Кокнэсэ: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др DEFAULTSORT |
др пам. |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{СімволікаВ|герб=WappenKoknese.png}} |
{{СімволікаВ|герб=WappenKoknese.png}} |
||
<!--{{Горад|назва па-свойму=Koknese|назва па-беларуску= |
<!--{{Горад|назва па-свойму=Koknese|назва па-беларуску=Кокнесе|герб=WappenKoknese.png|сцяг=|дэвіз=-|шырата=-|даўгата=-|дата ўтварэння=-|плошча=-|насельніцтва=-|год=-|шчыльнасць насельніцтва=-|часавы пояс=EEST|гімн=-|нумарныя знакі=-|міжнародны тэлефонны код=-|}}--> |
||
__NOTOC__{{вызн|1= |
__NOTOC__{{вызн|1=Кокнесе}} ({{lang-lv|Koknese}}) — пасёлак у [[Латвія|Латвіі]] пры ўпадзенні ракі [[Рака Персе|Персе]] ў раку [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняя Дзвіна]]. Чыгуначная станцыя на лініі [[Рыга]]—[[Рэзекне]], у 102 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
У [[1861]] годзе праз Какенгаўзен пракладзена чыгунка. У [[1880-я]] ў горадзе жыў латышскі драматург [[Рудольф Блауманіс]]. У [[1894]] сям'я Лоўенштэрнаў пабудавала неакласічны палац, які згарэў у [[1905]]. |
У [[1861]] годзе праз Какенгаўзен пракладзена чыгунка. У [[1880-я]] ў горадзе жыў латышскі драматург [[Рудольф Блауманіс]]. У [[1894]] сям'я Лоўенштэрнаў пабудавала неакласічны палац, які згарэў у [[1905]]. |
||
=== |
=== Кокнесе === |
||
У [[1966]] пабудаваная Плявінская ГЭС, у выніку была значная частка замка падтопленая — захаваліся рэшткі, побач вялікі парк. Каля |
У [[1966]] пабудаваная Плявінская ГЭС, у выніку была значная частка замка падтопленая — захаваліся рэшткі, побач вялікі парк. Каля Кокнесе, у маёнтку Вецбірзніекі нарадзіўся П. Стучка. |
||
{{літ|1=|Стубавс А. Некоторые археологические находки 11-13 вв. из городища Кокнесе // Сб.: От эпохи бронзы до раннего феодализма. Тал., 1966.|Від=Б}} |
{{літ|1=|Стубавс А. Некоторые археологические находки 11-13 вв. из городища Кокнесе // Сб.: От эпохи бронзы до раннего феодализма. Тал., 1966.|Від=Б}} |
||
== У Сеціве == |
== У Сеціве == |
||
*'''(лат.)''' http://www.koknese.lv - афіцыйная старонка |
*'''(лат.)''' http://www.koknese.lv - афіцыйная старонка Кокнесе. |
||
{{DEFAULTSORT:Кокнесе}} |
{{DEFAULTSORT:Кокнесе}} |
Версія ад 22:31, 3 красавіка 2009
Шаблон:СімволікаВ Шаблон:Вызн (лат.: Koknese) — пасёлак у Латвіі пры ўпадзенні ракі Персе ў раку Заходняя Дзвіна. Чыгуначная станцыя на лініі Рыга—Рэзекне, у 102 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі.
Гісторыя
Кукенойс
Шаблон:Вызн2 (аг.-усх.-слав.: Куконос, ням.: Kukenoіs, Kukenoys; 11 – пач. 13 ст.) — горад Полацкага княства, Полацкай зямлі, сталіца ўдзельнага Кукенойскага княства на правым беразе Заходняй Дзвіны пры ўпадзенні ў яе рэчцы Какны (цяпер р. Персе), у 338 км ад Полацка. Назву, якая літаральна значыць мыс Какны, горад атрымаў ад ракі.
Археалагічнымі раскопкамі А. Я. Стубаўса ў 1961-1966 выяўлена, што ўжо ў 1 тыс. да н.э. на месцы Кукенойса існавала ўмацаванае паселішча. Найбольш значныя знаходкі адносяцца да 11-13 ст. (рэшткі зрубной забудовы, прылады працы, зброя, упрыгожанні і г.д.). Для гэтага перыяду характерныя палітычныя і эканамічныя сувязі насельніцтва Кукенойса (латгалаў, селаў, крывічоў) з Полацкам. У горадзе знойдзены пячатка Святаслава–Георгія Усяславіча. Упершыню згаданы ў Хроніцы Лівоніі Генрыха Латвійскага пад 1205 годам, належаў князю Вячку. У 1207 палова горада перададзеная Вячкам у валоданне рыжскага біскупа. У 1208 Вячка спаліў горад і пайшоў на Русь.
Какенгаўзен
У 1209 войскі біскупа занялі месца колішняга Вячкінага замка і пабудавалі новы каменны гатычны замак Шаблон:Вызн2. Палова Какенгаўзен і колшняга Кукейноскага княства належала Сафіі — дачке Вячкі, яго адзінай спадчынніцы. Другой паловай валодаў Ордэн, але ў 1238 перадаў яе ў уладанне рыскаму біскупу. У 1269 сваю палову перадала рыскаму арцыбіскупу і Сафія. Арцыбіскуп даў Какенгаўзен і колішняе Кукенойскае княства ў лен Гансу Тызенгаўзу. У 1277 Какенгаўзену нададзены гарадскія правы, род Тызенгаўзаў валодаў ім да 1395, калі горад быў вернуты ва ўладаньне рыжскага арцыбіскупа.
Падчас барацьбы арцыбіскупаў з Ордэнам, горад не раз пераходзіў з рук у рукі. З 1420 летняя рэзідэнцыя арцыбіскупаў. У пач. 1479 ордэнскія войскі захапілі Какенгаўзен і спалілі архіў арцыбіскупства. У 1481 горад узялі рыскія войскі, але замка ўзяць не здолелі. У 1509 годзе арцыбіскуп Каспар Ліндэ надбудаваў муры замка і ўзмацніў яго артылерыю. Какенгаўзен стаў галоўнай рэзідэнцыяй арцыбіскупаў. Летам 1546 апошні рыжскі арцыбіскуп Вільгельм Брандэнбурскі быў абложаны тут і ўзяты ў палон Ордэнам.
25 жніўня 1577 Какенгаўзен захоплены войскамі Івана ІV. У 1578 вызвалены войскамі Рэчы Паспалітай. У 1601 непадалёку ад Какенгаўзена ў бітве пры Кірхгольме войска Рэчы Паспалітай нанеслі паразу шведам, а ў 1608 шведы захапілі горад і перабілі яго гарнізон. У жніўні 1655 войска маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча захапіла Какенгаўзен і пераназваў яго ў Шаблон:Вызн2. Па Кардыскім дагаворы Какенгаўзен адышоў да Швецыі.
У 1700 быў узяты саксонскім аддзелам войскаў Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Аўгуста Моцнага, былі збудаваныя новыя ўмацаванні. У 1701 горад і замак былі знішчаныя расейскімі войскамі.
У 1861 годзе праз Какенгаўзен пракладзена чыгунка. У 1880-я ў горадзе жыў латышскі драматург Рудольф Блауманіс. У 1894 сям'я Лоўенштэрнаў пабудавала неакласічны палац, які згарэў у 1905.
Кокнесе
У 1966 пабудаваная Плявінская ГЭС, у выніку была значная частка замка падтопленая — захаваліся рэшткі, побач вялікі парк. Каля Кокнесе, у маёнтку Вецбірзніекі нарадзіўся П. Стучка.
У Сеціве
- (лат.) http://www.koknese.lv - афіцыйная старонка Кокнесе.