Залатая Арда: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: az, ca, cs, eu, kk, mk, uz Мяняем: es, mn, pt, tt |
|||
Радок 29: | Радок 29: | ||
[[Катэгорыя:Былыя краіны]] |
[[Катэгорыя:Былыя краіны]] |
||
[[az:Qızıl Ordu dövləti]] |
|||
[[bg:Златна орда]] |
[[bg:Златна орда]] |
||
[[bs:Zlatna horda]] |
[[bs:Zlatna horda]] |
||
[[ca:Horda d'Or]] |
|||
[[crh:Altın Ordu]] |
[[crh:Altın Ordu]] |
||
[[cs:Zlatá horda]] |
|||
[[cv:Ылтăн Урта]] |
[[cv:Ылтăн Урта]] |
||
[[de:Goldene Horde]] |
[[de:Goldene Horde]] |
||
Радок 37: | Радок 40: | ||
[[en:Golden Horde]] |
[[en:Golden Horde]] |
||
[[eo:Ora Hordo]] |
[[eo:Ora Hordo]] |
||
[[es:Horda de Oro]] |
[[es:Imperio de la Horda de Oro]] |
||
[[et:Kuldhord]] |
[[et:Kuldhord]] |
||
[[eu:Urrezko Horda]] |
|||
[[fi:Kultainen orda]] |
[[fi:Kultainen orda]] |
||
[[fr:Horde d'Or]] |
[[fr:Horde d'Or]] |
||
Радок 46: | Радок 50: | ||
[[it:Khanato dell'Orda d'Oro]] |
[[it:Khanato dell'Orda d'Oro]] |
||
[[ja:ジョチ・ウルス]] |
[[ja:ジョチ・ウルス]] |
||
[[kk:Алтын Орда]] |
|||
[[ko:킵차크 한국]] |
[[ko:킵차크 한국]] |
||
[[lt:Aukso orda]] |
[[lt:Aukso orda]] |
||
[[mk:Златна Орда]] |
|||
[[mn:Алтан |
[[mn:Алтан Орд]] |
||
[[nl:Gouden Horde]] |
[[nl:Gouden Horde]] |
||
[[no:Den gylne horde]] |
[[no:Den gylne horde]] |
||
[[pl:Złota Orda]] |
[[pl:Złota Orda]] |
||
[[pt: |
[[pt:Canato da Horda Dourada]] |
||
[[ro:Hoarda de Aur]] |
[[ro:Hoarda de Aur]] |
||
[[ru:Золотая Орда]] |
[[ru:Золотая Орда]] |
||
Радок 59: | Радок 65: | ||
[[sv:Gyllene horden]] |
[[sv:Gyllene horden]] |
||
[[tr:Altın Orda Devleti]] |
[[tr:Altın Orda Devleti]] |
||
[[tt: |
[[tt:Алтын Урда]] |
||
[[uk:Золота Орда]] |
[[uk:Золота Орда]] |
||
[[uz:Oltin Oʻrda]] |
|||
[[vi:Kim Trướng hãn quốc]] |
[[vi:Kim Trướng hãn quốc]] |
||
[[zh:金帳汗國]] |
[[zh:金帳汗國]] |
Версія ад 04:01, 23 сакавіка 2009
Залатая Арда(Улус Джучы) (казах. Алтын Орда (Жошы Ұлысы), тат. Алтын Урда, Altın Urda; Җүчи олысы, Cüçi olısı): дзяржава з цэнтрам у ніжнім Паволж'і, заснаваная ў 1243 мангольскім ханам Батыем (1237—1255), унукам Чынгісхана. Поўны суверэнітэт Арда атрымала пры Менгу-Цімуры ў 1266, абасобіўшыся ад Вялікай Манголіі са сталіцай у Ханбалыку (1260—1368). Асноўную частку качавога насельніцтва Залатой Арды складалі полаўцы (кыпчакі). Аседлае насельніцтва - волжскія булгары, мордва, марыйцы, харэзмійцы. З 1312 — ісламская дзяржава. Знікла ў канцы XVI стагоддзя.
Тэрміналогія
Назва "Залатая Арда" упершыню была ўведзеная ў 1565 годзе манахам Іванам Глазатым у яго папулярным памфлеце "Казанская гісторыя". Да гэтага ва ўсіх старарускіх летапісах слова "арда" выкарыстоўвалася без прыметніка "залатая". У гістарычнай навуцы, тым не менш, літаратурную назву "Залатая Арда" прынята лічыць правільнай. Пытанне паходжання слова "арда" не абгаворвалася, таму што звязаныя з ім прадстаўленні склаліся ў XIX стагоддзі, а слоўнік старарускіх слоў IX—XI ст. быў упершынню апублікаваны ў 1990-х гг.
Дзяржаўны лад
Улада ханаў Залатой Арды ахоплівала значную частку сучаснай Расіі (акрамя Усходняй Сібіры, Далёкага Усходу і раёнаў Крайняй Поўначы), паўночны і заходні Казахстан, усходнюю Украіну, Малдову, частку Узбекістана і Туркменіі. Чыноўнікі Арды збіралі даніну на рускіх землях, але пазней гэта функцыя была перадана падуладным рускім князям. Дзеля ўтрымання рускіх тэрыторый у падпарадкаванні, а таксама з мэтай рабунку, татарскія атрады здзяйснялі частыя карныя паходы на Русь. Толькі ў другой палове 13 ст. такіх паходаў было чатырнаццаць. Таксама Залатая Арда рабіла набегі на ВкЛ, каралеўства Польскае, хваля набегаў нават дасягнула Вены. На поўдні Арда межавала з Чагатыйскім улусам.
Сталіцай пры Батыі стаў горад Сарай-Бату; у першай палове XIVст. сталіца перанесена ў Сарай-Берке (заснаваны ханам Берке (1255—1266))
Залатая Арда была шматнацыянальнай і шматукладнай краінай. Буйнымі цэнтрамі гандлю, пераважна караваннага, былі: Сарай-Бату, Сарай-Берке, Ургенч, у крымскіх гарадах Судак, Кафа, Азак (Азоў) і інш.
На чале дзяржавы стаялі нашчадкі Чынгісхана - торэ. У асабліва важных выпадках палітычнага жыцця збіраліся ўсенародныя сходы - курултаі. Дзяржаўнымі справамі займаўся першы міністр (беклярэ-бек — князь над князямі), якому падпарадкоўваліся ўсе міністры - везіры.
Распад Залатой Арды
Ужо пры сваім утварэнні Арда падзялялася на улусы, прыналежныя 14 сынам Джучы: 13 братоў былі паўсамастойнымі валадарамі, падпарадкаванымі вярхоўнай уладзе Батыя. Пасля забойства хана Джанібека ў 1357 пачалася смута, што прывяла да пачатку распаду адзінай дзяржавы. З 1357 па 1380 на залатаардынскім стальцы пабывала болей чым 25 ханаў. у 1360—1370-я фактычным правіцелем стаў цемнік Мамай. Упачатку 1369-х ад Арды адпаў Харэзм, а ў 1362 вялікі князь літоўскі Альгерд захапіў землі ў басейне ракі Днепр (бітва на Сініх Водах), адасобілася Астрахань. Мамаю давялося сутыкнуцца з памацнелым саюзам рускіх князёў на чале з Масквою. Спроба Мамая аслабіць праціўніка вялікім знішчальным паходам прывяла да разгрому татар на Кулікоўскім полі (1380). Пры хане Тахтамышы (1380—1395) смута прыпынілася, і цэнтральная ўлада стала кантраляввать асноўную частку Залатой Арды. Пасля ўмацавання сваёй улады Тахтамыш разбіў войска Мамая на рацэ Калцы, у 1382 пайшоў на Маскву, захапіў яе і спаліў. Пазней Тахтамыш выступіў супраць Тамерлана. У выніку Тамерлан разбіў войска Тахтамыша, захапіў і разбурыў паволжскія гарады, у тым ліку Сарай-Берке, абрабаваў гарады Крыма. Такім чынам Залатой Ардзе быў нанесены смяротны удар, ад якога яна ўжо не паправілася. Вялікая Арда спыніла існаванне ў XVI ст.
Нашчадкі Залатой Арды
Крымскае ханства, Казанскае ханства, Астраханскае ханства, Сібірскае ханства, і Нагайскія арды, што качавалі па тэрыторыі ад Дуная да Іртыша, былі нашчадкамі Залатой Арды. Ажно да 18 ст. працягваліся разбуральныя набегі крымскіх татар і нагаеў на памежныя тэрыторыі Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.