Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др робат Дадаем: uk:Ходкевич Григорій Олександрович |
||
Радок 64: | Радок 64: | ||
[[pl:Grzegorz Chodkiewicz]] |
[[pl:Grzegorz Chodkiewicz]] |
||
[[ru:Ходкевич, Григорий Александрович]] |
[[ru:Ходкевич, Григорий Александрович]] |
||
[[uk:Ходкевич Григорій Олександрович]] |
Версія ад 19:20, 27 лютага 2009
Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч | ||
| ||
Шляхецкі род | Хадкевіч | |
Герб | Прыватнаўласніцкі герб Касцеша | |
Бацькі | Аляксандр Іванавіч Хадкевіч | |
Жонка | Кацярына Вішнівецкая | |
Дзеці | Ганна Хадкевіч, Аляксандра Хадкевіч, Андрэй Хадкевіч, Аляксандр Хадкевіч, Сафія Хадкевіч | |
Дата нараджэння | ? | |
Месца нараджэння | Вільня | |
Дата смерці | 12 лістапада, 1572 | |
Месца смерці | ? |
Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (~1513 — 12.11.1572) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага.
Паходзіць з вядомага роду магнатаў Хадкевічаў. З сярэдзіны XVI ст. займаў высокія пасады ваяводы віцебскага (з 1554), каштэляна трокскага (з 1559), гетмана польнага літоўскага (з 1561), каштэляна віленскага (з 1564), гетмана вялікага літоўскага (з 1566). Удзельнічаў у Лівонскай вайне.
Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам Люблінскай уніі, у знак пратэсту супраць якой у 1569 адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных пасад.
У 1568 заснаваў друкарню пры праваслаўным кляштары ў мястэчку Заблудава Гарадзенскага павета (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец, уцекачы ад пераследаў з Масквы. У Заблудове імі было надрукавана «Евангелле учыцельнае» — зборнік гутарак і павучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў (захавалася 44 асобнікі), з гербам Рыгора Хадкевіча на абароце тытульнага ліста. Ужо без Пятра Мсціслаўца, які выехаў у Вільню, Іван Фёдараў надрукаваў у заблудаўскай друкарні «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Рыгора Хадкевіча ў 1570 адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукавання.
Гетман Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле яго волі пахаваны ў катакомбах Благавешчанскага сабора ў Супраслі.