Юхнаўская культура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20: Радок 20:


[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Расіі]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Расіі]]
[[Катэгорыя:Археалогія ва Украіне]]
[[Катэгорыя:Археалогія ва Украіне]]

Версія ад 18:46, 7 верасня 2017

Юхнаўская культураархеалагічная культура плямён — сучаснікаў і ўсходніх суседзяў носьбітаў мілаградскай культуры (VIIIII стст. да н.э., час існавання ўдакладняецца). Мае заходнія і ўсходнія варыянты (апошні раней вылучалі ў верхняокскую культуру  (руск.)). Асноўная тэрыторыя — басейны сярэдняй Дзясны, верхняй Акі і Сейма (Бранская, Калужская, Курская, Тульская вобласці Расіі, частка тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці Украіны). Назва па гарадзішчы каля с. Юхнава  (укр.) Чарнігаўскай вобласці. У Беларусі помнікі культуры даследаваны Г. Я. Аліхавай і В. М. Мельнікоўскай у Добрушскім і Веткаўскім раёнах (Падгор ’е, Свяцілавічы і інш.). Існуе думка, што ў лясной зоне продкі юхнаўскага насельніцтва (носьбіты бандарыхінскай культуры  (укр.), выцесненыя з паўднёвых стэпаў ваяўнічымі вандроўнікамі — кімерыйцамі) з'явіліся на рубяжы бронзавага і жалезнага вякоў. Пазней, у часы скіфаў, юхнаўскае насельніцтва перасялілася на поўдзень, у басейн Сейма. У канцы 1-га тыс. да н.э. на землі Юхнаўскай культуры з сярэдняга Дняпра ў Падзясенне прыйшлі носьбіты зарубінецкай культуры, якія стварылі тут почапскую культуру  (руск.). Удзел носьбітаў юхнаўскай культуры ў гэтым працэсе даследчыкі ацэньваюць па-рознаму.

Культура прадстаўлена ў асноўным мысавымі гарадзішчамі невялікіх памераў; вядомы нешматлікія селішчы і адзінкавыя могільнікі з трупаспаленнем ці трупапалажэннем. Напачатку гарадзішчы ўмацоўваліся плятнямі, пазней землянымі валамі з ровамі. Тыповым жытлом юхнаўскай культуры быў «доўгі дом». Вакол пляцоўкі гарадзішча, шчыльна да яе краю, убівалі 2 паралельныя рады калоў (аснова сцен), якія апляталіся лазой і абмазваліся глінай. Дах насцілалі саломай ці трыснягом. Дом дзяліўся на секцыі з агнішчам для кожнай сям'і. Кераміка прадстаўлена самабытнымі цюльпанападобнымі гаршкамі з высокім стройным тулавам і плоскім дном, спачатку грубаляпнымі, пазней танкасценнымі пасудзінамі, якія выраблялі на ганчарным крузе. Верхняя частка гаршка арнаментавана ямкамі ці іх спалучэннем у выглядзе трохвугольніка («вінаградная гронка»), ніжняя абстругана нажом. Знойдзены цагліны (падстаўкі для ачага, магчыма, мелі рытуальнае прызначэнне), рыбалоўныя прылады (грузілы, астрогі, кручкі). Металічны інвентар падобны на мілаградскі, сведчыць пра моцны ўплыў скіфаў (жалезныя клінападобныя сякеры, сярпы з кручкамі, нажы з гарбатай спінкай, трохгранныя ці трохлопасцевыя бронзавыя наканечнікі стрэл, цвікападобныя шпількі, грыбападобныя завушніцы, антычныя пацеркі).

Літаратура

  • Горбаненко, С. А. Палеоэтноботанические материалы с памятников юхновской культуры / С. А. Горбаненко // Российская археология. — 2013. — № 2. — С. 62 — 66.
  • Горбаненко, С. А. Природа и хозяйство у населения юхновской культуры / С. А. Горбаненко // Stratum plus: Archaeology and Cultural Anthropology. — 2012. — № 3. — С. 293 — 315.
  • Каравайко, Д. В. Городища юхновской культуры Песочный Ров / Д. В. Каравайко // Stratum plus: Archaeology and Cultural Anthropology. — 2012. — № 3. — С. 161 — 185.
  • Каравайко, Д. В. Проблема погребального обряда юхновской культуры / Д. В. Каравайко // Stratum plus: Archaeology and Cultural Anthropology. — 2010. — № 3. — С. 237 — 259.
  • Каравайко, Д. В., Горбаненко, С. А. Животноводство у населения юхновской культуры / Д. В. Каравайко, С. А. Горбаненко // Stratum plus: Archaeology and Cultural Anthropology. — 2011. — № 3. — С. 275 — 290.
  • Каравайко Д.В., Горбаненко С.А. Господарство носіїв юхнівської культури. — К.: Наук. думка, 2012. — 304 с.
  • Рассадзін, С. Я. Юхнаўская культура / С. Я. Рассадзін // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 446. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Рассадзін, С. Я. Юхнаўская культура / С. Я. Рассадзін // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: БелЭН, 1993. — 702 с.: іл. — С. 671. — ISBN 5-85700-077-7.

Спасылкі