Осака: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др CzechoBot перайменаваў старонку Горад Осака у Осака па-над перасылкай: робат перанёс старонку |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 14:50, 27 жніўня 2017
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Осака (яп.: 大阪市) — трэці паводле насельніцтва горад у Японіі. Размешчаны ў паўднёвай частцы вострава Хансю, каля вусця ракі Ёда ў заліве Осака. Цэнтр аднайменнай прэфектуры. Мае горад-спадарожнік Сакаі. З 1956 года мае статус горада, вызначанага ўказам урада.
Гісторыя
Згодна з першымі японскімі гістарычнымі хронікамі «Кадыкі» і «Ніхон сёкі», менавіта ў раёне сучаснай Осакі ў 663 годзе да н.э. каля дэльты ракі Ёда, высадзіліся першыя заваёўнікі Ямата, якія пераадолелі супраціўленне тубыльных плямёнаў і заснавалі ў суседняй правінцыі дзяржаву Ямата, якая лічыцца першымі японскім дзяржаўным утварэннем.
У XVII—XIX стагоддзях Осака была галоўным гандлёвым цэнтрам краіны. У процівагу іншым гарадам Японіі, у якіх жылі пераважна самураі і мяшчане, у Осацы пражывалі пераважна купцы.
Насельніцтва
Паводле звестак перапісу 2005 года насельніцтва Осакі складае 2 628 811 чалавек, пры гэтым прырост за перыяд з 2000 па 2005 гады склаў 1,2%[1].
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ 2005 Population Census. Statistics Bureau, Director-General for Policy Planning
- ↑ Chicago Sister Cities (англ.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Осака
- Афіцыйны сайт (яп.)