Вуліца Дзімітрава (Віцебск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
др CzechoBot перанёс старонку Вуліца Дзімітрава, Віцебск у Вуліца Дзімітрава (Віцебск): робат перанёс старонку
(Няма розніцы)

Версія ад 08:50, 7 верасня 2017

Вуліца Дзімітрава

Вуліца Дзімітрава — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска (Чыгуначны раён). Названая ў 1933 годзе ў гонар балгарскага палітычнага дзеяча Г. М. Дзімітрава (ранейшая назва Лінная). Працягласць ад вул. Савецкай Арміі да Ганчарнай складае 1400 м. Забудавана 2-4-павярховымі дамамі. Між вул. Дзімітрава і вул. Будзёнага размешчана зялёная зона. На сваім працягу вуліца перасякаецца з вуліцамі Кірава, Зяньковай, Еўсцігнеева, Белабародава.

Літаратура

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1