Сэрвач (прыток Віліі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др →‎Літаратура: вікіфікацыя, выдалена: Катэгорыя:Павілле з дапамогай AWB
(Няма розніцы)

Версія ад 17:23, 16 верасня 2017

Сэрвач
Характарыстыка
Даўжыня 85 км
Басейн 1 105 км²
Расход вады 7,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток возера Сэрвач
 • Вышыня 179 м
 • Каардынаты 55°01′16,79″ пн. ш. 27°33′04,37″ у. д.HGЯO
Вусце Вілія (Вілейскае вадасховішча)
 • Каардынаты 54°33′11,52″ пн. ш. 27°17′26,89″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Вілія

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць, Мінская вобласць
Раён Докшыцкі, Мядзельскі, Вілейскі
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэрвачрака ў Докшыцкім, Мядзельскім і Вілейскім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі.

Даўжыня 85 км. Плошча вадазбору 1105 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Асноўныя прытокі

Справа: Патачанка, Наква, Катлянка Злева: Галядза, Зуйка

На рацэ

Рака Сэрвач каля в. Малышкі

Гарадскія пасёлкі: Крывічы (пры ўпадзенні ракі Наквы) Зоны адпачынку: Вілейка

Агульнае

Выцякае на паўднёвы захад з возера Сэрвач Докшыцкага раёна, упадае ў Вілейскае вадасховішча на паўднёвы ўсход ад вёскі Людвінова Вілейскага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка.

Даліна ў верхнім і месцамі ў сярэднім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная; яе шырыня 1,5—2,5 км, месцамі звужаецца да 0,6—1 км. Пойма двухбаковая, слабаперасечаная, у верхнім цячэнні забалочаная, тарфяністая, на астатнім працягу сухая, пясчаная. Рэчышча моцназвілістае, у сярэднім цячэнні на працягу 1,8 км каналізаванае, у верхнім — моцна зарастае; шырыня яго ў верхнім цячэнні — 2—5 м, у сярэднім і ніжнім 15—25 м, месцамі да 40 м.

У басейне ракі азёры Станіслаўскае, Арэхавае, Чорнае і інш.

Літаратура

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 6, 11. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)