Энцыклапедыя Багдановіча вельмі неблагая, але гэта выключэнне. Энцыклапедыя Скарыны - абы што. Электронная энцыклапедыя па-беларуску? У гэту Электронную энцыклапедыю яны засунуць тое, што у іх ёсць. Нічога лепшага яны зрабіць не змогуць. І, на здіўленне, шмат артыкулаў будзе вельмі)) падобны на артыкулы беларускай Вікіпедыі. Адзін у адзін.--Ohlumon (размовы) 19:55, 22 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
неяк пужае гэткі настрой:
" ...6-томнае выданне энцыклапедыі «Гісторыя Беларусі» рыхтаваліся напрыканцы мінулага стагоддзя, у нейкім сэнсе на хвалі рамантызму незалежнасці. Сёння, калі суверэнная Беларусь адбылася, калі асэнсаваны многія гістарычныя падзеі, калі Беларусь выпрацавала і мае свой погляд на сусветную супольнасць і імкнецца актыўна ўдзельнічаць у стварэнні мірнага і стабільнага свету, важна даць грамадству дакладна вывераныя і абгрунтаваныя веды пра ўсё гэта... "

--Віт; размовы 14:25, 26 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Вось размова пра гэта. І пра вашу Гародню.--Ohlumon (размовы) 23:58, 28 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

CEE Spring 2017

Варта дапрацаваць спіс артыкулаў на Віківясну, выкінуць артыкулы, якіх няма на англійскай, дадаць, можа, нейкіх новых. Стары спіс тут. --Artificial123 (размовы) 18:40, 19 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Наяўнасць артыкула на англійскай мове - гэта крытэрый не для нас, пра Беларусь у Англійскай Вікіпедыі мізэрная колькасць інфармацыі, асабліва пра культуру - няма артыкулаў ні пра архітэктуру Беларусі, ні пра віленскае барока, ні пра Цэнтральны батанічны парк, ні пра Верхні Горад, ні пра музей народнага дойлідства, ні пра Біблію Скарыны, ні пра Хатынь, ні пра Гомельскі палац, ні пра што! --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:52, 19 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Затое літаральна на днях патрапіла на дастаткова нядрэнны артыкул пра ўласна культуру Беларусі :), прынамсі, як і ўкраінская версія, лепшы за наш--Хамелка/ разм. 19:14, 19 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Ну і адкуль яна з'явіцца на іншых мовах (балгарскай, венгерскай, сербскай), калі артыкулы нашы не маюць адпаведнікаў на папулярных мовах? --Artificial123 (размовы) 18:59, 19 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Жаданне + перакладчык --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:39, 20 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Valgevene gootika - эстонцы пераклалі артыкул пра беларускую готыку з беларускага артыкула, хоць прасцей было перакласці артыкул з англійскай мовы (але не вельмі поўны артыкул) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:45, 20 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Гэта хутчэй выключэнні з правілаў. --Artificial123 (размовы) 12:55, 20 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Калі зыходзіць з мінулага конкурсу — пра Беларусь не пішуць ні з артыкулам у Англійскай Вікіпедыі, ні без такога артыкула. Любы артыкул пра Беларусь на ВікіВясне - выключэнне з правілаў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:20, 20 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Наконт "дадаць" - можна прызёраў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2016 года ўключыць у спіс --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:17, 20 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Тых, якія ёсць у нас, дадаў. --Artificial123 (размовы) 20:30, 22 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Спадары з ne-tarask пішуць, што спіс будзе агульны. Таму варта распрацаваць сваю персію і аб'яднаць з іх. --Artificial123 (размовы) 18:24, 7 лютага 2017 (+03)[адказаць]

125000 артыкул

Створаны 125000 артыкул. --Rymchonak (размовы) 08:53, 18 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
І які стаў юбілейным, цікава?--Хамелка/ разм. 10:49, 18 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Такійскі працэс. --Rymchonak (размовы) 10:50, 18 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Таемнасці Вікіпедыі

Цікавая размова.--Ohlumon (размовы) 11:49, 17 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Тое, што ўкраінская Вікіпедыя — памыйніца, і так усе ведаюць. --Artificial123 (размовы) 12:17, 17 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Як кажуць, "Начали за здравие, кончили за упокой". Патэнцыйна цікавая дыскусія пра месца дзяржавы ў вікіпедыі перарасла ў звычайнае цкаванне Украіны. А вам, спадар Artificial, хачу зрабіць заўвагу, хоць мы з вамі незнаёмы - паводзьце сабе дастойна, асабліва ў дачыненні да нашых паўднёвых калег. KarlKori (размовы) 12:44, 17 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Artificial123, і ад мяне заўвага, будзем весці сябе дастойна. Дадаткова дадам, што часцяком карыстаюся ўкраінскімі артыкуламі пра расліны, якія вельмі навукова створаны і пададзены, ніякімі памыямі там і не цягне. Таксама там шмат вельмі добрых матэрыялаў па сусветнай культуры, гісторыі і геаграфіі, а ваша меркаванне хутчэй ставіцца да палітычна-нацыянальнага сектару артыкулаў, які не такую ўжо і вялікую частку раздзелу займае.--Хамелка/ разм. 12:53, 17 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Супольнасць Беларускай Вікіпедыі таксама "бульбабандэраўская", калі зыходзіць з логікі спадара, які пакутуе на настальгію па саўку. Але Беларусь і Расія зараз не вядуць вайну, таму ў такіх артыкулах пра нас ніхто не зацікаўлены. Артыкулы пра палітыку ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне - гэта кропля ў моры добрых артыкулаў пра культуру, прыроду і інш., якія існуюць ва Украінскай Вікіпедыі, але менавіта за гэтай кропляй пільна сочаць такія выданні і такія вікірэдактары. Выказвані пра якасць адукацыі, асаблівасці ўкраінскай мовы і паходжанне казакоў увогуле каментаваць не буду. Аўтару лепей задумацца, чаму Вікіпедыі на нацыянальных мовах краін постсавецкай прасторы пішуць амаль выключна ангажаваныя ўдзельнікі. Без гэтага ідэалагічнага шлаку артыкул у прынцыпе цікавы — сумна, што беларуская дзяржава не звяртае ніякай увагі на наш раздзел...пакуль не звяртае. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:00, 17 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Мяне тут больш зацікавіла швецка-філіпінская статыстыка.--Ohlumon (размовы) 13:32, 17 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Паглядзеў я старонку гэтага nickpo у рувікі, пачытаў яго газетныя артыкулы, да прыкладу [4]. Вынік: «чья бы корова мычала», такі ж ангажаваны, як і тыя, каго ён крытыкуе. --Віт; размовы 13:15, 26 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Sorry for writing in English. Dear Belarusian community,

Last year your community participated at CEE Spring in Belarus and we invite you to participate in this year's contest! Local organisers, please subscribe to the mailing list at https://lists.wikimedia.bg/mailman/listinfo/ceespring-localorganisers, add your community at the Meta page with the participants and discuss this year's edition of the contest on its talk page (Talk:Wikimedia CEE Spring 2017/Participants). There you will also find information on some of the things expected from the local organisers. We are looking forward to reading from you soon!

On behalf of the international organisers, -- Ата (размовы) 00:39, 17 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Вікі-тэхналогіі ў адукацыі. 21 студзеня

На працягу восеньскага семестру 2016 года Svetit на факультэце Радыёфізікі, БДУ, замест рэфератаў давала студэнтам заданні па рэдагаванню Беларускай Вікіпедыі ў межах лабараторных работ па агульнай фізіцы. Каб адрэфлексаваць зробленае - раблю сустрэчу для усіх жадаючых. На сустрэчы я распавяду на колькі гэта атрымалася, які быў поспех, якія цяжкасці і якія падводныя камяні.

Разгледзем наступныя моманты:

  • Навошта даваць заданні ў Вікіпедыі?
  • Як уціснуць майстар-клас па Вікіпедыі ў шчыльны расклад студанта?
  • Якое даць заданне студэнтам і што казаць на майстар-класе?
  • Як адсочваць прагрэс рэдагаванняў?
  • Як камунікаваць са студэнтам(кай) падчас задання і запрасіць яго(яе) на залік?
  • Колькасныя і якасныя вынікі для Вікіпедыі
  • Ідэі для паляпшэння працы ў Вікіпедыі.
Сустрэча адбудзецца 21 студзеня, а 15.00, на базе Фаланстэра (вул. Захарава 77а, пам 2).

Пасля сустрэчы мы будзем святкаваць 16-годдзе Вікіпедыі і абмяркуем будучыя планы, у тым ліку, як зладзіць Вікі-кэмп у гэтым годзе.--Svetit (размовы) 18:33, 16 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Шукаем! Вікіпедыстаў ў іншых гарадах

Едзем у бліжэйшыя тыдні ў Магілёў, Віцебск, Гародню, Берасце і Астравец праводзіць вікі-лекцыі ў партнёрстве з Мовананова. Можа маеце знаёмых вікіпедыстаў у гэтых гарадах? Добрая нагода пазнаёміцца, навесці масты. Буду ўдзячны любым кантактам. --Mr. Zabej (размовы) 20:33, 14 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

На конт Гародні, гэта па адрасу. А што трэба? Віт; размовы 20:36, 14 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Можна проста ўбачыцца развіртуаліцца, абмяняцца навінамі. Плюс мы можам падзяліцца ідэяй вікілетніка, які можна зладзіць у гэтым годзе. --Mr. Zabej (размовы) 13:50, 15 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Гады ў гісторыі метрапалітэна

Шаноўнае спадарства, працуючы з катэгорыяй «Старонкі малога аб'ёму» заўважыў, што ў нас багата артыкулаў «….год у гісторыі метрапалітэна». Змест, звычайна, паўрадкі альбо радок. Перспектыў для развіцця, напрыклад «1902 год у гісторыі метрапалітэна», 1912 год у гісторыі метрапалітэна", няма. Мая прапанова: зрабіць гэтыя артыкулы на звычайныя гады, а змест перанесці ў раздзел «Падзеі». Вашы меркаванні. --Rymchonak (размовы) 12:00, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Вы маеце на ўвазе «зрабіць перасылкамі»? Тады Сімвал голасу «за» За. --Artificial123 (размовы) 12:08, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Так, я прапаную іх зрабіць перасылкамі. --Rymchonak (размовы) 12:13, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
На мой погляд трэба пакінуць як ёсць. Зроблены вялікі аб'ём працы па стварэнню метрапалітэнаўскай храналогіі, навошта выдаляць? 1902 і 1912 можна дапоўніць выявамі ці схемамі, стварыць навігацыйную табліцу, ёсць варыянты... Віт; размовы 12:21, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Сэнс храналогіі без зместу? Напрыклад, чалавек пераходзіць на арт. «1987 год у гісторыі метрапалітэна» і знаходзіць паўрадкі. Лепш перанесці інфармацыю пра адкрыццё Каірскага метро ў арт. «1987», раздзел «Падзеі». Лепш мець змястоўныя артыкулы пра гады ў Вікіпедыі, чым множыць «агрызкі». --Rymchonak (размовы) 12:30, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
А чалавека, які пераходзіць менавіта на "Год у гісторыі метрапалітэна", мала хвалююць іншыя падзеі, ды і шукаць сярод іх метрапалітэн не вельмі хочацца. Думаю, лепш аб'ядноўваць у артыкулы кшталту "Дзесяцігоддзі ў гісторыі метрапалітэна", зрабіўшы секцых па гадах. Калі ў десяцігоддзі шмат зместу, то можна і па гадах пакінуць. У выпадку, калі артыкул пра десяцігоддзе разрасцецца, можна будзе зноў на гады падзяліць (а вось з артыкула пра проста 1902 год гэта будзе зрабіць куды цяжэй).--Artsiom91 (размовы) 12:59, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Безумоўна падтрымаю такі варыянт, сама зайшла пра яго напісаць.--Хамелка/ разм. 16:26, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Як раз-ткі, метрапалітэнаўскі артыкул пра 1987 год можна дапаўняць бясконца. Ніхто гэтага не робіць - другое пытанне, таму і агрызак. Віт; размовы 12:55, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
ІВ няма, перспектыў развіцця няма. Сімвал голасу «за» За. --Kalinowski (размовы) 12:28, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Тарашкевіца ў Вікікрыніцах

Спадар Yaraslau Zubrytski, відаць, мае намер аслупаваць Беларускі Вікіцытатнік шаблонамі і службовымі старонкамі на тарашкевіцы. Наколькі я разумею, ніякай дамоўленнасці аб сумесным карыстанні гэтым праектам з тарашкевічамі не было (у адрозненне ад Вікікрыніц), таму на be.wikiquote.org варта прытрымлівацца акадэмічнага правапісу. Сітуацыя ўскладняецца тым, што ў Беларускага Вікіцытатніка адсутнічаюць правілы і адміністратары. Што прапануеце? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:48, 10 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

А хто ствараў Вікі-цытатнік? --Rymchonak (размовы) 21:05, 10 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Ініцыятараў не ведаю, магчыма, Maksim L. памятае --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:13, 10 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Ствараў Юры Тарасевіч і інтэрфейс ад пачатку нарматыўным правапісам, цытаты, вядома, мусілі давацца на правапісе арыгіналу, калі яны зыходна беларускія. Прапаную, напісаць Ю.Зубрыцкаму пра гэта і ўжо глядзець на рэакцыю. --Максім Л. (размовы) 11:06, 11 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Беларускія Вікінавіны

Што супольнасць думае наконт гэтага? Вікінавіны — фактычна адзіны значны вікі-праект, які не мае беларускамоўнай версіі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:23, 10 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

У Вікіпедыі ўжо паўгода як працуе стужка актуальных падзей на галоўнай старонцы. І, на мой погляд, пакуль не апраўдвае сваё існаванне. Навіны не заўсёды абнаўляюцца рэгулярна (за апошнія два тыдні, прыкладам, нічога няма), а калі і абнаўляюцца, то спасылкі часта застаюцца "чырвонымі" або на ру-вікі. Я думаю, што ўсё ж мэта стужкі была ў тым, каб падштрухнуць удзельнікаў да стварэння артыкулаў аб актуальных падзеях. На практыцы, некаторы час артыкулы ствараліся, але потым супольнасць страціла цікавасць да стварэння (яшчэ часам навіны абнаўляюцца, але артыкулы не пішуцца). Таму варта падумаць, ці патрэбна завадзіць асобны праект, да якога хутчэй за ўсё хутка страціцца цікавасць і ён заглохне.--Artsiom91 (размовы) 11:30, 10 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Думаю, што гэта з-за таго, што ўдзельнікі не лічаць навіны апошніх тыдняў цікавымі. Насамрэч я лічыў, што стужка навін і столькі не працягне :) Пытанне наконт чырвоных спасылак і перасылак на іншыя раздзелы варта абмеркаваць асобна - нешта апошнім часам мне не падабаецца гэты "ўяўны дабрабыт". Беларускія Вікінавіны, пры наяўнасці зацікаўленых удзельнікаў, маглі б падтрымліваць актуальнасць навін у гэтай стужцы. Самі ж Вікінавіны падтрымліваюцца, напрыклад, у рускім раздзеле, за кошт навінавых парталаў са свабоднай ліцэнзіяй. Ці ёсць падобныя рэсурсы на беларускай мове? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:25, 10 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Калі гэта падыходзіць, то ёсць беларускамоўныя версіі сайтаў агенцтваў навін Белапан і БелТА, можна карыстацца іх рэсурсам. KarlKori (размовы) 09:29, 11 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
У іх "усе правы абаронены", а нам патрэбны свабодныя ліцэнзіі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:51, 11 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
А калі напісана "Усе правы абаронены", і побач "Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi)", можна такое тут выкарыстоўваць? KarlKori (размовы) 12:27, 11 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Не, нават калі проста "Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi)" без "Усе правы абаронены" --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:14, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Тады проста без варыянтаў, бо ўсё, што я бачыў, альбо з "правы абаронены", альбо з рэмаркай пра гіперспасылку. Апошняе пытанне на гэтую тэму - калі хто-небудзь дазволіць выкарыстанне сваіх навін канкрэтна для вікіпедыі, ці падыдзе такі варыянт? Маю кантакты рэдактара Нашай Нівы Андрэя Скурко, можна паспрабаваць дамовіцца.KarlKori (размовы) 12:31, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Ёсць карысны спіс беларуских рэсурсаў на Creative Commons. Далёка не ўсе пра навіны, але хоць нешта. Віт; размовы 08:34, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Я цалкам падтрымліваю выхад Вікінавін і Вікігіда па-за межы інкубатара! Віт, размовы 11:38, 10 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Калісьці стварыў некалькі навін у Інкубатары, але праца ў ім - гэта здзек з бясконцымі прэфіксамі і абмежаваным функцыяналам. Цікава, а наколькі актыўным павінен быць праект у Інкубатары, каб яго ўхвалілі? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:00, 10 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Таксама падтрымліваю ідэю, аднак і пан Арцём мае рацыю; таму пры магчымасці буду ствараць артыкулы на падставе актуальных навін. KarlKori (размовы) 12:14, 10 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Аб'яднанне беларускіх вікіпедый па прыкладзе сербскай

Прывітанне ўсім. Я нядаўна на гэтым праекце, але, спадзяюся, паднятае мною састарэлае і балючае для беларускамоўнага кам'юніці пытанне знойдзе водгук, і мы нарэшце пачнем хоць нейкую працу па яго вырашэнні.

Як новы ўдзельнік, я бачу некалькі кірункаў развіцця беларускай вікіпедыі — гэта даданне новых артыкулаў, паляпшэнне старых (у першую чаргу, датычных менавіта Беларусі), паляпшэнне паказчыка глыбіні.

Існаванне двух моўных раздзелаў стварае шмат сур'ёзных праблемаў — як для наведвальнікаў, так і для аўтараў. Пералічваць іх не мае сэнсу, гэтыя праблемы відавочныя. Адзіны выхад, які я бачу, гэта вяртанне да існавання адзінага варыянта беларускай вікіпедыі. Пэўна, нехта чакае, што раздзел класічным правапісам паціху заглохне сам; нехта выступае за закрыццё магчымасці яго рэдагавання. Не, ні тое, ні тое не паспрыяе вышэйазначаным мэтам развіцця праекта. Хочацца, каб прыхільнікі тарашкевіцы працягвалі сваё плённую працу, каб не было два лагера, і абодва моўных праекта ўзаемна ўзбагачалі адзін аднаго, знаходзячыся пад аднім дахам.

Відаць, у далёкім 2007 годзе не было іншага выйсце, як законны развод. Але сёння ў нас ёсць магчымасць мірна вырашыць усе спрэчкі, скарыстаўшыся станоўчым вопытам нашых калег з іншых моўных раздзелаў.

Спадарства, чаму б нам не пайсці шляхам сербскай вікіпедыі? Там наведвальнік можа лёгка пераключацца паміж двума варыянтамі правапіса — кірылічным і лацінскім. Як я разумею, артыкул пераводзіцца на іншы правапіс у аўтаматычным рэжыме. Гэта ідэальны для нас варыянт! Я думаю, фонд вікімедыя пойдзе нам насустрач, асабліва калі мы зможам аб'яднаць у сваім звароце ўдзельнікаў абодвух беларускіх праектаў. Такім чынам, беларуская вікіпедыя набудзе новы імпульс для развіцця; адначасова вырасце і колькасць артыкулаў, і іх глыбіня. А прыхыльнікі абодвух правапісаў змогуць спакойна працягваць сваю працу.

Вось так я бачу вырашэнне нашай старой праблемы. Загадзя выбачаюся, калі па прычыне свайго неафіцтва я не разумею нейкіх відавочных момантаў, з-за якіх немагчыма рэалізацыя прапанаванага сцэнара. Спадзяюся на рэакцыю супольнасці. KarlKori (размовы) 17:22, 8 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

А ўжо няма двух лагераў, раздзел таракевіцай фактычна мёртвы — за мінулы месяц у ім напісаны ўсяго 82 артыкулы. Аб'яднанне Беларусіх Вікіпедый бачу ў пераходзе яшчэ актыўных рэдактараў у наш раздзел, але яны гэтага ніколі не зробяць з ідэалагічных прычын. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:00, 8 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Так, згаджуся. На раздзеле класічным правапісам засталося літаральна некалькі актыўных аўтараў. Але ёсць свае але:
1. Актыўная праца нават гэтых некалькіх чалавек будзе карыснай для развіцця агульнага беларускага сегмента, калі правесці аб'яднанне.
2. Ужо напісаныя артыкулы на тарашкевіцы — артыкулы, датычныя Беларусі, часта на тым раздзеле лепшыя за нашыя. Я ўжо маўчу пра велізарную колькасць артыкулаў, якія ёсць там, і якіх няма тут — пераносіць усю гэтую інфармацыю рукамі проста нерацыянальна.
3. Чакаць, пакуль той раздзел згасне сам, гэта значыць наносіць прамую шкоду і нашаму раздзелу; людзі, якія наведваюць вікіпедыю, бачаць дзве беларускія версіі, і беларускамоўны трафік раздзяляецца на дзве часткі. Такім чынам мы, па сутнасці, губляем массу чытачоў (па статыстыцы, 0,009 % усіх праглядаў па вікіпедыі ідзе на наш раздзел, 0,003 % — на класічны. Мізер, але ў нашай культурнай сітуацыі істотны кожны чытач) і, я лічу, нават частку аўтараў.
4. Пакуль хоць толькі адзін чалавек хоча пісаць і чытаць тарашкевіцай, варыянт з класічным правапісам мае права на існаванне. Але асобнае суіснаванне раздзелаў — гэта, паўтаруся, прамая шкода беларускай вікіпедыі. KarlKori (размовы) 18:17, 8 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Тэхнічна немагчыма зрабіць «пераключальнік» з тарашкевіцы на акадэмічны правапіс (і наадварот), бо гэта не графічныя сістэмы (кірыліца-лацініца) як у выпадку з сербскай мовай. У нас розная тэрміналогія, розныя падыходы да ўласных назваў і г.д. Пытанні ж наконт аб'яднання варта задаваць на форуме Вікіпедыі тарашкевіцай, каб ведаць, ці патрэбна ім гэта, чаго яны хочуць — бо гаворка ідзе не пра аб'яднанне ў нешта новае, а пра зліццё з нашым меншага раздзела. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:58, 8 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Калі казаць пра тэхнічную магчымасць-немагчымасць такога пераключальніка, гэта нажаль па-за маёй кампетэнцыяй. Агучаныя вамі праблемы сапраўды маюць месца быць, аднак, мне падаецца, каб быць цалкам упэўненым, ці можам мы спадзявацца на паспяховая аб'яднанне, варта звязацца з прадстаўнікамі фонда Вікімедыя. Калі яны дадуць дабро, можна будзе правесці перамовы з прадстаўнікамі вікіпедыі класічным правапісам.
Вось што дае надзею на паспяховае развіццё падзей. У двух словах: аўтаматычны пераклад з кірыліцы на лацінку гэта толькі першая частка працы, якая вялася ў сербскім раздзеле. Зараз вядзецца праца па даданню ў сербскі раздзел магчымасці чытаць артыкулы на двух мясцовых дыялектах. Каб аўтаматычны пераклад на мясцовыя дыялекты быў паспяховым, ствараюцца адмысловыя табліцы, куды заносяцца ўсе адрозненні паміж імі. Гэта значыць наступнае — механізм, які вырашае праблему адрознасці паміж класічным і афіцыйным беларускімі правапісамі, ужо распрацаваны. Нам застанецца толькі скарыстацца гэтым задзелам. KarlKori (размовы) 19:30, 8 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Няхай існуюць два раздзелы па-беларуску, як і па-нарвежску. --Rymchonak (размовы) 19:20, 8 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Мяркую, вельмі карыснае можа быць пачынанне. Трэба абавязкова працаваць у гэтым кірунку. Беларусы (у адрозненні ад нарвежцаў) знаходзяцца не ў той сітуацыі, каб драбіць мову па розных раздзелах — і без таго на ёй размаўляе крытычна нізкая колькасць грамадзян. І статыстыка дрэнная: паводле даных 2013 года толькі 1,6 — 1,8% беларускіх наведвальнікаў Вікіпедыі чытаюць менавіта беларускамоўны раздзел, тэндэнцыя і сёння такая. Які сэнс стварэння клонаў: наркамаўка, тарашкевіца, можа яшчэ раздзел лацінкай стварыць?))) Бачу ідэалагічныя спрэчкі паміж удзельнікамі раздзелаў, прычыны, якія прывялі да «разводу», шкада. Я ўсё разумею: і тэхнічную складанасць сербскага «пераключальніка» у нашых умовах, і адсутнась адмыслоўца, які б заняўся справай... Але напрамак слушны, трэба ісці менавіта гэтым шляхам. Віт, размовы 09:46, 9 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
А можа дастаткова ўсім перайсці на людскі правапіс і не займацца цешаннем пачуцця "ўляснай найважнасьці"? Ці нехта сапраўды думае, што ад клясычнага правапісу ёсць хоць якая карысць для ЖЫВОЙ беларускай мовы?
Калі хто хоча губляць свой час на пісаніну на "бэлярускім клясычным" жаргоне, хай губляюць. Да рэальнай жывой беларушчыны яны маюць мала дачынення. Вось хай і жывуць у сваім выдуманым свеце "сапраўднай клясычнай бэлярускай" мовы. Нашто разбураць іх утульны ілюзійны сусвецік?! --2001:638:504:C00E:223:AEFF:FEA6:2ECF 14:28, 9 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Паважаны KarlKori,

1. Пакуль няма не толькі скрыпта для аўтаперакладу туды-сюды, але і чалавека, як гатовы пачаць працу над ім. І пакуль гэта не зменіцца, ні аб чым дамаўляцца з Фондам не мае сэнсу. 2. На самай справе, адсутнічае, як вы кажаце, «велізарная колькасць артыкулаў» у тарвікі, якіх няма ў нас. Нават стабаў, якія не маюць івік, ужо амаль не засталося, не кажучы пра істотна вялікія артыкулы. Чаховіч, напэўна, можа ўдакладніць, але не думаю, што гэты пул перавысіць тысячу артыкулаў, што пры нашых аб'ёмах і за выняткам відавочна нязначных артыкулаў зусім не крытычная колькасць. 3. Ідэалагічна мы рады любым удзельнікам, якія завітаюць у наш раздзел з пазітыўным унёскам. 4. Пры гэтым трэба памятаць, што тарашкевіцы крытычна бракуе нармаванасці, нажаль. Фактычна, яны маюць небагата аўтарытэтных крыніц, якія задаюць элементарныя правілы арфаграфіі. Нават у нашым «акадэмічным» правапісе, лайдакі-акадэмікі не дапрацоўваюць з правіламі транслітэрацый з іншых моў і з цэлай гарой іншых момантаў, што ўжо казаць пра іх сітуацыю. Нормы няма ў іх. Ня-ма! Праблему магла б выправіць шырокая база ўзусу розных словаў, але і гэтага яны не маюць. Такім чынам, будучыні ў іх няма, і мне праўда шкада з гэтага, таму што варыянтнасці і дыялекты дапамагаюць трымаць мову здаровай. Адзіны правільны варыянт у кожнай сітуацыі для мовы — гэта як блізкароднаснае скрыжаванне ў генетыцы.

Падвынікую. Пытанне пра аб'яднанне задаюць многія, але ўсе яны маюць пасыл «зрабіце што-небудзь з гэтым самі», а ў ініцыятыўнай групе, якая гатовая да рэальнай працы, на сёння толькі вы адзін. І вы самі кажаце, што вы не маеце дастаткова ведаў. А іншыя тут акрамя гэтага яшчэ і жадання да аб'яднання не маюць. І з гэтым усім нам давядзецца далей жыць…--Хамелка/ разм. 00:18, 9 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Як чалавек, які ствараў свайго бота адмыслова для "перакладу" артыкулаў з тарашкевіцы, магу запэўніць, што стварыць нейкі "пераключальнік" паміж правапісамі немагчыма, бо занадта шмат "але". Калі б справа тычылася толькі мёртвых літар -ь-, то нейкае выйсце знайшлося б, а так не. У будучыні, верагодна, нейкія нейрасеткі змогуць з гэтай праблемай справіцца. Яшчэ трошкі пра аб'яднанне: вось свежы прыклад таго, што адбывалася ў Беларускай Вікіпедыі да раз'яднання. Хачу заўважыць, што ў Вікіцытатніку няма адміністратараў, таму ёсць рызыка, што ён, толькі ажыўшы, ператварыцца ў пярэстую сметніцу. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:36, 9 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Які сэнс у аб'яднанні? --Artificial123 (размовы) 11:04, 10 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Шаноўнае спадарства, дзякуй усім за адказы. Шчыра кажучы, я не думаў, што будзе такі разброс меркаванняў - ад поўнай падтрымкі прапановы да поўнага непрыняцця самой ідэі класічнага правапісу. У дыскусіі з радыкальнымі праціўнікамі тарашкевіцы я ўступаць не буду, сэнсу гэта не мае, тым больш сваю пазіцыю я ўжо абгрунтаваў вышэй. Таксама, я ўсё яшчэ веру, што аб'яднанне нашых вікіпедый магчыма і варта сваёй рэалізацыі; без падтрымкі супольнасці, канешне, я не здолею нічога зрабіць. Таму, сябры, калі мы ў будучыні вернемся да гэтага пытання, я гатовы паўдзельнічаць у працы. KarlKori (размовы) 12:11, 10 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Паважаны KarlKori, я калісьці выступаў з гэткай жа прапановай па гэткім жа механізме аб'яднання. Заўважу, што я далёка не першы быў таксама. Падчас пэўных абмеркаванняў высветлілася, што рэдактарам тарашкевіцы абсалютна непатрэбнае аб'яднанне, бо яны аддзеленыя ад нас не правапісам, а рэлігійнай верай у Сьвянтэга Зянона Станіслававіча. Вось і ўся сутнасць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:12, 29 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Удзел у сустрэчы Вікімедыі, сакавік 2017

Напісалі на пошту прадстаўнікі Вікімедыі запрашэнне ўдзельнічаць у Wikimedia Conference 2017 з беларускай вікі юзэр-групы двух прадстаўнікоў. Падчас сустрэчы ў Берліне будзе абмяркоўвацца стратэгія развіцця арганізацыі Вікімедыя і мясцовых вікі супольнасцяў.

Апошнім часам актыўна ўдзельнічаю ў арганізацыі мерапрыемстваў па развіццю супольнасці беларускай Вікіпедыі, таксама павялічваю розныя магчымасці нашай супольнасці. Мне цікава паўдзельнічаць у Wikimedia Conference 2017 і прадставіць беларускую вікісупольнасць таксама.

Цікава, што вы думаеце наконт майго ўдзелу?

Пры падтрымцы напішыце Сімвал голасу «за» За, калі не Сімвал голасу «супраць» Супраць. У выпадку калі падтрымліваеце напішыце калі ласка, на чым варта засяродзіць увагу пры абмеркаванні глабальнай стратэгіі Вікімедыі.

Патрэбна даць адказ наконт удзелу да 8 студзеня. Таму буду удзячны вашаму меркаванню да 8 студзеня. --Mr. Zabej (размовы) 15:35, 6 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «за» За. Бо ты актыўны офлайн удзельнік, стваральнік юзер-групы ўвогулле, і развіццё супольнасцяў — тэма твайго інтарэсу (не толькі у тэорыі, але і на практыцы).
Пакуль не ведаю, што прапанаваць Вікімедыі, бо, шчыра кажучы, не прааналізавала яе развіцце. Мне падаецца добра будзе, калі ты там паслухаеш (пастасуешся з вікі-удзельнікамі з Фундацыі), у цябе адразу карціна склеіцца на якім Вікімедыя зараз стане.
Гэтае пытанне ужо паўставала на апошняй СЕЕМ у Арменіі. З большага, Кацярына Маер агучыла гэтую тэму, і яна адкрыта да прапаноў. Вось нататнік.--Svetit (размовы) 16:04, 6 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Маеш на ўвазе звярнуць увагу на тое, што зараз неэфектыўна працуе механізм уключэння мясцовай супольнасці ў агульнае планаванне? --Mr. Zabej (размовы) 00:50, 8 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «за» За трэба ўдзельнічаць! Калі буду з аказіяй побач — заеду :) --Igro by (размовы) 16:10, 6 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «за» За --JerzyKundrat (размовы) 16:50, 6 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «за» За падтрымліваю! Можаце абмеркаваць на канферэнцыі пытанне сувязяў вікітэхналогій з вышэйшай адукацыяй, дапамогі ў стварэнні і выкладанні вікікурсаў у нашых беларускіх універсітэтах!! --Ales Haradocki (размовы) 16:58, 6 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Так, канешне, у Svetit ужо ёсць пазітыўны досвед у працы са студэнтамі БДУ. Можаце пасумаўляцца. Запісваю гэта пытанне на выезд таксама. --Mr. Zabej (размовы) 00:50, 8 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «за» За, зразумела, што трэба паехаць. Па-першае, падзяліцца вопытам вашых паездак на вёску. Па-другое, паспрабаваць знайсці адказы, як зрабіць такія паездкі больш эфектыўнымі. Па-трэцяе, трэба падумаць, як ладзіць чэленджы кшталту "Месяца Азіі" з рассылкай паштовак удзельнікам, паколькі выхлап ад іх дастаткова вялікі, я нават сама не чакала. Магчыма, можна нешта такое і лакальна зрабіць праз ВК і ФБ. Ну і так якую-небудзь цікавую ідэю пашукаць--Хамелка/ разм. 18:40, 6 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Хамелка, напішы калі ласка, на што там больш адмыслова звярнуць увагу ў Месяцы Азіі, калі давядзецца паразмаўляць з арганізатарамі? --Mr. Zabej (размовы) 00:50, 8 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «за» За Достойна кандидатура від Білорусі. --Visem (размовы) 21:26, 6 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «за» За. Справа патрэбная. Таксама думаю, што Mr. Zabej заслугоўвае таго, каб быць прадстаўніком Беларускай Вікіпедыі, бо ён і яго паплечнікі перыядычна арганізоўваюць прыток свежых кадраў у нашу Вікіпедыю, і асабліва прыемна, што яго група робіць гэта па ўсёй краіне. На мой погляд, на канферэнцыі варта паслухаць, што людзі будуць казаць пра прасоўванне Вікіпедыі ў масы, пра падняцце цікавасці да яе і адэкватную рэкламу ў грамадстве. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:37, 6 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Дзяніс Тутэйшы, хутчэй за усё яны сфакусуюць усё. Варта нам вызначыцца, што мы разглядаем "як массы" (тут трэба дакладнае вызначэнне: студэнтны, школьнікі, разначынцы, адукатары або нехта іншы). Бо мы упрэмся ў рэсурснае пытанне і распыленне сілаў. Тое самае пра рэкламу, на каго варта найперш нацэліць рэкламу? Канешне буду звяртаць увагу на добрыя практыкі. Дзякуй за выказаную патрэбу. Запісваю. --Mr. Zabej (размовы) 00:50, 8 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Mr. Zabej, думаю, тут два важныя напрамкі: навучэнцы (школьнікі, студэнты і т.д.) і настаўнікі. На іх трэба найперш засяродзіцца, а калі яшчэ вузей, то мабыць пачынаць трэба іменна са школьнікаў (хаця без школьных настаўнікаў і адміністрацыі тут, мабыць, не абысціся). Думаю, змястоўна можна працаваць са школьнікамі 5-11-х класаў, там ужо пачынаюцца асобныя больш-менш спецыялізаваныя прадметы, і напісанне артыкулаў у Вікіпедыю можа стаць выдатным дапаўненнем да навучальнага працэсу. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:41, 11 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Дзяніс Тутэйшы, дзякуй, за тлумачэнні, так больш сфакусавана. --Mr. Zabej (размовы) 23:11, 11 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «за» За Наконт зместу, далучуся калег, які кажуць пра пытанні сувязі (і працы) з адукацыйнымі ўстановамі, а таксама пра папулярызацыю і актыўнасць узору "Месяца Азіі". --Максім Л. (размовы) 12:27, 7 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «за» За.--Hanylka (размовы) 22:05, 7 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Дзякуй усім, хто падтрымаў. Запоўніў анкету, калі будзе пазітыўны адказ, напішу. --Mr. Zabej (размовы) 00:50, 8 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Хто будзе 2-ім удзельнікам? --Artificial123 (размовы) 08:53, 11 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Artificial123, яны маюць чоткі спіс крытэраў. Любы удзельнік беларускай вікі-супольнасці, які адпавядае гэтым крытэрыям, (да 14 студзеня) можа заявіцца. Стандартны дэдлайн ужо выйшаў, таму пішыце мне адразу у сацсетках (або тут у профіль), калі будзе гатовы кандыдат. --Mr. Zabej (размовы) 23:11, 11 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Mr. Zabej, спасылка не працуе. --Artificial123 (размовы) 23:37, 11 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Паспрабуй зараз. --Mr. Zabej (размовы) 12:28, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «за» За. --Ohlumon (размовы) 10:32, 19 студзеня 2017 (+03) Сімвал голасу «за» За. --Віт; размовы 12:46, 26 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

