Рымская Іспанія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
запыт крыніцы на назву, асабліва на літару Ш
Калі ласка
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Ancient hispania 1849.jpg|thumb|350px|Рымская Іспанія ў I—III стст.]]
[[Выява:Ancient hispania 1849.jpg|thumb|350px|Рымская Іспанія ў I—III стст.]]
'''Гішпанія'''<ref>[http://ebooks.grsu.by/gachko_phonetic/gistarychnyya-chargavanni-guka.htm Гістарычныя чаргаванні гукаў]</ref><ref>Гістарычны слоўнік беларускай мовы / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; [Гал. рэд. А. І. Жураўскі; Склад.: Р. С. Гамзовіч і інш.]. Вып.6: Выостреный—Глядати.
'''Гішпанія'''{{крыніца?}} — [[Рымская Імперыя|рымскае]] назва [[Пірэнейскі паўвостраў|Пірэнейскага паўвострава]].
— Мн.: Навука і тэхніка, 1985. — 303 с. — С. 283 — 284.</ref> — [[Рымская Імперыя|рымскае]] назва [[Пірэнейскі паўвостраў|Пірэнейскага паўвострава]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 14:42, 17 жніўня 2017

Рымская Іспанія ў I—III стст.

Гішпанія[1][2]рымскае назва Пірэнейскага паўвострава.

Гісторыя

Паражэнне карфагенян (войскамі якіх кіраваў Ганібал) у Другой Пунічнай вайне ў 210 г. да н.э. адкрыла шлях да ўсталявання рымскага панавання на паўвостраве, аднак кельтыберы ў цэнтральнай яго частцы і на поўначы супраціўляліся яшчэ амаль два стагоддзі, а паўстанні ў пірэнейскай часцы Іспаніі адбываліся на працягу ўсяго рымскага валадарства.

Тым не менш Іспанія стала важнай часткай Рымскай імперыі. На Пірэнейскім паўвостраве нарадзіліся чатыры рымскія імператары (самыя вядомыя з іх: Траян, Адрыян), пісьменнік і філосаф Сенека. Найбольшы ўплыў рымлян зведала паўднёвая частка паўвострава (сучасныя Андалусія і паўднёвай Партугалія) і паўночна-ўсходняя (у раёне сучаснай Каталоніі), хоць баскі, напрыклад, так і не былі цалкам раманізаваны.

Рымляне падзялілі паўвостраў на Іспанію Далёкую і Іспанію Блізкую, а пры імператары Аўгусце Іспанія была падзелена на 3 правінцыі: Тараконскую Іспанію, Лузітанію і Бетыку. Пры імператары Дыёклетыяне Іспанія ўвайшла ў аднайменны дыяцэз, які складаўся ўжо з 6-ці правінцый: Бeтыкі, Лузітаніі, Картахены, Галісіі, Тараконскай правінцыі і Тангітанскай Маўрытаніі.

У пачатку V ст. іспанскія правінцыі былі заваяваны вандаламі і свевамі, а пазней вестготамі, якія заснавалі тут свае дзяржавы. Такім чынам, Іспанія аказалася адной з першых абласцей, адарваных варварамі ад Рымскай імперыі.

Гл. таксама

Крыніцы

Шаблон:Roma-stub Шаблон:Spain-hist-stub

  1. Гістарычныя чаргаванні гукаў
  2. Гістарычны слоўнік беларускай мовы / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; [Гал. рэд. А. І. Жураўскі; Склад.: Р. С. Гамзовіч і інш.]. Вып.6: Выостреный—Глядати. — Мн.: Навука і тэхніка, 1985. — 303 с. — С. 283 — 284.