Візантыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
fixed iw
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5: Радок 5:
[[Image:Візантыя550.png|thumb|350px|right|Заходняя і Усходняя Рымскія імперыі (~[[550]])]]
[[Image:Візантыя550.png|thumb|350px|right|Заходняя і Усходняя Рымскія імперыі (~[[550]])]]


=== Познеантычны пэрыяд ===
=== Познеантычны перыяд ===
Візантыйскае [[грамадства]] ў [[4 стагоддзе|4]]-[[6 стагоддзе|6]] стагоддзях дэманстравала значна большую стабільнасць антычных формаў жыцця, чым насельніцтва заходняй часткі Рымскай імперыі, якая перажывала ўнутраны крызіс і адначасова мусіла супрацьстаяць нападам [[варвары|варвараў]]. Візантыя змагла свой крызіс пераадолець. Для гэтага было некалькі прычын. Тутэйшыя [[правінцыя|правінцыі]] былі больш шчыльна населеныя, і іх [[эканоміка]] не трымалася толькі на працы [[раб]]оў. Дзяржава яшчэ з часоў [[Канстанцін І Вялікі|Канстанціна І Вялікага]] намагалася прывязаць жыхароў да зямлі, каб забяспечыць апрацоўку надзелаў, ад якіх у [[казна|казну]] паступалі [[падатак|падаткі]], а ў войска правізія. Акрамя гэтага, захаваўся шматлікі слой вольных земляробаў з дробнай зямельнай маёмасцю. Таму тут змяншэнне колькасці ваеннапалонных не спрычыніла такога глыбокага эканамічнага заняпаду, як на захадзе. У Візантыі была гусцейшая сетка гарадскіх пасяленняў, ад дробных мястэчкаў аграрнага характару да значных рамесніцкіх цэнтраў, якія забяспечвалі ўсю імперыю, важных портаў ці скрыжаванняў наземных гандлёвых шляхоў, стотысячных гарадоў, якім былі, напрыклад, [[Канстантынопаль]], [[Антыёхія]] ці [[Александрыя]] ў [[Егіпет|Егіпце]]. У Візантыі захавалася інтэнсіўнае рамесніцтва і гандаль, развівалася палітычнае жыццё і культура. Гэта, натуральна, вяло да паглыблення адрозненьняў паміж захадам і ўсходам.
Візантыйскае [[грамадства]] ў [[4 стагоддзе|4]]-[[6 стагоддзе|6]] стагоддзях дэманстравала значна большую стабільнасць антычных формаў жыцця, чым насельніцтва заходняй часткі Рымскай імперыі, якая перажывала ўнутраны крызіс і адначасова мусіла супрацьстаяць нападам [[варвары|варвараў]]. Візантыя змагла свой крызіс пераадолець. Для гэтага было некалькі прычын. Тутэйшыя [[правінцыя|правінцыі]] былі больш шчыльна населеныя, і іх [[эканоміка]] не трымалася толькі на працы [[раб]]оў. Дзяржава яшчэ з часоў [[Канстанцін І Вялікі|Канстанціна І Вялікага]] намагалася прывязаць жыхароў да зямлі, каб забяспечыць апрацоўку надзелаў, ад якіх у [[казна|казну]] паступалі [[падатак|падаткі]], а ў войска правізія. Акрамя гэтага, захаваўся шматлікі слой вольных земляробаў з дробнай зямельнай маёмасцю. Таму тут змяншэнне колькасці ваеннапалонных не спрычыніла такога глыбокага эканамічнага заняпаду, як на захадзе. У Візантыі была гусцейшая сетка гарадскіх пасяленняў, ад дробных мястэчкаў аграрнага характару да значных рамесніцкіх цэнтраў, якія забяспечвалі ўсю імперыю, важных портаў ці скрыжаванняў наземных гандлёвых шляхоў, стотысячных гарадоў, якім былі, напрыклад, [[Канстантынопаль]], [[Антыёхія]] ці [[Александрыя]] ў [[Егіпет|Егіпце]]. У Візантыі захавалася інтэнсіўнае рамесніцтва і гандаль, развівалася палітычнае жыццё і культура. Гэта, натуральна, вяло да паглыблення адрозненьняў паміж захадам і ўсходам.



Версія ад 17:30, 27 сакавіка 2009

Шаблон:Вызн, Шаблон:Вызн2, Шаблон:Вызн2 (грэч. Βασιλεία Ρωμαίων — Рымская імперыя), колішняя дзяржава на тэрыторыі ўсходняй часткі падзеленай Рымскай імперыі, існавала з часу раздзялення Рымскай імперыі (395) да падзення Канстанцінопаля і захопу яго Асманскай імперыяй (1453). Назвы Шаблон:Вызн2, Шаблон:Вызн2 пачалі ўжываць ў Венецыі за часамі гуманізму ўжо пасля падзення Усходняй Рымскай імперыі. Жыхары дзяржавы лічылі сябе рамеямі, а сваю дзяржаву — працягам Рымскай імперыі, мовай адміністрацыі напачатку існавання дзяржавы была лаціна, з VII ст.грэчаская мова.

Гісторыя Візантыі

Файл:Візантыя550.png
Заходняя і Усходняя Рымскія імперыі (~550)

Познеантычны перыяд

Візантыйскае грамадства ў 4-6 стагоддзях дэманстравала значна большую стабільнасць антычных формаў жыцця, чым насельніцтва заходняй часткі Рымскай імперыі, якая перажывала ўнутраны крызіс і адначасова мусіла супрацьстаяць нападам варвараў. Візантыя змагла свой крызіс пераадолець. Для гэтага было некалькі прычын. Тутэйшыя правінцыі былі больш шчыльна населеныя, і іх эканоміка не трымалася толькі на працы рабоў. Дзяржава яшчэ з часоў Канстанціна І Вялікага намагалася прывязаць жыхароў да зямлі, каб забяспечыць апрацоўку надзелаў, ад якіх у казну паступалі падаткі, а ў войска правізія. Акрамя гэтага, захаваўся шматлікі слой вольных земляробаў з дробнай зямельнай маёмасцю. Таму тут змяншэнне колькасці ваеннапалонных не спрычыніла такога глыбокага эканамічнага заняпаду, як на захадзе. У Візантыі была гусцейшая сетка гарадскіх пасяленняў, ад дробных мястэчкаў аграрнага характару да значных рамесніцкіх цэнтраў, якія забяспечвалі ўсю імперыю, важных портаў ці скрыжаванняў наземных гандлёвых шляхоў, стотысячных гарадоў, якім былі, напрыклад, Канстантынопаль, Антыёхія ці Александрыя ў Егіпце. У Візантыі захавалася інтэнсіўнае рамесніцтва і гандаль, развівалася палітычнае жыццё і культура. Гэта, натуральна, вяло да паглыблення адрозненьняў паміж захадам і ўсходам.

У перыяд вялікага перасялення народаў Візантыйская імперыя была вымушана абараняцца ад варварскіх плямёнаў, сярод якіх былі готы, гуны, пазней авары і славяне ці булгары. Дзякуючы ваеннай, а часта і культурнай перавазе і дыпламатычнай хітрасці візантыйскія ўлады здолелі захаваць імперыю. У 6 стагоддзі за імператарам Юстыніянам І, які быў найвыбітнейшым візантыйскім уладаром познеантычнага перыяду, Візантыя нават захапіла тэрыторыі, якія раней належалі да Заходняй Рымскай імперыі (Італія, паўночная Афрыка, паўднёвая Іспанія). У гэты час з волі імператара адбылася кадыфікацыя рымскага права. Гэта быў важны юрыдычны крок, які ўзаконіў сучасныя нормы жыцця ў Візантыйскай імперыі. Сярод іх было выключнае становішча старой рабаўласьніцкай арыстакратыі, артадаксальнае хрысціянства як дзяржаўная рэлігія, злучэнне свецкай і царкоўнай найвышэйшай улады.

Апошнім імператарам гэтага перыяду быў Маўрыкій, які здолеў спыніць персідскі наступ, але не змог перашкодзіць славянскай экспансіі на Балканах. Пасля яго зняцця і забойства (602) Візантыя апынулася ў цяжкім становішчы. Познеантычны перыяд скончыўся.

Час вялікіх зменаў

Падзеі памежжа 6 і 7 стагоддзяў выразна прадэманстравалі, што намаганні Юстыніяна аднавіць імперыю ня спраўдзяцца. Жыццё ў Візантыі было пад пастаяннай пагрозай славянскай міграцыі, працяглых войнаў з персамі, якія хутка змяніла рэзкая арабская экспансія. Каб пераадолець гэты крызіс, Візантыя мусіла перажыць значныя змены, ператварыцца з познеантычнай дзяржавы і грамадства ў дзяржаву і грамадства сярэднявечнае. Гэта адбылося ў 7 стагоддзі.

Славяне і арабы рабілі Візантыі шмат праблемаў сваімі набегамі. На працягу 7 стагоддзя былі практычна страчаныя балканскія і ўсходнія правінцыі (Месапатамія, Егіпет, Сірыя і інш.), імперыя была пазбаўлена эканамічнага патэнцыялу ўсходу ўключна з бальшынёй развітых гарадоў (Антыёхія, Александрыя і інш.). Гэтыя геаграфічна-палітычныя і дэмаграфічныя змены і патрэба ў актыўнай абароне тэрыторыі дзяржавы ўсё ж дапамаглі распачаць вайсковыя рэформы і рэформы адміністрацыйнай сістэмы, якія вялі да змены сацыяльнай структуры візантыйскага грамадства і эканомікі. У той жа час страта правінцый, насельніцтва якіх збольшага не было грэчаскага паходжання і адрознівалася мовай (размаўлялі ў асноўным па-арамейску, армянску ці копцку), веравызнаннем і культурай, паспрыяла ўзмацненню адзінства імперыі як у культурным, так і ў рэлігійным сэнсе. Арабская і славянская экспансіі былі адным з важных фактараў, які ўплываў на пераўтварэнне Ўсходняй Рымскай імперыі ў сярэднявечную грэчаскую дзяржаву.

