Януш Радзівіл (1612—1655): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kuzzy (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
др робат Мяняем: uk:Радзивілл Януш (1612-1655)
Радок 28: Радок 28:
[[pl:Janusz Radziwiłł (hetman wielki litewski)]]
[[pl:Janusz Radziwiłł (hetman wielki litewski)]]
[[ru:Радзивилл, Януш]]
[[ru:Радзивилл, Януш]]
[[uk:Радзивілл Януш]]
[[uk:Радзивілл Януш (1612-1655)]]

Версія ад 16:41, 11 сакавіка 2009

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (2 снежня 1612, Палелі Вількамірскі пав. — 1655, Тыкоцін), польны гетман літоўскі (1646—1654), ваявода віленскі і староста барысаўскі[1] (1653), вялікі гетман літоўскі (1654). Сын вял.гетм. літоўскага Крыштафа Радзівіл, унук Мікалая Радзівіла Рудога.

Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкую гімназіі, у 16 гадоў выехаў дзеля навучання за мяжу. Вучыўся ва універсітэтах Лейпцыга, Альдорфа, Лейдэна. У 1633, наняўшы ў Нідэрландах 1 тыс. пехацінцаў і 200 драгунаў, вярнуўся ў ВКЛ і ўзяў удзел у Смаленскай вайне. Вызначаўся ваенным талентам. Атрымаўшы ў 1646 пасаду польнага гетмана літоўскага, надзвычай паспяхова правёў свае першыя самастойныя кампаніі супраць казакаў. У ліпені 1649 разграміў пад Лоевам 15-тысячнае войска казацкага палкоўніка Крычэўскага, праз два гады тамсама - войска казацкага палкоўніка Нябабы і без бітвы здабыў Кіеў. Фундаваў кальвінісцкія зборы і школы ў ВКЛ, фінансаваў пратэстанцкія абшчыны, фінансаваў атрыманне адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах вялікалітоўскай пратэстанцкай моладдзю. У палітычных адносінах быў сепаратыстам - прыхільнікам ідэі адрыву ВКЛ ад Кароны. Дзеля гэтага яшчэ ў 1649 наладжваў кантакты са Швецыяй. Ненавідзеў караля Яна Казіміра. Стаўшы ў 1653 ваяводам віленскім, а ў 1654 - вялікім гетманам, засяродзіў у сваіх руках практычна ўсю ўладу ў ВКЛ.

У час вайны 1654-1667 выйграў першую бітву з маскоўскім войскам пад Шкловам (12.8.1654), у другой пад Шапялевічамі быў разбіты (24.8.1654). Быў паранены і ледзь пазбег палону, быў праведзены праз балоты мясцовым жыхаром, дабраўшыся да Барысава накіраўся на Менск збіраць войска. У 1655 годзе прадпрыняў контрнаступ. Страціўшы надзею абараніць дзяржаву, падпісаў са шведамі Кейданаўскую унію (Кейданы, 17.8.1655), пагадненне аб пераходзе ВКЛ пад шведскі пратэктарат. Памёр на 43 годзе жыцця ў Тыкоцінскім замку, абложаны войскам Паўла Сапегі, адданым каралю. Магчыма, быў атручаны, бо на целе выступілі плямы.

У першым шлюбе (з 1638) быў з Кацярынай з Патоцкіх, у гэтым шлюбе меў дачку, аднак у хуткім часе Кацярына памёрла. У другім шлюбе (з 1645) з Марыяй, дачкой гаспадара малдаўскага Васіля Лупу.

Зноскі

  1. Старостамі барысаўскімі таксама былі яго бацька Крыштаф Радзівіл і дзед Мікалай Радзівіл Руды.

Шаблон:Літ

Вонкавыя спасылкі