З Новым годам!

З усёю цеплынёю і павагай віншую Вікісупольнасць з Калядамі і надыходзячым Новым годам! Зычу ў наступным годзе поспехаў ва ўсіх пачынаннях, плённай працы, душэўнай раўнавагі і новых уражанняў! :-) Віт, размовы 12:50, 30 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Узаемна, таксама віншую супольнасць з надыходзячымі святамі і жадаю шмат новых падзей і ўражанняў, якія стануць натхненнем для жыцця і вікідзейнасці.--Хамелка/ разм. 13:04, 30 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Далучаюсь!!! Усіх з надыходзячым, няхай 2017 будзе лепей, чым гэты вісакосны...Моцнага здароўя і добрых артыкулаў!!!!!--Igro by (размовы) 14:30, 31 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Віншую ўсім і наўзаем, і проста :) --Максім Л. (размовы) 12:28, 7 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Афармленне старонак неадназначнасцей

Думаю, варта дамовіцца аб адзіным фармаце афармлення старонак неадназначнасцей (у першую чаргу з удзельнікамі Rymchonak і Хомелка), бо зараз кожны піша на свой густ. У першую чаргу, мяне цікаваць тры пытанні:

  1. Афармленне, дзе проста спісак без ніякіх паясненняў (напрыклад Дрозд), лічыць недапушчальным (не ствараць такое і выпраўляць, калі знайшлі). Бо калі старонкі "дрозд" не існавала б, то ў пошуку можна знайсці было б болей пра гэтых людзей, чым трапіўшы на такую старонку неадназначнасцей.
  2. Ці пазначаць для асоб гады нараджэння/жыцця. Лічу, што гэта карысна, бо ад тлумачэння "беларускі пісьменнік" не вельмі зразумела, што за пісьменнік — сучасны, савецкі ці інш. — і гады жыцця ў гэтым (як і ў многіх іншых выпадках) будуць дапамагаць. Вядома, прымушаць удзельнікаў пісаць гады немагчыма, але даць параду і паціху дадаваць у існуючыя артыкулы будзе карысна.
  3. Як пісаць тлумачэнне — праз працяжнік ці коску. Лічу натуральным працяжнік, ён выкарыстоўваецца ў іншых вікі і ў нашых артыкулах (ужо даўно дамовіліся ў азначэннях выкарыстоўваць працяжнік замест першапачаткова выкарыстоўваемай коскі), але ў неадназначнасцях чамусь захавалася перавага коскі.

Як вынік, мае прапановы — пісаць даты жыцця, абавязковая наяўнасць будзь-якіх тлумачэнняў, якія падаваць праз працяжнік. Калі так ужо аформлена, то на іншае афармленне не змяняць, а паціху выпраўляць існуючыя неадназначнасці пад адзіны фармат.--Artsiom91 (размовы) 13:55, 28 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Патлумачу выключна з-за добрага стаўлення да топікстарцера. Паколькі Вікіпедыя гэта добраахвотная праца і ніякага прымусу тут быць не можа, плюс выдаляць добрасумленны ўнёсак - гэта чысты дэструктыў, то гэта абмеркаванне можа быць толькі рэкамендавальным. Асабіста я шкадую часу, якога ў мяне і так бракуе, на добрае афармленне. Сорам мне, але вось так, як ёсць. І тамуяшчэ я Вельмі ўдзячная спадару Рымчонку за яго дапамогу і дапрацоўку маіх пачынанняў, а таксама і іншым.--Хамелка/ разм. 14:03, 28 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Вядома, што прымушаць нікога нельга, толькі як рэкамендацыі. Вырашыў напісаць тут з-за гэтай праўкі спадара Рымчонка, дзе ён між іншым замяніў мае працяжнікі на коскі (ну і адсутнасць даты ў новай асобы, калі яны ёсць у іншых двух, выглядае не вельмі). Думаю, заўсёды ставіць працяжнік замест коскі шмат часу не занімае. І наяўнасць хоць якой дамовы лепш, чым калі кожны піша як хоча. --Artsiom91 (размовы) 14:11, 28 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Падтрымліваю вышэйазначаныя прапановы спадара Artsiom91 і, на маю думку, трэба стварыць адмысловую старонку (як, напрыклад, гэта), каб абгрунтаваць і замацаваць механізм афармлення старонак неадназначнасцей на будучыню. Віт, размовы 14:07, 28 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Сп.Artsiom91, старонку неадназначнасцяў "Дрозд" выправіў. ДН і ДС ставіць у неадназначнасцях, на маю думку, будзе лішнім, бо заўсёды даю тлумачэнне: ваенны дзеяч, гандбаліст-футбаліст, мастак-пісьменнік, і г.д. Чалавек, які задае ў пошукавіку "Гарбачоў", знойдзе тую асобу, якую шукае і без дат нараджэння. Замяніць коскі на працяжнікі, калі ласка. --Rymchonak (размовы) 14:16, 28 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Спадар Рымчонак, я хачу каб усе дамовіліся выкарыстоўвацць адзіны фармат. Канкрэтна Вы дадаяце паясненні, але часам іншыя удзельнікі гэтага не робяць. Думаю, не вельмі нармальная сітуацыя, калі Вы ставіце коскі (як зараз у неадназначнасці Дрозд), я стаўлю працяжнікі, а потым мы ходзім і адзін аднаго выпраўляем. Даты нараджэння, калі не бачыце праблемы, я і іншыя жадаючыя будзем паціху дадаваць (Вы можаце і не пісаць, калі не хочаце, галоўнае каб хоць існуючыя не выдаляліся).--Artsiom91 (размовы) 15:47, 28 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Дамаўляемся: працяжнікі. У будучым правяраем старонкі-неадназначнасці адзін аднога і выпраўляем-паляпшаем. --Rymchonak (размовы) 15:51, 28 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Прапанова. Старонка-загатоўка

Прывітанне ўсім! Прапаную наступнае:

  1. Распрацаваць разам шаблонную старонку неадназначнасцей, дагаварыўшыся пра асноўныя дэталі афармлення.
  2. Размясціць яе ў агульнадаступным і агульнавядомым месцы.
  3. Паставіць яе пад ахову: правіць і пераносіць толькі для адміністратараў. Зыходны код будзе даступны для капіравання.

