Свята-Міхайлаўская царква (Восаўцы): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Вёска Восаўцы, Драгічынскі раён; added Category:Аграгарадок Восаўцы using HotCat |
др CzechoBot перанёс старонку Свята-Міхайлаўская царква, Восаўцы у Свята-Міхайлаўская царква (Восаўцы): робат перанёс старонку |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 18:13, 2 верасня 2017
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
52°04′43,44″ пн. ш. 25°16′09,64″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Восаўцы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая |
Архітэктар | невядомы |
Будаўніцтва | 1780 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000213 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у імя святого архангела Міхаіла ў в. Восаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
Пабудавана ў 1780 годзе з дрэва на ўсходняй ускраіне вёскі. Каля царквы пастаўлена 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца-брама.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Кампазіцыя будынка складаецца з 3 прамавугольных зрубаў прытвора, малітоўнай залы і апсіды, якія накрыты агульным дахам з хвалямі і трохвугольнымі застрэшкамі ў месцы іх злучэння. Над галоўным фасадам вільчык даху завершаны 8-гранным светлавым барабанам з купалам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. У малітоўную залу выступае вузкая галерэя хораў з парапетам цяслярскай работы.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
- Свята-Міхайлаўская царква (Восаўцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўская царква (Восаўцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)