Валкушанская культура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 15: Радок 15:
{{Археалагічныя культуры Беларусі}}
{{Археалагічныя культуры Беларусі}}
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Літве]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Літве]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Польшчы]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Польшчы]]

Версія ад 17:44, 7 верасня 2017

Валкушанская культураархеалагічная культура эпохі фінальнага палеаліту. Вылучана ў 1-й палове 1990-х гадоў К. Шымчакам на падставе матэрыялаў з тэрыторыі паўночна-ўсходняй Польшчы, паўднёвай Літвы, заходняй Беларусі і паўночнай Украіны. Адначасова з'яву аналагічна апісаў Л. Л. Залізняк  (укр.), вызначыўшы краснасельскую культуру. Матэрыялы культуры пад іншымі назвамі згадваліся ў літаратуры з сярэдзіны XX ст. як «прыбалтыйскі мадлен» (Р. Рымантэнэ), «група Вільнюс» (Я. К. і С. К. Казлоўскія), «арэнсбургская культура» (Л. Кальцоў), «лінгбійская культура sensu largo» (С. К. Казлоўскі), «комплексы тыпу Вільня» (З. Сульгастоўска), «дасвідэрскія матэрыялы» (Р. Шыльд). Валкушанская культура разам з лінгбійскай, арэнсбургскай, свідэрскай і грэнскай культурамі належыць да тэхнакомплексу з чаранковымі наканечнікамі стрэл. К. Шымчак адзначае падабенства крамянёвых комплексаў Валкушанскай культуры з гэтымі фінальнапалеалітычнымі культурамі. Паводле Л. Л. Залізняка, Валкушанская культура сфарміравалася на аснове лінгбійскай і ўключае помнікі з грэнскімі наканечнікамі, грэнская група помнікаў з'яўляецца падасновай для пясочнароўскай і іенеўскай мезалітычных культур.

Храналагічна культура да перыяду 10 800—10 300 гг. да н.э. Крамянёвы інвентар Валкушанскай культуры характарызуюць нуклеусы двухпляцовачныя монафрантальныя ад пласцін без дадатковай апрацоўкі бакоў і контрфронту, аднапляцовачныя ад пласцін з частковай апрацоўкай бакоў і контрфронту; скрабкі на пласцінах; розныя тыпы разцоў з перавагай рэтушаваных і нуклеападобных; пласціны са скошаным дробнай рэтушшу канцом; чаранковыя наканечнікі стрэл без плоскай рэтушы насады з брушка.

Арэал Валкушанскай культуры ахоплівае басейны рэк Вісла і Нёман, заходнюю частку Беларускага і Украінскага Палесся. Да Валкушанскай культуры належаць археалагічныя помнікі Бурдзенішкі-4, Багатэры Лесьны-2, Волкуш-3, Волкуш-5, Возьна Весь-1, Рыдна-10, Станькавічы-1 (усе ў Польшчы), Краснасілля-Е, Лютка-Б, Нобель 2Б, Вялікі Мідськ, Аносава (Украіна), Вільнюс-1, Эжарынас-8, 15—17 (Літва). На тэрыторыі Беларусі матэрыялы культуры вядомы з помнікаў Жылічы-1—3, Жукевічы-1, 2, Кавальцы-1, 4, Ліхачы ўрочышча «Востраў Ліхацкі», Ліхачы ўрочышча «Востраў Салацкі» (Гродзенскі раён), Краснасельскі-6 (Ваўкавыскі раён), Беліца-1, Збляны-2 (Лідскі раён), Моталь-1, 5, 17, Опаль-5 (Іванаўскі раён), Вялічкавічы-1—5, 7—8, Коладна-1—3 (Камянецкі раён), Галачова (Брэсцкі раён), Рубяжэвічы (Стаўбцоўскі раён).

Літаратура

  • Obuchowski, W. Zabytki krzemienne i kamienne od paleolitu do wczesnej epoki żelaza z terenów Białorusi w zbiorach Państwowego Muzeum Archeologicznego w Warszawie / Wiktor Obuchowski; [tł. W. Obuchowski]; Ośrodek Ochrony Dziedzictwa Archeologicznego. — Warszawa: PMA, OODA, 2003. — 207 s.: il., mapy. — ISBN 83-917894-4-6.
  • Szymczak, K. Epoka kamienia Polski północno-wschodniej na tle środkowoeuropejskim / Karol Szymczak. — Warszawa: Wydawnictwa Fundacji «Historia pro Futuro», 1995. — 191 s.: mapy, rys. — ISBN
  • Абухоўскі, В.С. Палеаліт Беларусі — сучасны стан і перспектыва даследаванняў // Wspólnota dziedzictwa kulturowego ziem Białorusi i Polski / [red. t. A. Kośko, A. Kalečyc]. — Warszawa—Kraków: Ośrodek Ochrony Dziedzictwa Archeologicznego—Przedsiębiorstwo Poligraficzne «Deka», 2004. — 359 s.: mapy (w tym kolor.), rys. — S. 67—79. — ISBN 83-89122-06-5.
  • Ашэйчык, В.У., Вашанаў А.М. Валкушанская культура / В. У. Ашэйчык, А. М. Вашанаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С.141—142. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Залізняк, Л.Л. Фінальний палеоліт північного заходу Східної Європи (Культурний поділ і періодизація): дод. до «Наукових записок» НаУКМА / Л. Л. Залізняк; відп. ред. Д. Я. Телегін; Національний ун-т «Києво-Могилянська академія», Інститут археології НАН України. — К.: [б.в.], 1999. — 283 с.: рис. — ISBN 5-7763-2592-7.
  • Калечиц, Е.Г., Обуховский, В.С. Этапы заселения Мотольского микрорегиона в каменном и бронзовом веках: по материалам поселения Мотоль-17 // Lietuvos Archeologija. — 2004. — T. 25. — P. 45—78.