Барока: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 09:07, 3 красавіка 2009
Барокка (італ.: barocco - «вычварны», «пачварны») — стыль мастацтва і архітэктуры, які панаваў у еўрапейскім мастацтве з апошняй трэці ХVІ стагоддзя і амаль да канца ХVІІІ стагоддзя. Адметныя рысы барокка - кідкая каляровасць і дынамічнасць. Першапачаткова тэрмін "барока" меў негатыўны сэнс так як сваёй відавочнай пышнасцю і вычварнасцю супрацьпастаўляўся гармоніі рэнесансу. Галоўным фактарам узнікнення стылю барокка з'яўляецца каталіцкая контррэфармацыя, якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі гуманізму рэнесансу, барокка быў прызваны праслаўляць і прапагандаваць моц улады, знаці і царквы, што, у пэўнай ступені, спарадзілі рэфармацыйны рух ва ўсёй Еўропе. Але разам з тым барокка выразіў прагрэсіўныя ідэі аб складанасці светабудовы, бясконцасці і мнагастайнасці сусвету, яго зменлівасці. Мастацтва барокка пачало адлюстроўваць дуалістычную прыроду чалавека, барацьбу ў ім нябеснага і зямнога пачаткаў, чалавек пачаў успрымацца як частка сусвету, як складаная асоба, перажываючая ўнутраныя канфлікты.
Мастацтва барокка
Прадстаўнікі:
Архітэктура барокка
Прадстаўнікі: