Уладзімір Елісеевіч Лабанок: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др Заменена растравы малюнак на малюнак у фармаце SVG.
Радок 65: Радок 65:
| пераемнік_6 = ''пасада скасаваная''
| пераемнік_6 = ''пасада скасаваная''


| тытул_7 = [[Выява:Coat of Arms of Połack, Belarus.png|25px]] [[Старшыня Полацкага абласнога выканаўчага камітэта]]
| тытул_7 = [[Выява:Coat of Arms of Połack, Belarus.svg|25px]] [[Старшыня Полацкага абласнога выканаўчага камітэта]]
| парадак_7 =
| парадак_7 =
| сцяг_7 =
| сцяг_7 =

Версія ад 22:16, 22 ліпеня 2017

Уладзімір Елісеевіч Лабанок
Сцяг Намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР
1974 — 4 лістапада 1984
Пераемнік Уладзімір Мікуліч
Сцяг 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР
красавік 1962 — 1974
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Пераемнік Уладзімір Міцкевіч
Сцяг Міністр вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў БССР
красавік 1962 — 1964
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ
верасень 1956 — красавік 1962
Папярэднік Мікіта Кароткін
Пераемнік Станіслаў Пілатовіч
Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
студзень 1954 — верасень 1956
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Папярэднік Андрэй Куцак
Пераемнік Іван Палякоў
Сцяг Першы сакратар Палескага абласнога камітэта КПБ
снежань 1948 — студзень 1954
Папярэднік Іван Карасёў
Пераемнік пасада скасаваная
Старшыня Полацкага абласнога выканаўчага камітэта
верасень 1944 — 1946
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Сцяпан Шупеня

Нараджэнне 20 чэрвеня (3 ліпеня) 1907(1907-07-03)
в. Востраў (сучасны Пухавіцкі раён)
Смерць 4 лістапада 1984(1984-11-04) (77 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1931)
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Гады службы 1941—1944
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў партызан
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Камандаваў Лепельскай партызанскай брыгады імя Сталіна
Бітвы Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Елісе́евіч Лабано́к (20 чэрвеня (3 ліпеня) 19074 лістапада 1984) — беларускі дзяржаўны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Востраў (сучасны Пухавіцкі раён Мінскай вобласці). У 1931 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

З 1931 года працаваў на пасадзе агранома, памочніка Народнага Камісара земляробства Беларускай ССР, а з 1933 года — на пасадзе агранома-эканаміста ўпаўнаважанага Народнага Камісарыята саўгасаў СССР па БССР.

З 1939 года — дырэктар Смалянскага сельскагаспадарчага тэхнікума Віцебскай вобласці БССР. З 1941 года — першы сакратар Лепельскага РК КП(б)Б.

Вялікая Айчынная вайна

Са снежня 1941 па чэрвень 1944 года 1-ы сакратар Лепельскага падпольнага райкома КП(б)Б. З сакавіка 1942 года У. Е. Лабанок камандзір партызанскага атрада, са снежня 1942 — камісар Чашніцкай партызанскай брыгады («Дубрава»), з ліпеня 1943 года — камандзір Лепельскай партызанскай брыгады імя Сталіна. У снежні 1943 года узначаліў аператыўную групу ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне.

У мірны час

З 1944 года займаў пасады ў апараце ЦК КПБ, старшыні Полацкага і Гомельскага аблвыканкамаў, 1-га сакратара Палескага і Віцебскага (верасень 1956 — красавік 1962)[1] абкомаў КПБ.

З 1962 года на пасадзе 1-га намесніка старшыні Савета міністраў БССР і адначасова міністр вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў, з 1974 — намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі ЦК КПСС, Член ЦК КП Беларусі з 1949 года, кандыдат у члены бюро ЦК КПБ з 1962 і 1976 гадоў, член бюро ЦК КПБ у 1966—1976. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 3, 6—10 скліканняў, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2—10-га скліканняў, у 1968—1974 гадах займаў пасаду Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР.

Узнагароды

Творы

  • «В боях за Родину» (1961)
  • «Партизаны принимают бой» (1972)

Ушанаванне памяці

У мінскім мікрараёне Сухарава адна з вуліц носіць імя Уладзіміра Лабанка, таксама яго імём названа вуліца ў Лепелі, саўгас-тэхнікум у горадзе Мар'іна Горка Мінскай вобласці, Лепельская сярэдняя школа № 1, музей народнай славы ў пасёлку Ушачы.

У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1986 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (сілумін; скульпт. І. Глебаў)[2].

Зноскі

  1. Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 112, 113. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

  • Уладзімір Елісеевіч Лабанок на сайце «Героі краіны»
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 112, 113. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)