Пясочнароўская культура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 19: Радок 19:


[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалогія ва Украіне]]
[[Катэгорыя:Археалогія ва Украіне]]

Версія ад 18:21, 7 верасня 2017

Пясочнароўская культура — археалагічная культура эпохі мезаліту (IX—VII тыс. гадоў таму назад). Назву атрымала па стаянцы Пясочны Роў.

Культура вылучана М. В. Ваяводскім у 1950-я гады («дзяснінская культура»), навуковае абгрунтаванне атрымала ў работах А. А. Фармозава, Дз. Я. Цялегіна, Л. Л. Залізняка. Асноўная частка помнікаў культуры канцэнтруецца ў басейне р. Дзясна (Пясочны Роў, Грыдасава, Камягіна, Мурагі, Студзёнак і інш.).

Для крамянёвай індустрыі культуры характэрна выкарыстанне адшчэпаў, у т.л. пласціністых, сколатых пераважна з грубых аднапляцовачных нуклеусаў буйных памераў. сярод прылад праы сустракаюцца канцавыя, двайныя і акруглыя скрабкі, разцы рэтушныя, двухгранныя і на вугле зламанай нарыхтоўкі, праколкі і свердзелы, вастрыі, пласціны і адшчэпы са скошаным канцом, грубыя сякеры. Выразнасць крамянёваму інвентару культуры надаюць мікраліты, прадстаўленыя высокімі сіметрычнымі і асіметрычнымі трапецыямі, трохвугольнікамі, таксама знаходкі асіметрычных вастрый з бакавой выемкай (т.зв. ўкладышы «алтынаўскага тыпу») абушковыя нажы, чаранковыя наканечнікі стрэл.

Паводле Л. Л. Залізняка, раннія помнікі культуры вызначаюцца адсутнасцю геаметрычных мікралітаў. У канцы VIII—пачатку VII тыс. да н. э. распаўсюджваюцца ўкладышы алтынаўскага тыпу, трапецыі, трохвугольнікі, якія на заключных этапах развіцця культуры сталі дамінуючай катэгорыяй крамянёвага інвентару. Познамезалітычны этап культуры характэрызуюць помнікі тыпу Студзёнак, сярод якіх шырока прадстаўлены тронкавыя наканечнікі стрэл з плоскім падчэсваннем чаранка і пяра, сякеры і цёслы, апрацаваныя шляхам двухбаковай абіўкі. Лёс насельніцтва культуры звязваецца з фарміраваннем неаліту басейна дзясны.

У якасці генетычнага продка культуры разглядаюцца арэнсбургская культура ці грэнская культура. Разам з грэнскай, іенеўскай, усць-камскай, Фосна і Комса культурамі старажытнасці культура ўваходзілі ў адзіную прастору культур асіметрычных наканечнікаў з бакавой выемкай, насельніцтва якіх ў канцы эпохі плейстацэну—пачатку галацэну пражывала ў лясной паласе Усходняй Еўропы.

На тэрыторыі Беларусі матэрыялы культуры вядомы па паверхневых зборах А. Г. Калечыц са стаянак Калініна (Чурылава) і Раманавічы (гомельскае Пасожжа). Час існавання насельніцтва культуры ў Беларусі вызначаецца 2-й паловай VIII—VII тыс. да н.э.

Літаратура

  • Зализняк, Л. Л. Население Полесья в мезолите / АН УССР, Ин-т археологии. — Киев: Наукова думка, 1991. — 156, [3] с. — ISBN 5-12-002116-6.
  • Коласаў, А. У. Пясочнароўскай культура / А. У. Коласаў // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя: у 2 т. Т. 2: Л — Я / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2011. — 461, [1] с. — С. 237—238. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Колосов, А. В. Финальный палеолит и мезолит Посожья / А. В. Колосов // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 18. Даследаванні каменнага і бронзавага вякоў. — Мн., 2010. — С. 77—89.