Петрапаўлаўскі сабор (Казань): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 17: Радок 17:
[[Катэгорыя:Саборы Расіі]]
[[Катэгорыя:Саборы Расіі]]
[[Катэгорыя:Храмы Святых Пятра і Паўла]]
[[Катэгорыя:Храмы Святых Пятра і Паўла]]
[[Катэгорыя:Горад Казань]]

Версія ад 21:35, 27 ліпеня 2017

Петрапаўлаўскі сабор у Казані

Петрапаўлаўскі сабор у Казані — праваслаўны храм, пабудаваны ў стылі рускага барока па загаду Пятра I ў 1726 годзе.

У гэтым храме былі ўсе рускія імператары, пачынаючы ад Кацярыны II, акрамя Мікалая II. Таксама яго наведалі знакамітыя людзі: Аляксандр Гумбальт, Аляксандр Дзюма. У хоры сабора спяваў Фёдар Шаляпін.

Іканастас

Галоўнае упрыгожванне сабора — 7-ярусны іканастас вышынёй 25 метраў.

Пасля 1917 года

У канцы 1930 гадоў настаяцель прыхода Андрэй Багалюбаў быў арыштаваны за «антысавецкую дзейнасць».

З 1931 года пачалася кампанія па закрыцці храма. У 1931 годзе на сходзе груп палітасветы выступала таварышч Шысранава, якая, з прычыны вострай патрэбы ў жылплошчы увогуле і пад культурныя установы ў прыватнасці, запатрабавала перадаць сабор «пад клуб, чытальню ці бібліятэку», для чаго была скіравана рэзалюцыя ў аблсавет СВБ. Ужо на наступны дзень СВБ скіраваў тав. Карнілава з антырэлігійнай лекцыяй на тэму «Пра рэлігію і культурную рэвалюцыю» на макаронную фабрыку, «ТатБудаб'яднанне» і кандытарскую фабрыку, а ў наступныя дні яшчэ шэраг арганізацый, агітуючы за «вызваленне ад папоўскіх пут той масы насельніцтва, якая яшчэ не ўсвядоміла шкоды і хлусні рэлігіі» . Усе справаздачы з падобных імпрэз збіраліся з мэтай, каб мець поўны пакет дакументаў для зачынення храма.