Фадзей (апостал): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
афармленне
Радок 1: Радок 1:
{{Асоба}}
[[Выява:Stjudethaddeus.JPG|thumb|справа|200px|Апостал Іуда Фадзей пэндзля [[Жорж Дзюменіль дэ Латур|Латура]]]]
[[Выява:Stjudethaddeus.JPG|thumb|справа|200px|Апостал Іуда Фадзей пэндзля [[Жорж Дзюменіль дэ Латур|Латура]]]]
'''Фадзей, Тадэвуш''' — адзін з [[Дванаццаць апосталаў|дванаццаці апосталаў]] [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]]. Звычайна лічыцца, што Фадзей і Іуда Фадзееў гэта адна і тая ж асоба, таксама ў [[Новы Запавет|Новым Запавеце]] называюць '''''Іуда Якаўлевым''''', '''''Іудай Фадзеем''''' або '''''Левіем'''''. Ён часам атаясамліваецца з [[Іуда, брат Ісуса|Іудам, «братам Ісуса»]], але Фадзея трэба адрозніваць ад [[Іуда Іскарыёт|Іуды Іскарыёта]], іншага вучня, здрадніка Ісуса.
'''Фадзей, Тадэвуш''' — адзін з [[Дванаццаць апосталаў|дванаццаці апосталаў]] [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]]. Звычайна лічыцца, што Фадзей і Іуда Фадзееў гэта адна і тая ж асоба, таксама ў [[Новы Запавет|Новым Запавеце]] называюць '''''Іуда Якаўлевым''''', '''''Іудай Фадзеем''''' або '''''Левіем'''''. Ён часам атаясамліваецца з [[Іуда, брат Ісуса|Іудам, «братам Ісуса»]], але Фадзея трэба адрозніваць ад [[Іуда Іскарыёт|Іуды Іскарыёта]], іншага вучня, здрадніка Ісуса.

Версія ад 23:57, 2 верасня 2017

Фадзей
іўр.: ג'ודאס טדיאו
Род дзейнасці фермер, місіянер
Дата нараджэння каля 10
Месца нараджэння
Дата смерці каля 62
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне хрысціянства і іўдаізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апостал Іуда Фадзей пэндзля Латура

Фадзей, Тадэвуш — адзін з дванаццаці апосталаў Ісуса Хрыста. Звычайна лічыцца, што Фадзей і Іуда Фадзееў гэта адна і тая ж асоба, таксама ў Новым Запавеце называюць Іуда Якаўлевым, Іудай Фадзеем або Левіем. Ён часам атаясамліваецца з Іудам, «братам Ісуса», але Фадзея трэба адрозніваць ад Іуды Іскарыёта, іншага вучня, здрадніка Ісуса.

Армянская Апостальская Царква шануе Фадзея разам з Варфаламеем як свайго заступніка. У Рымска-каталіцкай царкве ён з'яўляецца заступнікам у адчайных выпадках.

Асоба. Тоеснасць Іуды з Фадзеем

Іуду Фадзея трэба адрозніваць ад другога вучня Іуды Іскарыёта, а пазней здрадніка Ісуса. Іуда Якаўлеў згадваецца толькі двойчы ў Новым Запавеце: у спісах апосталаў у Евангеллі ад Лукі 6:16 і Дзеях 1:13.

Імя, пад якім Лука называе апостала — «Іуда Якаўлеў» з'яўляецца неадназначным у адносінах Іуды да гэтага Якава. Хоць такая канструкцыя часам азначае адносіны бацькі і сына, але гэтыя адносіны традыцыйна інтэрпрэтуецца як «Іуда, брат Якава» (Лк. 6:16). Евангелле ад Яна таксама адзін раз згадвае вучня як «Іуда не Іскарыёт» (Ян 14:22).

У некаторых лацінскіх рукапісах у Евангеллі ад Матфея 10:3, ён названы Іуда Кананіт.

