Зарубінецкая культура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
{{Славянскія культуры жалезнага веку}}
{{Славянскія культуры жалезнага веку}}


[[Катэгорыя:Археалогія ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі]]

Версія ад 17:49, 7 верасня 2017

Зарубінецкая культура (III / II ст. да н. э. — II ст. н. э.) — археалагічная культура плямён ранняга жалезнага веку ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі, Прыпяцкім Палессі. Назва ад могільніка каля в. Зарубінцы на Чаркашчыне.

Насельніцтва зарубінецкай культуры займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рамёствамі; жыло на неўмацаваных селішчах, выкарыстоўвала гарадзішчы, папярэдняй мілаградскай культуры; будавала наземныя слупавыя жытлы (аднакамерныя, прававугольныя або квадратныя ў плане) і паўзямлянкі. У адным з кутоў жытла ці каля сцяны знаходзілася агнішча, пазней — глінабітная печ. побач з жытламі размяшчаліся гаспадарчыя і вытворчыя пабудовы, ямы-паграбы. пахавальныя абрады — трупаспаленне, зрэдку трупапалажэнне. Могільнікі не маюць вонкавых адзнак. У Верхнім Падняпроўі выяўлены ямныя трупаспаленні і кенатафы, у Прыпяцкім Палессі — ямныя і урныя пахаванні чарапоў. У магілах трапляюцца прылады працы, посуд, упрыгожанні. Насельніцтва вырабляла і выкарыстоўвала жалезныя наканечнікі коп'яў, клінападобныя сякеры (кельты), нажы, сярпы, ляпны посуд, культавыя вырабы і інш. Падтрымлівалі сувязі са скіфскімі, сармацкімі, кельцкімі плямёнамі, гарадамі Паўднёвага Прычарнамор'я. Большасць даследчыкаў лічаць зарубінецкую культуру стараславянскай. Найбольш даследаваны археалагічны помнік Чаплін Лоеўскага раёна.