Русь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства Tutejšy žychar (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Maksim L.
Радок 4: Радок 4:
== Назва «Кіеўская Русь» ==
== Назва «Кіеўская Русь» ==
{{main|Кіеўская Русь}}
{{main|Кіеўская Русь}}
Панятак ''Кіеўская Русь'' уведзены ў абарот гісторыкамі для азначэння часавага перыяду існавання адзінай [[усходнія славяне|усходнеславянскай]] дзяржавы Русь ва [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропе]] з канца [[IX стагоддзе|IX ст.]] пасля пераносу сталіцы з [[Горад Старая Ладага|Ладагі]] або [[Горад Ноўгарад Вялікі|Ноўгарада]] ў [[Горад Кіеў|Кіеў]] (у 882 годзе [[Алег]]ам) і аб'яднанні пад уладай князёў дынастыі [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]] двух галоўных цэнтраў усходніх славян — Ноўгарада і Кіева, (а таксама земляў, размешчаных уздоўж [[Шлях з вараг у грэкі|шляха з вараг у грэкі]]) аж да падзення Кіева.
Паняцце ''Кіеўская Русь'' уведзена ў абарот гісторыкамі для азначэння часавага перыяду існавання адзінай [[усходнія славяне|усходнеславянскай]] дзяржавы Русь ва [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропе]] з канца [[IX стагоддзе|IX ст.]] пасля пераносу сталіцы з [[Горад Старая Ладага|Ладагі]] або [[Горад Ноўгарад Вялікі|Ноўгарада]] ў [[Горад Кіеў|Кіеў]] (у 882 годзе [[Алег]]ам) і аб'яднанні пад уладай князёў дынастыі [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]] двух галоўных цэнтраў усходніх славян — Ноўгарада і Кіева, (а таксама земляў, размешчаных уздоўж [[Шлях з вараг у грэкі|шляха з вараг у грэкі]]) аж да падзення Кіева.


{{таксама|*}}: [[назва Русь|Паходжанне назвы Русь]].
{{таксама|*}}: [[назва Русь|Паходжанне назвы Русь]].

Версія ад 10:40, 6 жніўня 2017

Русь — сярэдневяковая усходнеславянская дзяржава, якая існавала ў IX — XII ст. на тэрыторыі сучасных Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама (часткова) Латвіі, Польшчы і Эстоніі. Сталіца — Кіеў. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XI стагоддзя, пад час кіравання Яраслава Мудрага. З сярэдзіны XII ст. распадаецца на ўдзельныя княствы, галоўнымі з якіх былі Кіеўскае, Чарнігаўскае, Пераяслаўскае, Галіцкае, Уладзіміра-Суздальскае, Полацкае, Смаленскае, а таксама Пскоўская і Наўгародская землі.

Назва «Кіеўская Русь»

Паняцце Кіеўская Русь уведзена ў абарот гісторыкамі для азначэння часавага перыяду існавання адзінай усходнеславянскай дзяржавы Русь ва Усходняй Еўропе з канца IX ст. пасля пераносу сталіцы з Ладагі або Ноўгарада ў Кіеў (у 882 годзе Алегам) і аб'яднанні пад уладай князёў дынастыі Рурыкавічаў двух галоўных цэнтраў усходніх славян — Ноўгарада і Кіева, (а таксама земляў, размешчаных уздоўж шляха з вараг у грэкі) аж да падзення Кіева.

Гл. таксама: Паходжанне назвы Русь.

Гісторыя

Датай узнікнення Русі лічыцца 862 г., якім Аповесць мінулых гадоў датуе запрашэнне славянамі на княжанне варагаў. Варагі на чале з Рурыкам прыйшлі ў горад Ладага, потым — у Ноўгарад, а каля 880 г. князь Алег перанес сталіцу ў Кіеў. У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад хазарскай залежнасці, падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія плямёны, і ўжо на пачатку X ст. Кіеўская Русь была вялікай і моцнай дзяржавай. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз дзяржаву праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «з варагаў у грэкі» (з Балтыйскага да Чорнага мора, па Дняпры) і з Балтыйскае мора ў краіны Сярэдняй і Усходняй Азіі, па Волзе. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны футра, воск, мёд.

З X ст. варажскі ўплыў у дзяржаве паступова змяншаецца, хаця княжацкая дружына да сярэдзіны XI ст. заставалася пераважна варажскай.

Пад час княжання Святаслава (945972) Русь нанесла сакрушальныя ўдары па хазарах і па булгарах.

У 988 г., вялікі князь Уладзімір (княжыў у 9801015 гг.) зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Прыняўшы хрысціянства усходнега абраду, ён падкрэсліў стратэгічную накіраванасць Русі на супрацоўніцтва з Візантыяй. З прыняццем хрысціянства на Русі пачалі ўзводзіцца храмы і манастыры, якія сталі асновай рускай культуры.

Найвышэйшага росквіту дзяржава дасягнула ў XI ст., пад кіраўніцтвам Яраслава Мудрага.

З сярэдзіны XII ст. Русь распадаецца на некалькі ўдзельных земляў і фактычна спыняе сваё існаванне як адзіная дзяржава. Большасць гэтых княстваў у XIII ст. былі захопленыя мангола-татарамі.

У канцы XIII — пачатку XIV стагоддзя на тэрыторыі Русі ўзнікаюць новыя палітычныя цэнтры: Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае княства Маскоўскае, ад якога бярэ пачатак сучасная Расія. Гэтыя княствы пачалі жорсткую барацьбу між сабой за спадчыну Русі.

Гл. таксама

Літаратура

Шаблон:Пачатак артыкулу