Чачэрскі раён: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) др →Геаграфія |
TohaomgBot (размовы | уклад) др Заменены растравы малюнак на малюнак у фармаце SVG. |
||
Радок 4: | Радок 4: | ||
|Беларуская назва = Чачэрскі раён |
|Беларуская назва = Чачэрскі раён |
||
|Арыгінальная назва = |
|Арыгінальная назва = |
||
|Герб = Coat of Arms of Čačersk, Belarus. |
|Герб = Coat of Arms of Čačersk, Belarus.svg |
||
|Сцяг = |
|Сцяг = |
||
|Краіна = |
|Краіна = |
Версія ад 01:19, 28 ліпеня 2017
Чачэрскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | Гомельская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Чачэрск | ||||
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 | ||||
Кіраўнік | Юрый Мікалаевіч Дзеркачоў[d] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 86,24 %, руская 13,05 % Размаўляюць дома: беларуская 61,51 %, руская 37,8 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
15 790 чал.[1] (17-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 12,84 чал./км² (14-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 94,15 %, рускія — 4,26 %, іншыя — 1,59 %[1] |
||||
Плошча |
1 229,88[2] (19-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
152 м[3] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чачэрскі раён — раён у складзе Гомельскай вобласці. Утвораны 8 снежня 1926 года. Цэнтрам Чачэрскага раёна з'яўляецца Чачэрск. Раён знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Гомельскай вобласці. Мяжуе на поўначы з Кармянскім і Краснапольскім раёнамі Магілёўскай вобласці, на ўсходзе з Краснагорскім раёнам Бранскай вобласці, на захадзе з Буда-Кашалёўскім і Рагачоўскім раёнамі, на поўдні з Веткаўскім і Буда-Кашалёўскім раёнамі.
Гісторыя
З сярэдзіны XIV стагоддзя і да 1774 тэрыторыя сучаснага раёна ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і затым Рэчы Паспалітай, Чачэрск — цэнтр аднайменнага староства. З 1772 года, пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, Чачэршчына была далучана да Расійскай імперыі. З 1919 года ў горад у складзе Гомельскай губерні РСФСР. З 1926 года — у БССР. Чачэрскі раён утвораны 8 снежня 1926 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Геаграфія
Большая частка тэрыторыі раёна ў межах Чачэрскай раўніны і Гомельскага Палесся. Пераважаюць вышыні 140—160 м над узроўнем мора, найбольшая — 177 м (гара Лысая, каля паўднёвай ускраіны Чачэрска). Водная сістэма раёна прадстаўлена ракой Сож з прытокамі Покаць і Чачора (на ёй вадасховішча Ме́ркулавічы), Каўпіта (прыток Беседзі). Іншыя рэкі: Калодня, Курынка. Азёры: Коўпіна, Старое, Стаячае, Святое, Вілія, Вір, Старасожжа і інш. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя, поймавыя (алювіяльныя) і іншыя.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Мікалай Сафронавіч Байкоў, Герой Савецкага Саюза
- П. А. Балыкоў (1900, в. Нісімкавічы — 1973), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- М. К. Круглікаў (1914, в. Залессе — 1943), Герой Савецкага Саюза
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы - Шчытні / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 512 с.: іл.
Зноскі
- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.