Праваслаўе: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JAnDbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: az, crh, lt, ml, pnt Мяняем: ca
NobelBot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: tr:Ortodoks Kilisesi
Радок 64: Радок 64:
[[th:อีสเติร์นออร์โธด็อกซ์]]
[[th:อีสเติร์นออร์โธด็อกซ์]]
[[tpi:Kristen Otodos]]
[[tpi:Kristen Otodos]]
[[tr:Ortodoksluk]]
[[tr:Ortodoks Kilisesi]]
[[tt:Ortodoks Xristianlıq]]
[[tt:Ortodoks Xristianlıq]]
[[uk:Православна церква]]
[[uk:Православна церква]]

Версія ад 01:08, 21 сакавіка 2009

Шаблон:Вызн (калька з грэчаскага слова ὀρθοδοξία (артадоксія) — «правільнае меркаванне»), першапачаткова — тэрмін, які абазначаў супрацьлегласць гетэрадоксіі («памылка ерэтыкоў»). Узнік у II стагоддзі ва Усяленскай царкве для абазначэння яе вучэння ў адрозненні ад поглядаў розных расколаў, ерэсей і сект. У дактрынальных дакументах часта ўжываўся як сінонім тэрміна «кафалічны» (у лацінскай традыцыі — «каталіцкі»)(καθολικός).

У сучасным свецкім рэлігіязнаўстве — адзін з асноўных накірункаў хрысціянства, які аформіўся пасля расколу адзінай царквы на Усходнюю і Заходнюю.

У праваслаўнай царкве — сукупнасць вучэнняў і духоўных практык, якія ўтрымоўвае Адзіная Святая Саборная і Апостальская Царква, якая рамумеецца як сукупнасць 15 аўтакефальных памесных цэркваў, якія утвараюць адзіную сусветную царкву. У гэтым разуменні гісторыя царквы да 1054 года з'яўляецца неад'емная часткай гісторыі Сусветнай Праваслаўнай Царквы, ад якой у выніку шэрагу памылак і скажэнняў праваслаўнага вучэння і, нават, Сімвала веры (напрыклад, філіокве, дагмат аб непарочным зацацці Багародзіцы, дагмат аб Чысцілішчы, дагмат аб бязгрэшнасці рымскага первасвяшчэнніка ў справах веры і маралі, дагмат вяршэнстве ў хрысціянскай царкве рымскага епіскапа і г. д.) адкалолася Рымска-каталіцкая царква, вучэнне якой было названа "каталіцтва" і разглядаецца як ерэсь там, дзе яно супярэчыць праваслаўнаму.