Тады можна будзе проста капіраваць і ўпісваць патрэбныя звесткі. Пры гэтым ахова забяспечыць аднастайнасць зыходнай загатоўкі і папярэдзіць выпадковыя змены іншых удзельнікаў, асабліва новых. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:49, 28 снежня 2016 (+03)[адказаць]

У такім разе я супраць дат. І яшчэ прапаную стварыць спецыяльныя шаблонныя старонкі для уніфікацыі артыкулаў пра НП, таксоны, часткі цела, захворванні, рэкі, азёры, горы, горныя хрыбты, асоб, кнігі, фільмы, камп'ютарныя гульні, сайты, музеі, школы, храмы і спектаклі.--Хамелка/ разм. 18:23, 28 снежня 2016 (+03)[адказаць]
А працяжнікі я і так ужо стаўлю.--Хамелка/ разм. 18:24, 28 снежня 2016 (+03)[адказаць]
А калі сур'ёзна, паважаны Дзяніс, то ўся гэта размова мае пад сабой фундамент таго факту, што мы маем вельмі абмежаваную супольнасць, з якой можна раз і назаўжды вырашыць нейкае пытанне, зрабіць адказ "агульнавядомым" і ўсе прымуць да выканання пастанаўленне камітэту. Тады як у рэальнасці нават цяпер супольнасць значна шырэй вузкай групы ўдзельнікаў і вялікая колькасць людзей нават не стане ўчытвацца ў гэтае абмеркаванне, не пойдзе глядзець, дзе тое агульнавядомае месца для кожнага пытання, а калі і прачытае/даведаецца, то не захоча марнаваць свой час на адкрыццё/капіраванне/устаўку. Асабліва, калі рэч будзе весціся не пра сістэмную працу па ўдасканаленні ўсяго пулу неадназначнасцяў, а пра спарадычныя праўкі раз у месяц ці радзей.-Хамелка/ разм. 18:38, 28 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Ну, усіх удзельнікаў, асабліва новых, нельга заставіць кудысьці глядзець і рабіць менавіта па шаблону. Але вось у нас амаль усе артыкулы пачынаюцца з паняцця, якое выдзелена тлустым, далей назва на арыгінальнай мове (з дапамогай адмысловага шаблона), гады жыцця для асобы (з дапамогай шаблонаў ДН-ДС) і потым праз працяжнік азначэнне. Новы ўдзельнік можа зрабіць не так, але ўсе болей-меней дасведчаныя ўдзельнікі фармат ведаюць, пішуць аднастайна і "нефармат" па магчымасці выпраўляюць. Не бачу праблемы, каб пашырыць такія "дамоўленасці" на неадназначнасці, штосьці яшчэ, неяк зафіксаваць (хоць каб адправіць навічкоў чытаць, калі робяць як папала). Спадар Дзяніс, супраць Вашай прапановы па старонцы-загатоўцы нічога не маю, у нас і іншай працы па фіксаванні існуючых правілаў хапае, праблема толькі ў тым, ці знойдуцца жадаючыя ўсё гэта распрацоўваць і фіксаваць, а нават калі будзе нешта распрацавана — ці ўсе (па меншай меры вопытныя ўдзельнікі) будуць згодныя правілы выкарыстоўваць.--Artsiom91 (размовы) 19:24, 28 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Падтрымліваю прапанову Дзяніса Тутэйшага пра старонку-шаблон з рэкамендацыямі па афармленню старонак неадназначнасцей. Памер супольнасці і стандарты паводзін удзельнікаў не павінны замінаць працы па стварэнню старонак з дакладнмі крытэрыямі для артыкулаў (у тым ліку і пра рэкі, азёры, горы, асоб, кнігі, фільмы і г.д.) Віт, размовы 10:57, 29 снежня 2016 (+03)[адказаць]
Згодны, да нейкага адзінага афармлення трэба імкнуцца, падтрымліваю гады жыцця ў дужках і працяжнік перад тлумачэннем, прынамсі, гэта блізка да афармлення артыкулаў, адкуль і скапіпасціць можна ў неадназначнасць. Варта аформіць як працяг (дапаўненне) Вікіпедыя:Афармленне артыкулаў. --Максім Л. (размовы) 12:35, 7 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Review of initial updates on Wikimedia movement strategy process

Note: Apologies for cross-posting and sending in English. Message is available for translation on Meta-Wiki.

The Wikimedia movement is beginning a movement-wide strategy discussion, a process which will run throughout 2017. For 15 years, Wikimedians have worked together to build the largest free knowledge resource in human history. During this time, we've grown from a small group of editors to a diverse network of editors, developers, affiliates, readers, donors, and partners. Today, we are more than a group of websites. We are a movement rooted in values and a powerful vision: all knowledge for all people. As a movement, we have an opportunity to decide where we go from here.

This movement strategy discussion will focus on the future of our movement: where we want to go together, and what we want to achieve. We hope to design an inclusive process that makes space for everyone: editors, community leaders, affiliates, developers, readers, donors, technology platforms, institutional partners, and people we have yet to reach. There will be multiple ways to participate including on-wiki, in private spaces, and in-person meetings. You are warmly invited to join and make your voice heard.

The immediate goal is to have a strategic direction by Wikimania 2017 to help frame a discussion on how we work together toward that strategic direction.

Regular updates are being sent to the Wikimedia-l mailing list, and posted on Meta-Wiki. Beginning with this message, monthly reviews of these updates will be sent to this page as well. Sign up to receive future announcements and monthly highlights of strategy updates on your user talk page.

Here is a review of the updates that have been sent so far:

More information about the movement strategy is available on the Meta-Wiki 2017 Wikimedia movement strategy portal.

Posted by MediaWiki message delivery on behalf of the Wikimedia Foundation, 23:31, 15 лютага 2017 (+03) • Калі ласка, дапамажыце перакласці на вашу мовуGet help

Overview #2 of updates on Wikimedia movement strategy process

Note: Apologies for cross-posting and sending in English. This message is available for translation on Meta-Wiki.

As we mentioned last month, the Wikimedia movement is beginning a movement-wide strategy discussion, a process which will run throughout 2017. This movement strategy discussion will focus on the future of our movement: where we want to go together, and what we want to achieve.

Regular updates are being sent to the Wikimedia-l mailing list, and posted on Meta-Wiki. Each month, we are sending overviews of these updates to this page as well. Sign up to receive future announcements and monthly highlights of strategy updates on your user talk page.

Here is a overview of the updates that have been sent since our message last month:

More information about the movement strategy is available on the Meta-Wiki 2017 Wikimedia movement strategy portal.

Posted by MediaWiki message delivery on behalf of the Wikimedia Foundation, 22:43, 9 сакавіка 2017 (+03) • Калі ласка, дапамажыце перакласці на вашу мовуGet help

We invite you to join the movement strategy conversation (now through April 15)

08:09, 18 сакавіка 2017 (+03)

Please accept our apologies for cross-posting this message. This message is available for translation on Meta-Wiki.

On behalf of the Wikimedia Foundation Elections Committee, I am pleased to announce that self-nominations are being accepted for the 2017 Wikimedia Foundation Board of Trustees Elections.

The Board of Trustees (Board) is the decision-making body that is ultimately responsible for the long-term sustainability of the Wikimedia Foundation, so we value wide input into its selection. More information about this role can be found on Meta-Wiki. Please read the letter from the Board of Trustees calling for candidates.

The candidacy submission phase will last from April 7 (00:00 UTC) to April 20 (23:59 UTC).

We will also be accepting questions to ask the candidates from April 7 to April 20. You can submit your questions on Meta-Wiki.

Once the questions submission period has ended on April 20, the Elections Committee will then collate the questions for the candidates to respond to beginning on April 21.

The goal of this process is to fill the three community-selected seats on the Wikimedia Foundation Board of Trustees. The election results will be used by the Board itself to select its new members.

The full schedule for the Board elections is as follows. All dates are inclusive, that is, from the beginning of the first day (UTC) to the end of the last.

  • April 7 (00:00 UTC) – April 20 (23:59 UTC) – Board nominations
  • April 7 – April 20 – Board candidates questions submission period
  • April 21 – April 30 – Board candidates answer questions
  • May 1 – May 14 – Board voting period
  • May 15–19 – Board vote checking
  • May 20 – Board result announcement goal

In addition to the Board elections, we will also soon be holding elections for the following roles:

  • Funds Dissemination Committee (FDC)
    • There are five positions being filled. More information about this election will be available on Meta-Wiki.
  • Funds Dissemination Committee Ombudsperson (Ombuds)
    • One position is being filled. More information about this election will be available on Meta-Wiki.

Please note that this year the Board of Trustees elections will be held before the FDC and Ombuds elections. Candidates who are not elected to the Board are explicitly permitted and encouraged to submit themselves as candidates to the FDC or Ombuds positions after the results of the Board elections are announced.

More information on this year's elections can be found on Meta-Wiki. Any questions related to the election can be posted on the election talk page on Meta-Wiki, or sent to the election committee's mailing list, board-elections(at)wikimedia.org.

On behalf of the Election Committee,
Katie Chan, Chair, Wikimedia Foundation Elections Committee
Joe Sutherland, Community Advocate, Wikimedia Foundation

Posted by MediaWiki message delivery on behalf of the Wikimedia Foundation Elections Committee, 06:38, 7 красавіка 2017 (+03) • Калі ласка, дапамажыце перакласці на вашу мовуGet help

Read-only mode for 20 to 30 minutes on 19 April and 3 May

MediaWiki message delivery (размовы) 20:34, 11 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Wikidata description editing in the Wikipedia Android app

Wikidata description editing is a new experiment being rolled out on the Wikipedia app for Android. While this primarily impacts Wikidata, the changes are also addressing a concern about the mobile versions of Wikipedia, so that mobile users will be able to edit directly the descriptions shown under the title of the page and in the search results.

We began by rolling out this feature several weeks ago to a pilot group of Wikipedias (Russian, Hebrew, and Catalan), and have seen very positive results including numerous quality contributions in the form of new and updated descriptions, and a low rate of vandalism.

We are now ready for the next phase of rolling out this feature, which is to enable it in a few days for all Wikipedias except the top ten by usage within the app (i.e. except English, German, Italian, French, Spanish, Japanese, Dutch, Portuguese, Turkish, and Chinese). We will enable the feature for those languages instead at some point in the future, as we closely monitor user engagement with our expanded set of pilot communities. As always, if have any concerns, please reach out to us on wiki at the talk page for this project or by email at reading@wikimedia.org. Thanks!

-DBrant (WMF) 11:41, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

New Page previews feature

Image addition reverted

Excuse me for writing in English; I looked for a page like en:Wikipedia:Embassy but could not find one. Please move this section to such a page, if you have one, and let me know where it is.

I have a problem at Халадзільнік, where Удзельнік:Rymchonak has twice reverted my addition of an image, with the no explanation. They have no user page, and thus no Babel template, so I do not know if they speak English, or whether they understood my edit summaries of "image; please translate caption" (when I added the image), or "unexplained revert" (when I reverted its removal). Please help. Pigsonthewing (размовы) 10:42, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Зараз прыцягнем спадара Рымчонка да адказу))) Віт; размовы 10:56, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
You added the image with English description. No need to add the second picture, it is enough only one. --Rymchonak (размовы) 10:58, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
As noted above, my initial edit summary was "image; please translate caption" - and you don't need to remove an entire image, if you object to the caption. A subject as significant to modern-day life certainly deserves more than a single image. The German article, for example, has at least thirteen images. Pigsonthewing (размовы) 19:29, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Дарэчы, варта стварыць зрабіць нармальнай страронку Вікіпедыя:Пасольства і закінуць гэтую старонку ў шаблон {{Index box}}. --Artificial123 (размовы) 11:00, 20 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Can anyone help, please? Pigsonthewing (размовы) 21:18, 24 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

New Wikipedia Library Accounts Available Now (May 2017)

Hello Wikimedians!

The TWL OWL says sign up today!

The Wikipedia Library is announcing signups today for free, full-access, accounts to published research as part of our Publisher Donation Program. You can sign up for new accounts and research materials from:

Expansions

  • Gale – Biography In Context database added
  • Adam Matthew – all 53 databases now available

Many other partnerships with accounts available are listed on our partners page, including Project MUSE, EBSCO, Taylor & Francis and Newspaperarchive.com.

Do better research and help expand the use of high quality references across Wikipedia projects: sign up today!
--The Wikipedia Library Team 21:52, 2 мая 2017 (+03)

You can host and coordinate signups for a Wikipedia Library branch in your own language. Please contact Aaron.
This message was delivered via the Global Mass Message tool to The Wikipedia Library Global Delivery List.

22:14, 3 мая 2017 (+03)

Beta Feature Two Column Edit Conflict View

Birgit Müller (WMDE) 17:28, 8 мая 2017 (+03)[адказаць]

Editing News #1—2017

21:05, 12 мая 2017 (+03)

Prototype for editing Wikidata infoboxes on Wikipedia

Hello,

I’m sorry for writing in English. It’d be great if someone could translate this message if necessary.

One of the most requested features for Wikidata is to enable editing of Wikidata’s data directly from Wikipedia, so the editors can continue their workflow without switching websites.

The Wikidata development team has been working on a tool to achieve this goal: fill and edit the Wikipedia infoboxes with information from Wikidata, directly on Wikipedia, via the Visual Editor.

We already asked for feedback in 2015, and collected some interesting ideas which we shared with you in this thesis. Now we would like to present to you our first prototype and collect your feedback, in order to improve and continue the development of this feature.

We present this work to you very early, so we can include your feedback before and all along the development. You are the core users of this feature, so we want to make sure that it fits your needs and editing processes.

You will find the prototype, description of the features, and a demo video, on this page. Feel free to add any comment or feedback on the talk page. The page is currently not translated in every languages, but you can add your contribution by helping to translate it.

Unfortunately, I won’t be able to follow all the discussions on Wikipedia, so if you want to be sure that your feedback is read, please add it on the Wikidata page, in your favorite language. Thanks for your understanding.

Thanks, Lea Lacroix (WMDE)

RevisionSlider

Birgit Müller (WMDE) 17:39, 16 мая 2017 (+03)[адказаць]

00:09, 17 мая 2017 (+03)

00:05, 24 мая 2017 (+03)

Accessible editing buttons

Whatamidoing (WMF) (talk) 01:22, 11 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Page Previews (Hovercards) update

CKoerner (WMF) (talk) 01:32, 21 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]