У пералічэннях апосталаў у Матфея 10:3 і Марка 3:18, згадваецца Іуда, але пасля пералічэння стаіць Фадзей (ці ў некаторых рукапісах Евангелля ад Матфея 10:3, «Леввій празваны Фадзеем»). Гэта дало падставу хрысціянам ужо з ранніх часоў выкарыстоўваць імя «Іуда Фадзей». Гэты факт можа быць праўдападобным, калі ўлічыць, што слова «Фадзей» значыла мянушку.

Яшчэ адна складанасць заключаецца ў тым, што імя «Іуда» было заплямлена Іудай Іскарыётам. Сцвярджаецца, што па гэтай прычыне недзіўна, што Марк і Мацвей называюць яго альтэрнатыўным імянем.

Некаторыя біблейскія навукоўцы аспрэчваюць гэту тэорыю, лічачы, што Іуда і Фадзей не з'яўляецца адной і той жа асобай.

Служэнне Фадзея

Згодна хрысціянскай традыцыі Фадзей прапаведаваў Евангелле ў Іудзеі, Самарыі, Ідумеі, Сірыі, Месапатаміі і Лівіі. Таксама лічыцца, што ён наведаў Бейрут і Эдэсу. Пісьменнік 14-га стагоддзя Нікіфар Каліста піша, што Фадзей быў жаніхом на вяселлі ў Кане Галілейскай. Згодна паданням, што Фадзей нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Пярэі, горадзе ў Галілеі пазней перабудаваным рымлянамі і перайменаваны ў Кесарыі Філіпавай.

Манастыр Святога Фадзея ў паўночным Іране

Па ўсёй верагоднасці, ён выкарыстоўваў грэчаскую і арамейскую мовы, як і амаль усе яго сучаснікі ў той час, і быў сялянінам па паходжанні. Паводле легенды, Фадзей быў сынам Клеопы і яго жонкі Марыі, стрыечнай сястры Марыі. Паданне гаворыць, што бацька Фадзея Клеопа, быў забіты з-за яго прамой і адкрытай адданасці ўваскросламу Хрысту.

Апосталы Варфаламей і Фадзей традыцыйна лічаццца першымі, хто прынёс хрысціянства ў Арменію, і, такім чынам, шануюцца як заступнікі ў Армянскай Апостальскай Царкве. З гэтым звязана традыцыя манастыра Святога Фадзея (у цяперашні час у паўночным Іране) і Святога Варфаламея (цяпер на паўднёвым усходзе Турцыі), абодва былі пабудаваныя ў тагачаснай Арменіі.

Смерць і рэшткі

Сімвал пакутніцтва Фадзея

Па традыцыі, Іуда Фадзей прыняў пакутніцкую смерць каля 65 г. н.э. у Бейруце, у рымскай правінцыі Сірыя, разам з апосталам Сымонам Кананітам, з якім ён быў звязаны. Па іншых дадзеных, ён быў забіты ў Арменіі, дзе на месцы смерці быў пабудаваны манастыр. Сякера, якая часта паказваецца ў малюнках сімвалізуе, як ён быў забіты.

Праз некаторы час пасля яго смерці, цела Іуды было прывезена з Бейрута ў Рым і змешчана ў склепе ў базіліцы Святога Пятра. Цяпер яго рэшткі знаходзяцца ў левым трансепце базілікі Святога Пятра пад галоўным алтаром святога Іосіфа ў адной магіле з рэшткамі апостала Сымона Кананіта. Паводле іншай папулярнай традыцыі, рэшткі Святога Фадзея былі захаваны ў армянскім манастыры на востраве ў паўночнай частцы возера Ісык-Куль у Кыргызстане, дзе захоўваліся па меншай меры да сярэдзіны 15 стагоддзя. Пазнейшыя легенды альбо адмаўляць, што рэшткі захаваліся там, або сцвярджаць, што яны былі перамешчаныя ў яшчэ больш пустынную крэпасць у гарах Паміра.