Лонг-Айленд (праліў): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
дрНяма тлумачэння праўкі
др Artsiom91Bot перанёс старонку Праліў Лонг-Айленд у Лонг-Айленд: ВП:НА
(Няма розніцы)

Версія ад 14:23, 17 верасня 2017

Праліў Лонг-Айленд
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Характарыстыкі
Шырыня34 км
Даўжыня177 км
Размяшчэнне
41°05′48″ пн. ш. 72°52′52″ з. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяАтлантычны акіян
РаздзяляеЛонг-Айленд, Кантынентальныя штаты 
Краіна
Лонг-Айленд (праліў) (ЗША)
Праліў Лонг-Айленд
Праліў Лонг-Айленд
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лонг-Айленд (англ.: Long Island Sound) — праліў паміж тэрыторыяй штата Канектыкут на поўначы і востравам Лонг-Айленд на поўдні.

Даўжыня праліва — каля 150 км, шырыня да 32 км[1]. У заходняй частцы праліў пераходзіць у вузкую пратоку («раку») Іст-Рывер, на берагах якой размешчаны Нью-Ёрк. Берагавая лінія моцна зрэзана, з боку акіяна мноства пясчаных кос.

Праліў багаты рыбай, малюскамі і ракападобнымі.

Рэкі, якія ўпадаюць у праліў, апрасняюць яго да стану саланаватасці. Вусці рэк Канектыкута, якія ўпадаюць у заліў, багатыя на земнаводных, чарапах. На берагах распаўсюджаны калоніі птушак.

Не вырашаны пытанне пра тое, хто адкрыў праліў. Вядома, што востраў Лонг-Айленд адкрыў у 1609 годзе Генры Гудзон[2]. Аднак першы зарэгістраваны праход па праліве здзейсніў галандзец Адрыен Блок, імем якога названы востраў ва ўсходняй частцы праліва.

Размяшчэнне на беразе Нью-Ёрка і буйных гарадоў Канектыкута спрыяе забруджванню вод, што адмоўна ўплывае на флору і фаўну тэрыторыі. Таксама з-за гэтага змяншаецца і папулярнасць у турыстаў[3].

Часам праліў Лонг-Айленд завецца «залівам»[4].

Зноскі

Спасылкі