Святаслаў Уладзіміравіч (князь пераяслаўскі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
 
(Няма розніцы)

Версія ад 08:07, 7 верасня 2017

Святаслаў Уладзіміравіч
Нараджэнне невядома
Смерць 6 сакавіка 1114(1114-03-06)
Бацька Уладзімір Манамах[1]
Маці Гіта Уэсекская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святаслаў Уладзіміравіч (пам. 6 сакавіка 1114) — князь смаленскі (да 1113), пераяслаўскі (1113—1114), адзін са старэйшых сыноў Уладзіміра Манамаха.

У перыяд княжання свайго бацькі ў Пераяславе быў яго намеснікам у Смаленску[2]. Пасля смерці ў 1113 годзе Святаполка Ізяславіча і пачатку вялікага княжання Уладзімірам Манамахам Святаслаў стаў намеснікам бацькі ў Пераяславе, а яго месца ў Смаленску заняў Вячаслаў Уладзіміравіч. Пасля смерці Святаслава ў 1114 годзе пераяслаўскім князем стаў Яраполк Уладзіміравіч.

Звестак пра сям'ю і нашчадкаў Святаслава не захавалася.

Зноскі

Спасылкі