Салігорск: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RAman2005 (размовы | уклад)
др абнаўленне звестак
ілюстрацыя
Радок 9: Радок 9:
|шырыня герба =
|шырыня герба =
|шырыня сцяга =
|шырыня сцяга =
|выява = Ploscha Salіgorsk.jpg
|выява = Salihorsk Montage (2017).jpg
|подпіс = Цэнтральная плошча горада ўзімку
|подпіс =
|lat_dir = |lat_deg = 52|lat_min = 46|lat_sec = 46
|lat_dir = |lat_deg = 52|lat_min = 46|lat_sec = 46
|lon_dir = |lon_deg = 27|lon_min = 31|lon_sec = 38
|lon_dir = |lon_deg = 27|lon_min = 31|lon_sec = 38

Версія ад 22:39, 27 жніўня 2017

Горад
Салігорск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Старшыня райвыканкама
Алег Рыгоравіч Паскробка[1]
Заснаваны
Першая згадка
1958
Горад з
Плошча
9,19 км²
Вышыня цэнтра
153 ± 1 м і 148 м[2]
Насельніцтва
106 839 чалавек[3] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 174
Паштовы індэкс
223700
Аўтамабільны код
5
СААТА
6250501000
Афіцыйны сайт
Салігорск на карце Беларусі ±
Салігорск (Беларусь)
Салігорск
Салігорск (Мінская вобласць)
Салігорск

Саліго́рск[4] (афіц. транс.: Salihorsk) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Салігорскага раёна, на беразе Салігорскага вадасховішча. У 132 км на поўдзень ад Мінска; канцавая чыгуначная станцыя адгалінавання Слуцк—Салігорск, аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Любанню, Слуцкам, Лунінцом. Насельніцтва 106 839 чалавек (2017)[3].

Гісторыя

Заснаваны ў 1958 як пасёлак Новастаробінск на месцы в. Вішнёўка Старобінскага раёна ў сувязі з прамысловай распрацоўкай пакладаў калійных солей і будаўніцтвам калійнага камбіната. З жніўня 1959 ператвораны ў рабочы пасёлак Салігорск. У 1962 злучаны чыгункай са Слуцкам. У снежні 1962 — студзені 1965 у Любанскім раёне. У 1963—1979 уведзеныя ў эксплуатацыю 4 калійныя камбінаты. З 1963 горад абласнога падпарадкавання, з 1965 — цэнтр Салігорскага раёна.

Насельніцтва

Эканоміка

Буйны цэнтр горназдабываючай прамысловасці Беларусі і адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў і пастаўшчыкоў калійных мінеральных угнаенняў — вытворчае аб'яднанне ААТ «Беларуськалій». Прадукцыя гэтага прадпыемства пастаўляецца ў Еўропу, Усходнюю Азію, краіны Міжземнамор'я, Паўднёвую Афрыку, Індыю, Кітай, Паўднёвую і Паўночную Амерыку - усяго больш чым ў 50 краін свету[12].

Усяго ў Салігорску 62 дзяржаўныя і акцыянерныя прадпрыемствы. Сярод найбуйнейшых — заводы горна-шахтавага абсталявання, рамонтна-механічны, зборнага жалезабетону, жалезабетонных канструкцый, даследча-эксперыментальны, клееных драўляных канструкцый, ліцейна-механічны. Лёгкая прамысловасць — АП «Купалінка» і ЗАТ «Калінка». 6 банкаў і 155 прыватных камерцыйных структур. Гасцініцы «Алеся», «Жамчужына», «Новае Палессе».

У горадзе добра развіты будаўнічы комплекс, які ўключае ААТ «Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі», народнае прадпрыемства «Шахтаспецбуд» і Домабудаўнічы камбінат.

Грузавыя перавозкі ажыццяўляе Аўтапарк № 3, пасажырскія — Аўтобусны парк № 1.

Абслугоўваннем гараджан займаецца 105 гандлёвых прадпрыемстваў (63 — з дзяржаўнай формай уласнасці, 42 — з недзяржаўнай) і 11 фірменных магазінаў. У горадзе — 72 прадпрыемствы грамадскага харчавання на 7026 пасадачных месцаў.

Служба побыту прадстаўлена камбінатам бытавога абслугоўвання на 206 працоўных месцаў, 3 атэлье, 13 цырульнямі.

Культура

Адукацыя

У горадзе знаходзіцца 11 агульнаадукацыйных школ і тры гімназіі, дзе навучаецца каля 18 тысяч навучэнцаў, будаўнічы прафесійны коледж, педагагічны каледж, горнахімічны каледж, эканамічны тэхнікум. Працуе 31 дзіцячая дашкольная ўстанова на 6229 дзяцей. Для арганізацыі пазакласнай выхаваўчай работы дзейнічае 11 спецыялізаваных дзіцячых устаноў. Сярод іх — школа мастацтваў, музычная і мастацкая школы, станцыя юных тэхнікаў, дзіцячы тэатр танца, краязнаўчы музей, цэнтр дзіцячай творчасці.

Славутасці

  • Помнік першапраходцам Салігорскіх нетраў — знаходзіцца на вул. імя В.Казлова, адкрыты ў 1977 г. у гонар салігорскіх шахцёраў горнаруднай прамысловасці Беларусі (скульптар Буралкін Г.В., арх. Ткачэнка С.Ф., Блахін У.М.)[13].
  • Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну размешчаны побач з цэнтральнай плошчай горада, паміж скрыжаванняў вуліц У. Леніна і В. Казлова, а таксама вуліц У.Леніна і В.Каржа. Гэты помнік выраблены ў форме бюста. Аўтары помніка: вядомы савецкі скульптар Андрэй Бембель, архітэктары Блахін В.М., Сідзельнікаў А.А.. Помнік усталяваны ў 1979 годзе. Салігорскі помнік У. Леніну занесены ў спіс гісторыка-культурных помнікаў Рэспублікі Беларусь[14].


  • Манументальна-дэкаратыўнае мазаічнае пано «Дрэва жыцця» размешчана на сцяне 12-павярховага жылога дома, які знаходзіцца па адрасу: вул. К.Заслонава, 65. Створана ў 1993 годзе. Аўтарам пано з'яўляецца беларускі мастак-манументаліст Уладзімір Крываблоцкі.
  • Помнік воінам-інтэрнацыяналістам «Чорны цюльпан» адкрыты ў 2003 годзе, знаходзіцца ў парку адпачынку «Кавалёва Лаза». Скульптар В.А. Ламейка, архітэктар І.В. Далматовіч.[13]

Гасцініцы[15]

  • «Новае Палессе» (вул. Казлова, 33)
  • «Алеся» ААТ «Беларуськалій» (вул. Леніна, 38)

Галерэя

Ганаровыя грамадзяне[16]

  • Мікалай Захаравіч Ашэйчык
  • Андрэй Мікалаевіч Башура
  • Генадзь Аляксандравіч Ванькевіч
  • Лявонцій Дзмітрыевіч Вірыч (1951-2011)
  • Фёдар Сяргеевіч Ваўчок
  • Міхаіл Антонавіч Герасімовіч (1926-2014)
  • Фёдар Фёдаравіч Гурыновіч
  • Ала Валянцінаўна Дымчогла
  • Міхаіл Паўлавіч Дурноў
  • Браніслава Паўлаўна Забродская (1923-2002)
  • Пётр Аляксеевіч Калугін
  • Аляксандр Міхайлавіч Карпеза
  • Валерый Міхайлавіч Кірыенка
  • Аляксандр Тарасавіч Клімянкоў
  • Мікалай Уладзіміравіч Кавалеўскі
  • Андрэй Уладзіміравіч Канапліцкі (1934-2000)
  • Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч
  • Адам Кузьміч Леановіч
  • Леанід Барысавіч Міснік
  • Павел Сцяпанавіч Перакосаў (1923-2007)
  • Георгій Ігнатавіч Савановіч (1939-2008)
  • Генадзь Антонавіч Санько
  • Станіслаў Уладзіміравіч Сабалеўскі
  • Ганна Сцяпанаўна Токарава (1926-2014)
  • Разалія Яхімаўна Чыж (1930-2007)

Кіраўнікі горада

Першыя сакратары гарадскога камітэта КПБ
  • Пётр Міхайлавіч Судзілоўскі
  • Аляксандр Флегонтавіч Дзяржыцкі
  • Анатолій Аляксандравіч Саматохін
  • Уладзімір Сяргеевіч Патапенка
  • Мікалай Мікалаевіч Трызнюк
Старшыні гарадскога выканаўчага камітэта
  • Міхаіл Антонавіч Герасімовіч (1959-1963)
  • Генадзь Аляксандравіч Ванькевіч (1963-1967)
  • Канстанцін Канстанцінавіч Гец (1967-1970)
  • Іван Адамовіч Кулеўскі (1970-1973)
  • Мікалай Іванавіч Ефімчык (1973-1978)
  • Уладзімір Сяргеевіч Патапенка (1978-1983)
  • Раман Вячаслававіч Ярмаліцкі (1983-1990)
  • Мікалай Фёдаравіч Юрчык (1990-1997)
  • Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч (1997-2003)
  • Міхаіл Міхайлавіч Амельянчук (2003-2006)
Старшыні раённага выканаўчага камітэта
  • Аляксандр Браніслававіч Рымашэўскі (2006-2017)
  • (в.а.) Аляксандр Рыгоравіч Лапцік (2017)[17]
  • Алег Рыгоравіч Паскробка (2017-ц.ч.)[18]

Гарады-пабрацімы[19]

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://president.gov.by/ru/news_ru/view/reshenie-kadrovyx-voprosov-16791/
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  5. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Минская область. (руск.)
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. http://www.soligorsk.gov.by/ru/industry/
  13. а б http://shahter.by/news/reshenie-soligorskogo-rayonnogo-ispolnitelnogo-komiteta-ot-09042013-no-1015
  14. Афіцыйны спіс
  15. http://soligorsk.by/ru/gostinitsy/
  16. Почетные граждане - Солигорский районный исполнительный комитет
  17. https://www.lider-press.by/novosti/novosti-soligorska/9685-naznachen-ispolnyayushchij-obyazannosti-predsedatelya-soligorskogo-rajispolkoma
  18. http://president.gov.by/ru/news_ru/view/reshenie-kadrovyx-voprosov-16791/
  19. Сколько у Солигорска побратимов? // Газета "Лидер-Пресс"

Літаратура

Спасылкі