Страціўшы вялікія тэрыторыі на карысць арабаў і славянаў, у 8 стагоддзі Візантыя размяшчалася ў значна меншых абсягах, чым у познеантычны перыяд. З іншага боку, імператарам удалося спыніць глыбокі палітычны крызіс, які пагражаў краіне ў мінулым стагоддзі, і ўзмацніць цэнтральную ўладу. Крызіс быў пераадолены, але ў хуткім часе ён перасунуўся ў сферу ідэалогіі і царкоўнай палітыкі. У 726 годзе імператар Леў ІІІ забараніў пакланяцца абразам і загадаў прыбраць іх з візантыйскіх храмаў. Дасюль гісторыкі дыскутуюць пра тое, што было прычынай гэтага рашэння. Загад свайго бацькі пашырыў Канстанцін V Капранім, які склікаў у 757 годзе ў Канстантынопалі царкоўны сабор, удзельнікі якога абвясцілі іконаборніцтва афіцыйным вучэннем хрысціянскай царквы. Пасля гэтага імператар пачаў пераследаваць іканафілаў.

У 787 імператарка-рэгентка Ірына склікала Ўсяленскі сабор у Нікеі, на якім было адноўлена шанаванне абразоў. У 815 годзе Леў V Армянін зноў абвясціў іконаборніцтва.

Барацьба за шанаванне абразоў паўплывала на візантыйскае грамадства мацней, чым ранейшыя хрысталагічныя спрэчкі, і паўплывала на падзеі ў імперыі наступных 120 гадоў. Вострае сутыкненне поглядаў падзяліла насельніцтва Візантыі на два лагеры, паспрыяла паглыбленню розніцы паміж заходняй (еўрапейскай) і ўсходняй (азіяцкай) часткамі імперыі і прывялі да адасаблення грэчаскага артадаксальнага свету і заходняга хрысьціянства. Наступствам гэтага была змена арыентацыі папы на Імперыю Франкаў, а таксама рэстаўрацыя заходняй імперыі.

Узмацненне раннесярэднявечнай Візантыі

У 9 стагоддзі былі скончаны вялікія дагматычныя спрэчкі аб шанаванні абразоў, наступствам якіх быў працяглы духоўны і грамадскі крызіс. Вяртанне да шанавання абразоў у 843 годзе не толькі паставіла канчатковую кропку ў іконаборніцкім руху, але і азначыла пераадоленне экстрэмісцкіх праяў абодвух кірункаў. Гэтаму дапамагла ўсеагульная стома і новыя праблемы ў знешняй палітыцы. У той жа час былі створаны перадумовы для ўзмацнення сярэднявечнай Візантыйскай імперыі.

У гэты перыяд адбываюцца новыя змены ў структуры візантыйскага грамадства. Утвараюцца вялікія прыватныя надзелы. Зямлю на гэтых тэрыторыях апрацоўвалі розныя катэгорыі земляробчага насельніцтва, наёмныя працаўнікі. Да канца 11 стагоддзя ў візантыйскім земляробстве сустракаецца рабства. Але паступова даволі вялікім грамадскім пластом сталі paroikoi – залежныя сяляне, падданыя. Пароікас быў асабіста вольны і тэарэтычна мог пакінуць маёнтак. Але калі ён жыў на зямлі больш за 30 гадоў, гаспадар не мог яго выгнаць. Шматлікі пласт залежнага сялянства паступова стаўся падставовым складнікам земляробчага насельніцтва, у той час калі вольныя сяляне перасталі ў Візантыі займаць важную пазіцыю і пакрысе знікалі. Сфармаваўся феадалізм са спецыфічнымі рысамі, якімі ён адрозніваўся ад заходнееўрапейскага феадалізму. Напрыклад, тут не развілася асабістая залежнасць падданых – прыгонніцтва, а таксама класічныя ленныя адносіны.

Феадалы пачалі ўмешвацца ў адміністрацыю і атрымліваць высокія вайсковыя званні. Намагаючыся забяспечыць сабе палітычную ўладу, феадальным магнатам у гэтым супрацьдзейнічала адміністрацыйная арыстакратыя, якая да гэтага часу прадстаўляла адну з найбольш уплывовых групаў.

Глядзіце таксама

Шаблон:Пачатак артыкулу

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA