Аблога Шклова (1654): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя using AWB
др fix homoglyphs: convert Cyrillic characters in [І]S[В]N to Latin
Радок 10: Радок 10:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Ткачоў М. А. Замкі і людзі / Пад рэд. Г. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 184 с.: іл. ІSВN 5-343-00880-1. — С. 139—146.
* Ткачоў М. А. Замкі і людзі / Пад рэд. Г. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 184 с.: іл. ISBN 5-343-00880-1. — С. 139—146.
* Шклова абарона 1654 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — С. 757.
* Шклова абарона 1654 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — С. 757.



Версія ад 02:54, 27 жніўня 2017

Аблога Шклова (1654) — эпізод вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.

Пасля бітвы пад Шкловам (12.8.1654), войскі А. М. Трубяцкога падышлі да горада толькі 20 жніўня. Трубяцкой спадзяваўся з дапамогай копыскага мешчаніна Г. Паўлава, які ўжо прысягнуў цару, угаварыць шклоўскіх мяшчан здаць горад, але яны адмовіліся.

Аблога пачалася 26 жніўня, першы прыступ адбыўся 27 жніўня, але быў адбіты. Пасля гэтага Трубяцкой загадаў рабіць шанцы і пачаць абстрэл ўмацаванняў і гарадской забудовы. Пасля некалькіх дзён абстрэлу, рускія падрыхтаваліся да новага прыступу.

Абарону горада трымала 11 «сотняў» мяшчан, страты якіх ад першага прыступу і абстрэлу склалі толькі 8 чалавек. Аднак, шклоўскі магістрат пасля дэбатаў вырашыў не чакаць новага прыступу і 31 жніўня здаў горад рускім.

Ужо ў студзені 1655 года, у час ўдалай зімовай кампаніі рэчыпаспалітаўскіх войскаў, шклоўскія мяшчане думалі здаць ім горад, аднак новыя поспехі рускіх не далі гэтаму здзейсніцца. Летам 1655 года ў Шклове нават размяшчалася стаўка цара Аляксея.

Літаратура

  • Ткачоў М. А. Замкі і людзі / Пад рэд. Г. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 184 с.: іл. ISBN 5-343-00880-1. — С. 139—146.
  • Шклова абарона 1654 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — С. 757.